Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэта зусім ня значыць, што Ноўгарадзкая зямля была вольнай. Наадварот, вясковае насяленьне Ноўгарадзкай краіны іменна дзякуючы таму, што гэтая краіна ішла наперадзе іншых частак Расіі па сваім экономічным разьвіцьці, болей эксплёатавалася. У Ноўгарадзкай краіне сьмерды раней, чым ў іншых месцах, пачынаюць рабіцца прыгоннымі ў сапраўдным сэнсе слова, г. зн. прыганяюцца да зямлі і да свайго ўладара. Але яны былі прыгоннымі ня толькі свайго пана, а і ўсёй ноўгарадзкай грамады. Горад Ноўгарад быў нейкім вялікім панам, які сядзеў над усёй Ноўгародзкай зямлёю. Насяленьне гэтай зямлі, такім чынам, зусім ня было зацікаўлена ў тым больш або менш вольным парадку, які існаваў у самым горадзе.

Гэты горад, хоць на словах і падлягаў князём, сапраўды быў рэспублікай; ён назначаў і зьмяняў сваіх прэзыдэнтаў, пасаднікаў, свайго галоўнакамандуючага-тысяцкага, судзьдзю, начальнікаў асобных краін і г. д. Але ва ўсіх справах прымала ўдзел толькі гарадзкое насяленьне ў сьціслым сэнсе слова. Так было, паўтараю, скрозь, ня толькі ў нас у Ноўгарадзе, але па ўсёй Заходняй Эўропе, па ўсіх гандлёвых гарадох. Гарадзкое паветра рабіла чалавека вольным, і ў шмат якіх гарадох існавала нават правіла, што чалавек, які пражыў у горадзе год і дзень, ужо ў моц гэтага рабіўся вольным. Але за гарадзкою мяжою ўжо пачыналася фэўдальная заняволеная краіна.

Маскоўская буржуазія вельмі зайздросьціла ноўгарадзкай буржуазіі. Па меры таго, як Масква рабілася вялікім горадам, яе гандляром усё болей і болей хацелася забраць у свае рукі ўсе барышы, якія можна было забраць на расійскай зямлі. У Маскве таксама пачаў складацца гандлёвы капітал, г. зн. сродкі абмену пачалі сьцягацца ў адны рукі. Адгэтуль заўсёдныя сутычкі Масквы і Ноўгараду, прычыны для якіх былі розныя, але сапраўдная прычына была адна: Масква хацела адабраць ад Ноўгараду багатае Завалочча з яго футравымі скурамі і срэбрам. У гэтых сутычках перавага ўсё больш больш схілялася на бок Масквы, бо Масква, пад кіраўніцтвам маскоўскага князя, які забіраў сабе пад рукі ўсю решту князёу, прадстаўляла з сябе магутную вайсковую сілу, якая кіравалася з аднаго цэнтру, сілу тым больш грозную, што да яе паслуг была татарская коньніца, якой у гэты час баялася ўся Расія, а ў Ноўгарадзе нічога гэтага ня было.

Мы ўжо гаварылі, што вясковае насяленьне Ноўгарадзкай краіны зусім ня было зацікаўлена ў абароне Ноўгараду, бо нічога добрага ад яго панаваньня ня бачыла і яму было ўсё роўна, гэтаму вясковаму насяленьню, пад чыёй уладаю быць-Ноўгараду ды яго баяр, ці баяр Масквы ды Маскоўскага вялікага князя. Мы бачылі таксама, што і ў пануючых клясах ноўгарадзкага насяленьня ня было згоды. Незалежнасьць Ноўгараду, галоўным чынам, абараняла ноўгарадзкае баярства, якое апіралася на нізы гарадзкога насяленьня; ноўгарадзкае-ж купецтва было зацікаўлена ў тым, каб падтрымлі-