Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

непарадкамі, рабаваньнем і г. д. Гарадзкі просты народ, рамесьнікі, дробныя крамнікі пачалі бачыць, што сапраўды нібыта пачынаецца нейкая чужаземная навала, і ўсё больш уважліва і ўважліва прыслухоўваліся да таго, што гаварылі агітатары, якіх падсылалі баяры і заможныя купцы. Дымітры быў вельмі пераконан у сабе. Перамога над Гадуновым вельмі ўскружыла яму галаву, і ён выабражаў, што ў Маскве ў яго няма супраціўнікаў. А тымчасам, у гэты час у Маскве плялася баярска-купецкая змова. Урэшце, уночы на 17-га траўня 1606 году змоўнікі адважыліся на выступленьне. Баярын Васіль Іванавіч Шуйскі, які за некалькі месяцаў перад гэтым быў бадай што выкрыты ў змове і ледзь не пакараны сьмерцю, але памілаваны Дымітрам, на чале з сваімі ўзброенымі халопамі і з іншымі баярамі і іх дворняй уварваўся ў Крэмль. Дымітра забілі. А ў гэты час маскоўскіх пасадзкіх нацкавалі на двары, занятыя польскімі гандлярамі і польскімі абшарнікамі, якія прыехалі з Дымітрам. Такім парадкам, простаму народу паказалі ўсю справу, як паўстаньне супроць чужаземцаў, супроць палякаў, якія нібыта хочуць заняволіць Расію, а сапраўды скарысталі паўстаньне для таго, каб забіць цара, які ішоў супроць інтарэсаў багатых памешчыкаў і капіталістых. Ненавісьць гэтых апошніх да Дымітра была такой вялікай, што яны не задаволіліся нават простым забойствам, а спалілі цела супроцьдваранскага цара і выстралілі яго касьцямі з гарматы.

Калі гэта здарылася, купцы і баяры высунулі цара з сваіх колаў. Адпаведным чалавекам зьявіўся верхавод змовы В. і. Шуйскі. Баяры яго ня вельмі любілі, бо ён у іх вачох быў здраднікам: пры Грозным, у час апрычыны, ён служыў у гэтай апрычыне і, значыцца, памагаў маскоўскім дробным служылым зьнішчаць баяр. Але асабіста, сваім паходжаньнем, ён належаў да вяльможнага баярства, быў для баяр свой чалавек. Разам з тым у яго былі вялізныя сувязі сярод маскоўскага купецтва. Яму належалі вялікія прамысловыя вотчыны ў цяперашняй Уладзімерскай губерні, і да гэтых час, частка маскоўскіх тарговых радоў мае назву Шуйскага падвор'я, напамінаючы аб тым гандлёвым значэньні, якое калісьці мела фамілія Шуйскіх. Іменна з званіцы цэрквы ільлі Прарока, якая стаіць пасярэдзіне гэтага надвор'я, і падалі знак да нападу на Крэмль уночы 17-га траўня. Маскоўскае купецтва дзеля гэтага з захапленьнем вітала Шуйскага, і купецтва ўсіх іншых гандлёвых гарадоў- Ніжняга, Яраслаўля, Валогды-увесь час яго падтрымлівала, што ён сам прызнаваў у сваіх граматах. Шуйскі такім чынам, быў царом баярска-купецкім і нават болей купецкім, чым баярскім. Ён зноў, як Гадуноў, быў ажыцьцяўленьнем гандлёвага капіталу, які кіраваў у Расіі. Але ў той час, калі ў дзейнасьці Гадунова мы бачым і добрыя бакі тагочаснага капіталізму - імкненьне ўсталяваць парадак, абарваць эксплуатацыю мас насяленьня, якая разьвівалася і г. д., у Шуйскага мы бачым толькі адмоўныя бакі. Гэта быў чалавек прагавіты, вельмі нясумленны і фальшывы, які шмат раз выракаўся таго, што