Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваць добрыя адносіны з «нізам» (як называлася Паволжа, таму што Волга ад Ноўгарадзкай краіны цячэ уніз). Гандаль на нізе быў галоўным промыслам ноўгарадзкага купецтва, і кожная вайна з Масквою пазбаўляла ноўгародзкае купецтва ўсіх крыніц барышоў: купецтва, г. зн. уся сярэдняя кляса Ноўгараду, таму вельмі слаба падтрымлівала баяр. З гэтай прычыны, пасьля цэлага шэрагу войнаў, Масква справілася з Ноўгарадам, маскоўскі вялікі князь падпарадкаваў сабе паўночныя гандлёвыя цэнтры (апрача Ноўгараду, вялікае гандлёвае значэньне набыў яго прыгарад, Пскоў), зрабіўся там такім самым гаспадаром, як і на берагох рэчкі-Масквы, адразу-ж паказаў, чыёй прыладай ён быў у гэтай барацьбе, закрыўшы ў Ноўгарадзе гандлёвыя двары і перавёўшы ноўгарадзкіх і пскоўскіх гандлёвых людзей на «ніз», а на месца іх прыслаўшы некалькі сотак маскоўскіх купцоў. Пасьля гэтага маскоўская буржуазія зрабілася поўнай гаспадыняй у справе гандлю на ўсёй прасторы тагочаснай расійскай зямлі. Утварылася з усіх дробных фэўдальных уладаньняў і вольных гарадоў на паўночным захадзе адна вялізная Маскоўская дзяржава.

Распад маскоўскага фэўдалізму; таварная гаспадарка і прыгоннае права.

Маскоўская дзяржава была ўжо куды больш складаным цэлым, чымся тыя дробныя фэўдальныя ўладаньні, з якіх яна склалася. Дробныя фэўдальныя ўладаньні - удзельныя княствы-усьцяж ствараліся з сядзіб або манастыроў, каля якіх былі таргі і даволі вялікія вёскі. Вот і ўся сталіца. Сталіца Маскоўскай дзяржавы, як мы ўжо адзначалі вышэй, была вялізным горадам, вялізным для таго часу, адным з самых вялікіх гарадоў Эўропы ў свой час. Сталіцы ўдзельных княстваў маглі харчавацца, атрымліваючы сырызну з вакольных вёсак і валасьцей, якія не шматлікія рамесьнікі, што жылі пры двары ўдзельнага князя, ці туліліся ў слабодах каля манастыроў, забесьпячалі простымі вырабамі свайго рамяства. Масква не магла існаваць такім чынам; яна ўбірала ў сябе вялізную колькасьць сырызны, часам з вельмі далёкіх месцаў. Гэтая сырызна часта не заставалася ў Маскве, а ішла куды далей, як было з футравымі скурамі. Але нават сырызна, што спажывалася на месцы, патрэбна была ў вялізнай колькасьці, і па аднэй яраслаўскай дарозе ў Маскву прывозілася кожны дзень каля 700 вазоў з харчамі.

Як-жа харчаваўся гэты вялізны горад? Здавалася-б, што тых невялікіх лішкаў, якія былі ў сялян і якія яны прадавалі на рынку, павінна было хутка не хапіць. Трэба памятаць, што тагочасная сельская гаспадарка была вельмі экстэнсыўная, як кажуць цяпер. г. зн. мала зыскоўная, бо зямля ўраблялася дрэнна, ня ўгнойвалася і г. д. Тады ўраджай у два, у тры разы лічыўся ўжо добрым. Відавочна, што трэба было, каб насяленьне працавала болей, чым раней, працавала, апрача прахарчаваньня сябе самаго, яшчэ і для забясьпечаньня