Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Казані, дык гандлёваму капіталу трэба была Волга, як гандлёвы шлях з Расіі на ўсход, адкуль тады ішлі ў Эўропу шоўк і розныя іншыя тавары, якія вельмі цаніліся ў Эўропе. Памешчыкі мелі, такім чынам, магутнага саюзьніка ў асобе гандлёвага капіталу, а гэты ў сваю чаргу, як мы памятаем, трымаў у залежнасьці ад сябе ўсю масу гарадзкога насяленьня.

Перад фэўдаламі-баярамі вырастаў страшэнны вораг. Яны яшчэ трымалі па старой памяці політычную ўладу, прабавалі зьбіваць дваранскую публіцыстыку, даводзячы, што наступальная замежная політыка няўгодна богу, што цар адкажа за пралітую кроў, і што нібыта сам бог загадаў цару кіраваць дзяржавай не аднаму, а канечна з баярамі, але ўсё гэта выходзіла вельмі цьмяна і слаба перад націскам новых грамадзкіх клас. Тымчасам гэтыя апошнія нездаволіліся Казаньню і пачынаюць вымагаць наступальнай політыкі і ў другіх кірунках, у кірунку заходнім. Захапіўшы ніжні канец вялікага воднага шляху, які зьвязваў Заходнюю Эўропу і Сярэднюю Азію цераз Волгу і Касьпійскае мора, гандлёвы капітал, апіраючыся на памешчыкаў, пачынае заваёўваць верхні канец гэтага шляху - выхад к Бальтыцкаму мору. З гэтым зьвязана вялікая вайна, якую вёў Іван Васілевіч Грозны, унук таго Івана Васілевіча, які падбіў Ноўгарад, так званая Лівонская вайна з-за Бальтыцкага ўзьбярэжжа.

Але захапіць Казань і Астрахань, што знаходзіліся ў руках рэштак татарскай горды, якая ў гэты час зусім развалілася і аслабла, было параўнауча лёгка, у той час, як на берагох Бальтыцкага мора Маскоўская дзяржава напаткалася з дужымі ваяўнічымі дзяржавамі, якія былі куды больш адукаваныя за тагочасную Расію-з Польшчай і Швэцыяй. Лівонская вайна прайшла няўдачна, і ў гэтай няўдачы памешчыкі і багатае купецтва вінавацілі перш за ўсё, зразумела, баяр. Ваеннае паражэньне яны лічылі баярскай здрадай. У асобных выпадках гэты погляд часткова апраўдваўся. Адзін выдатны баярын, галоўнакамандуючы маскоўскага войска ў Лівоніі, князь Курбскі, сапраўды перайшоу на бок ворага. Няудалая вайна канчаткова пазбыла абшарнікаў надзеі пашырыць сваю зямлю шляхам заваяваньняў. Ім ня было куды пасунуцца, ня было чаго болей захапіць, апрача старых баярскіх вотчын у сярэдзіне самой Маскоўскай дзяржавы; адначасна гандлёвы капітал быў вельмі раздражнены няўдачнай вайной, якую ён таксама тлумачыў баярскай здрадай або, ва ўсякім разе, баярскай трусасьцю і няўмеласьцю.

У 1564 годзе памешчыкі разам з багатым купецтвам і зрабілі дзяржаўны пераварот. Яны захапілі ўладу, а на баярства, нібыта за яго здраду, наваліліся жорсткім тэрорам. Цэлыя баярскія сем'і былі няшчадна зьнішчаны, а землі былі конфіскаваны і адданы ў «опрычыну». «Опрычынай», «дваром» называлася тая новая форма дзяржаўнага кіраўніцтва, якую стваралі памешчыкі, існасьць яе была ў тым, што цяпер кіраваў, на словах, асабіста цар, а ня цар з