Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

баярскай думай, як раней. Баярская дума захавалася, але яна страціла ўсякае значэньне. Панаваньне дваранства і купецтва выразілася, такім чынам, у дыктатуры, у вялізным узмацненьні царскай улады. Тэрор не абмяжоваўся баярствам, ён пашырыўся на цэлы шэраг іншых грамадзкіх груп, зьвязаных з старым парадкам (царква, манастыры, астачы ноўгарадзкага гандлёвага капіталізму і г. д.), моцна асеў у народнай памяці і даў прычыну назваць Івана Васілевіча, які тады панаваў, Грозным.

Гэта, зразумела, ня значыць што Іван асабіста быў асабліва жорсткім чалавекам і што асабіста многа значыў у перавароце. Барацьба ішла не паміж асобнымі людзьмі, а паміж клясамі. Але цікава, што Іван Грозны прымаў у барацьбе значны ўдзел і належаў нават да ліку публіцыстых, якія тады выступалі. У сваёй пісаніне, пісьмах да Курбскага, які зьбег заграніцу, ён пасвойму прабуе апраўдаць тэрор і давесьці патрэбнасьць перавароту.

Захапіўшы ўладу, прадстаўнікі гандлёвага капіталу і сярэдняга памеснага зямляўладаньня, само сабой зразумела, скарысталі гэта не для таго, каб палепшыць становішча сялянскай масы, хоць Перасьветаў у сваёй пісаніне вельмі асуджае нявольніцтва і даводзіць нявыгоду заневальненьня народных мас нават з вайсковага пункту погляду, адзначаючы, што халоп трусьлівы і дрэнна б'ецца. Усе гэтыя добрыя словы былі цяпер запамятаны. Заўладаўшы багатымі баярскімі вотчынамі, абшарнікі пачалі іх рабаваць, даводзячы эксплуатацыю сялян да таго разьмеру, які ня сьніўся старому баярству. Ад сялян адбіралі зямлю, робячы яе панскай, часта абіралі самых сялян у літаральным сэнсе слова, адбіраючы ад іх мізэрную маёмасьць. Грашовы падатак усё павялічаўся і павялічаўся. і ня дзіва: раней сяляне якой-небудзь баярскай вотчыны харчавалі адну баярскую сям'ю з іх чэлядзьдзю, а цяпер гэтая вотчына была падзелена паміж двума дзесяткамі памешчыкаў і трэба было карміць 20 сем'яў з іх чэлядзьдзю. Пры гэтым спосабы апрацоўкі зямлі заставаліся старыя. Зводзілі лес, зьмяняючы яго ў ворань, ня ўгнойваючы зямлі і, высіліўшы яе, кідалі. Пад канец ХVІ-га веку каля Масквы чужаземцы на месцы густых лясоў, аб якіх яны чулі, знаходзілі толькі адны пні, а зямля была так высілена, што большая яе частка ялавела, зарастаючы кустамі.

Абрабаванае сялянства бегла, куды вочы глядзяць. Але памешчыкі не хацелі расстацца з дарэчнымі рабочымі рукамі і выпрошвалі ад ураду адзін закон аб беглых за другім. Гэтыя законы аб звароце беглых падалі повад потым гаварыць, нібыта сяляне за сынам Івана Грознага, царом Фёдарам Іванавічам былі прыгнаны да зямлі. Перамога памешчыкаў і гандлёвага капіталу прывяла такім чынам да вялізнага ўзмацненьня эксплēатацыі сялян. Зьявілася новае прыгоннае права, якое было куды горшым, больш жорсткім за ра-