Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зямлі ў старой заворанай воласьці і зьяўляўся, з гэтай прычыны, свайго роду калёнізатарам. Ён засноўваў новыя вёскі і перасяляў туды сялян. Але дзеля таго, што дробныя ўладары эксплёатавалі сялян куды болей, чым вялікія, іменна таму, што сялян у іх было куды меней, то сяляне йшлі да іх неахвотна. Дробныя памешчыкі з зайздрасьцю пазіралі на вялікія маёнткі, дзе было шмат ворнай (культурнай) зямлі і ўладары якіх, «ляныя багаціны», лежачы на баку, сьпіваліся заморскімі вінамі і мёдам, як здавалася ім, нічога карыснага ня робячы і толькі дарма пражываючы грошы. Няпрыхільна паглядалі дробныя памешчыкі і на багатыя манастыры; тыя, маючы вялізныя капіталы, куды лепей, прывязвалі да сябе сялян, чым памешчыкі, усе грашовыя сродкі якіх складаліся з невялікай пэнсіі, з невялікай грашовай сумы, якую атрымлівалі яны за вайсковую службу, за свае прыбыткі.

Так, пакрысе фэўдальная кляса распалася на дзьве, або нават, калі хочаце, на тры часткі: на вялікае фэўдальнае панства, патомкаў быўшых князёў і іншых вялікіх абшарнікаў, што ўладалі вялізнымі вотчынамі, але якія ўсё больш бяднелі, на дробнае дваранства, якое, наадварот, стварала новую гаспадарку і з вялікай працай, як кажуць, выходзіла ў людзі, зьбіраючы сабе сякую-такую маёмасьць. А побач з гэтымі дзьвюма клясамі стаяла аднолькава ненавіснае вялікае царкоўнае зямляўладаньне. Гэтыя тры клясы: баярства, царква і дваранства панавалі над расійскай вёскай, а ў горадзе ўсё мацней і мацней умацоўвалася чацьвертая сіла, гэта-сіла гандлёвага капіталу, сабраная ў руках невялікага ліку гуртавых гандляроў, якія вялі справу, галоўным чынам, з заграніцай, гасьцей, якія, у сваю чаргу, трымалі ў грашовай залежнасьці ад сябе дробнае купецтва і масу чорнага люду, крамнікаў, дробных рамесьнікаў і г. д., якія не заваявалі сабе волі, якой яны карысталіся ў Ноўгарадзе, і якія ўсё-ткі прадстаўлялі сілу, з якой павінны былі лічыцца нават маскоўскія князі.

Вось з якіх элементаў стварылася маскоўскае грамадзтва ў XVІ веку. Лёгка бачыць, што адносіны паміж гэтымі рознымі клясамі не маглі быць дружацкімі і што паміж імі, як раней паміж фэўдальнымі ўладарамі, павінна была вынікнуць барацьба, у якой павінен быў перамагчы дужэйшы. Такім дужэйшым быў гандлёвы капітал, які ўзьнікаў і ўтвараўся, які набыў сабе магутнага саюзьніка ў асобе праглага да грошай і праглага да зямлі дробнага дваранства.

З гэтых, куды больш складаных, чым раней, адносін паходзіць цэлы шэраг пераваротаў і ўзрушэньняў, якімі адзначаны ў расійскай гісторыі XVІ і пачатак XVІІ веку. З тае прычыны, што пры гэтым пануючыя клясы ў гэты час былі ўжо куды больш адукаваныя, чым раней, сярод іх было вельмі шмат пісьменных, якія налажыліся падаваць свае думкі на паперы, то барацьба была куды больш сьвядомай, чым раней. Раней які-небудзь фэўдал, за дапамогай самых грубых, вартых афрыканскага дзікуна хітрыкаў, адабраўшы зямлю ў