стэп, на якім гойсалі татарскія горды, дзе было жыць яшчэ больш небясьпечна, чым на паўднёвым рубяжы Маскоўскае дзяржавы. Пакуль адна палавіна насяленьня арала, другая стаяла пад зброяй і пільна прыглядалася ў стэп, ахоўваючы працаўнікоў ад раптоўнага набегу. Абставіны былі суровыя, вайсковыя, але затое жылося ў гэтых новых месцах яшчэ больш прывольна, чым на акраіне Маскоўскай дзяржавы. Тут досыць было і рознай зьвярыны паўднёвай і птушак у лясох, досыць рыбы у рэчках, якія цякуць у Дон, і ў самым Доне. Тут можна было, не абцяжаючы сябе цяжкім ворывам, займацца большш лёгкай прамысловай гаспадаркай.
Так, на поўдні ад маскоўскага рубяжа ўтварыліся вольныя казацкія паселішчы. Усе гэтыя людзі хоць і зьбеглі з-пад Масквы ад цяжкой няволі, не аб чым так ня марылі, як аб тым, каб вярнуцца на старое папялішча, але вярнуцца, зразумела, не як зьбеглыя прыгонныя, а як вольныя людзі, якія ня толькі не хадзілі-б на паншчыну і не плацілі-б падаткаў, але, мабыць, аселі-б у баярскай сядзібе і самі зрабіліся-б абшарнікамі. Такія мары асабліва насіліся ў галаве тых, найбольш шчасьлівых з перасяленцаў, якія пасьпелі на новых месцах абрасьці якой-небудзь гаспадаркай і ўжо, зразумела, не жадалі зьмяніць сваёй адносна сытай і шчасьлівай долі на жыцьцё простага селяніна падмаскоўскай вёскі.
Маскоўскі ўрад добра разумеў, якую небясьпеку для абшарніцкай дзяржавы прадстаўляе ўся гэтая поўсвабодная і зусім свабодная маса, што сабралася на паўднёвай Украіне. Але ён нічога ня мог зрабіць супроць гэтага зьбіраньня. З аднаго боку, для аховы ад крымскіх татар яму патрэбны былі гэтыя адважныя, узброеныя, прывыклыя да бою людзі, і ён нават павялічыў іх лік, высылаючы ў тыя краі праступнікаў звычайных і так званых праступнікаў політычных, ссыльных, «апальных», двары, сьмерцю баяр і г. д. Ён стараўся толькі па магчымасьці ня пускаць напрыкл., пакараных гэтых людзей назад ва ўнутраныя акругі Маскоўскай дзяржавы. Казакаў за царом Барысам Гадуновым ня пускалі нават у гарады, перашкаджалі ім набываць порах, зброю і г. д. Гэта дваістая політыка-з аднаго боку, карыстацца вольнымі людзьмі супроць татар, а з другога боку, рознымі спосабамі іх ціснуць-ні да чаго, зразумела, не прывяла, апрача таго, што казакі і розныя іншыя вольныя людзі, якія сабраліся на поўдні, прывыкалі ўсё больш і больш ненавідзець уладу, якая сядзела ў Маскве, і пазіраць на яе, як на свайго ворага. Адначасна за дапамогай часам гэтай самай улады яны ўсё ўзмацняліся і ўзмацняліся з боку вайсковага.
У самы якраз разгар маскоўскага голаду, у пачатку ХVІІ-га веку, адносіны завастрыліся да крайнасьці, і ў казакаў пачала насіцца думка аб тым, што маскоўскі цар (мы бачылі, што ён быў не насьледны, а выбраны, што было навінаю ў тагочаснай Маскве)-не сапраўдны, а што сапраўдны цар дзесь хаваецца і хутчэй за ўсё паміж казакамі.