Такім сапраўдным царом зьяўляўел нібыта малодшы сыш İвана Грознага, які зьнік таемным чынам гадоў за 10 да таго часу. Паводле ўрадавых дакумэнтаў, ён загінуў ад няшчаснага выпадку, напароўшыся на нож у часе гульні. А ў народзе гаварылі, што яго загадаў зарэзаць Барыс Гадуноў. Словам куды ён дзеўся ніхто добра ня ведаў. І вось, сярод казацтва пачалі хадзіць чуткі, што ён зусім не зарэзаўся сам і не зарэзаны, а жывы, і хутка знайшоўся малады чалавек адпаведнага веку і нават, як пераконвалі, адпаведнага выгляду, у якім казакі адразу прызналі іменна гэтага самага малодшага сына Грознага, Дымітра Іванавіча. Калі такім чынам знайшоўся новы цар, якога можна было супроцьставіць «несапраўднаму» цару Барысу Гадунову,-дык усё было гатова для пачатку казацкай рэволюцыі, для звароту тых, хто зьбег з Маскоўскага царства ад уціску, гвалту і голаду, на старое месца, але ўжо ня ў якасьці нявольнікаў, а ў якасьці паноў. А ў сярэдзіне краіны, у сярэдзіне Маскоўскай дзяржавы масы, даведзеныя голадам да апошняй роспачы, толькі і чакалі якога-небудзь збавіцеля і таксама зусім гатовыя былі прызнаць дваранскага цара Барыса Гадунова несапраўдным, а сапраўдным любога цара, які колькі-небудзь палепшыць або палегчыць іх становішча.
Сялянская рэволюцыя.
Новы цар, супраціўнік Гадунова, зьявіўся спачатку на Запарожжкы, у самай паўднёвай казацкай стаянцы на Дняпры, потым у Кіеве, які тады належаў не Маскоўскай, а Польска-Літоўскай дзяржаве. У гэтай дзяржаве ён знайшоў сабе новую падмогу. Папершае, там сабралася шмат выгнанцаў, людзей, якія зьбеглі ад Гадунова і яго парадкаў. Гэта быў часткаю гандлёвы люд, часткаю сваякі і служкі пакараных сьмерцю Гадуновым баяр і г. д. Уся гэта маса эмігрантаў (перасяленцаў) з радасьцю вітала новага цара. А потым на яго зьвярнулі ўвагу і польска-літоўскія магнаты. У Заходняй Расіі, г. зн. у тагочасным Польска-Літоўскім краю, адбывалася такое самае разьвіцьцё грашовай гаспадаркі і гандлёвага капіталу, як і ў Маскоўскай дзяржаве, толькі там гэта ўсё пачалося на цэлае сталецьце раней. Як і ў Маскоўскай дзяржаве, памешчыкі там пасьпелі ўжо к пачатку XVІІ веку агалець і таксама шукалі новых земляў. Часткова яны калянізавалі, засяляючы сваімі прыгоннымі незаселеныя тады паўднёвыя паветы цяперашняй Кіеўскай і Валынскай губ. Але тубыльныя паселішчы былі пад заўсёднай пагрозай татарскіх набегаў, і толькі самыя багатыя паны-абшарнікі, якія мелі шматлікую ўзброеную дворню і даволі грошай, каб купіць гарматы і другую зброю, пабудаваць крэпасьці і г. д., маглі займацца гэтай калянізацыяй. У кожным выпадку, гэта было справай цяжкой і складанай. Чым пасувацца на поўдзень, лягчэй і прасьцей, здавалася, пасувацца на ўсход, калі для гэтага ёсьць магчымасьць. І вось, зьяўленьне цара Дымітра Іванавіча нібыта давала гэту магчымасьць.