Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нейшае фэўдальнае права. і цяпер гэтае новае, жорсткае прыгоннае права ахапіла ўжо ўсю Расію. Ня было такіх шчасьлівых куткоў, дзе-б сяляне маглі ад яго схавацца. Незадавальненьне сялянскай масы натуральна ўсё павялічвалася, тым больш, што гэтая маса ўсё болей і болей галадавала, бо з прычыны драпежніцкай гаспадаркі, ураджай рабіўся ўсё меншы і меншы.

К пачатку наступнага XVІІ-га веку, за наступнікам Фёдара Іванавіча, царом Барысам Гадуновым, які ўжо проста быў абраны на цара памешчыкамі, бо ў Фёдара Іванавіча патомства ня было,--за Гадуновым пачаўся сапраўдны голад, які сучасьнікі малююць у самых жудасных фарбах. Кажуць, што нібы даходзіла ў гэты час да таго, што елі чалавечае мяса. Ці так гэта было ці не, але ва ўсякім выпадку эксплуатацыя памешчыкаў робіцца ў гэты час бессаромнай, як ніколі, і заневальненьне сялян цяжкім, як таксама ніколі раней. Карыстаючы з сялянскага голаду, абшарнікі цяпер заневальнялі людзей проста за кавалак хлеба, дый гэтага кавалка хлеба не давалі ўвесь час сялянам, а толькі ў рабочую пару, а потым выганялі беднага, куды вочы глядзяць, каб ён харчаваўся, як сам ведае. Само па сабе зразумела, што ня гледзячы на суровыя законы аб звароце зьбеглых, уцёкі сялян ва ўсе бакі ў гэты час яшчэ больш павялічваюцца. З зьбеглых сялян у лясох утвараліся цэлыя ўзброеныя атрады, з якімі бяз посьпеху старалася справіцца царскае войска. Але найбольш прадпрыемныя і энэргічныя не абмяжоўваліся ўцёкамі ў бліжэйшыя лясы, а стараліся дабрацца да тых акраін Маскоўскай дзяржавы, дзе працоўных рук было яшчэ мала, дае памешчыкі таму павінны былі даражыць сялянамі і дзе апошняму было ня вельмі цяжка паступова і самому зрабіцца як-бы памешчыкам, самастойным зямляўласьнікам. У такім становішчы былі паўднёвыя акраіны расійскай дзяржавы, поўдзень сучаснай Разанскай, Тульскай, Калускай губ., а таксама губэрні: Арлоўская, Варонеская, Чарнігаўская, паколькі яны ўваходзілі ў Маскоўскую дзяржаву, і іншыя суседнія. Гэтыя акраіны Маскоўскага царства тады толькі пачыналі колёнізавацца, пачыналі ўтварацца. Яны былі пакрыты непраходнымі лясамі, якія знарок не высякаліся, каб затрымліваць за дапамогай гэтых лясоў набегі крымскіх татар, якія амаль кожны год зьяўляліся на гэту акраіну па жывы тавар (нявольнікаў і нявольніц).

Больш адважны не абмяжоўваўся тым, што сяліўся на гэтай акраіне, дзе ўсё-ткі жылося куды лепей, чым у сярэдняй Расіі, бо тут на аднаго памешчыка прыпадала два селяніна, і, каб утрымаць сялян на сваёй зямлі, памешчык павінен быў аб іх клапаціцца і ня мог іх вельмі жорстка эксплёатаваць,-больш адважны не прыпыпяўся і тут і пераходзіў на той бок памежных лясоў, на ўжо зусім вольную зямлю, дзе ўлада маскоўскага цара існавала толькі па імені, і две сяляне былі ў поўнай бясьпецы ад царскіх прыставоў, памешчыкаў і ад тагочаснай поліцыі. Праўда, там перад імі адкрываўся