і ў іх паслужбовых сьпісах адзначалася: «портной мастеришко». Тыя з іх, якія пайшлі на паўднёвыя акраіны, дзе, як мы памятаем, сялянскае насяленьне было вельмі рэдкае, у абшарнікаў прыгонных было вельмі мала, незаметна зьліваліся з верхнім заможным пластом казацтва; такім чынам і разабраць было нельга, дзе канчаецца дробна-памесны сын баярскі і пачынаецца які-небудзь казацкі атаман. Гэтыя дваране і дзеці баярскіх украінскіх прыстэпавых гарадоў першыя здрадзілі Гадунову. Яны зрабілі паўстаньне ў Гадуноўскім лягеры. Напалоханыя царскія ваяводы ўцяклі. Стральцы трымаліся крыху далей і мацней, але потым і яны перайшлі на бок новага цара. У Гадунова, урэшце, засталося толькі крыху нанятых ім нямецкіх салдат, але іх было так мала, што яны не маглі выратаваць яго прастол. Кінуты ўсімі, Гадуноў атруціўся, а яго сям'я бына перабіта паўстаўшымі маскоўцамі. Названы Дымітры ўвайшоў тады ў Маскву, і першымі-ж сваімі законамі ясна даў зразумець, на каго ён апіраецца, і на чыю карысьць пойдзе яго кіраваньне. Адным з такіх законаў «кабальнае халопства», г. зн. запазычанае, было моцна скарочана. Раней кабала, г. зн. запазычаны абавязак, пісалася на ўсю сям'ю, цяпер яна стала пісацца толькі на аднаго чалавека, г. зн., калі айцец трапляў у кабалу, жонка і дзеці былі вольнымі, прычым кабала мела сілу толькі да тых час, пакуль жывы быў той, у каго былі пазычаны грошы. Як толькі пан уміраў, халоп рабіўся зноў вольным.
Другім законам былі амаль што скасаваны законы аб зьбеглых, якіх так шмат выдаваў Гадуноў. Усім сялянам, якія зьбеглі ад сваіх памешчыкаў у часе голаду,-а ў гэты час сяляне асабліва ў вялікім ліку ўцякалі ад сваіх паноў,-усім гэтым сялянам дазволена было пад ярмо сваіх ламешчыкаў не варочацца, а заставацца на тых месцах, дзе яны аселіся. Само па сабе зразумела, што памешчыкам, асабліва вялікім, не магло гэта падабацца. Ня вельмі гэта падабалася і багатаму купецтву, асабліва, калі яно ўбачыла чужаземцаў. якія прышлі з Дымітрам, якія відочна зьбіраліся стала асесьці ў Маскве і за якімі, зразумела, павінны былі зьявіцца польскія гандляры з загранічнымі таварамі і адабраць ад маскоўскага гандлёвага капіталу яго монополію, а мы памятаем, як ён заядла змагаўся за гэту монополію яшчэ 150 год раней, калі Іван Васільлевіч, дзед Грознага, хадзіў заваёўваць Ноўгарад. Баяры і багатае купецтва павялі агітацыю супроць Дымітра. Той быў католік. Ён таіў гэта, але гэта відаць было з усіх яго звычаяў. Ён дрэнна захоўваў расійскія пасты, расійскія сьвяты і т. п. Гэтым карысталіся, каб пераканаць народ, што ён прышоў пашырыць у Расіі каталіцкую веру. На просты народ, які праваслаўнае духавенства выхоўвала ў адчужэньні і ненавісьці да ўсіх людзей іншай веры (царкоўныя навучаньні забаранялі нават есьці з адной пасуды з каталікамі), усё гэта рабіла ўплыў, але горай за ўсё, зразумела, услужылі Дымітру прыведзеныя ім з сабою польскія салдаты. Яны як мага займаліся