Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

свайго палажэньня, добрыя даходы, быў менш задзірысты, чымся іншыя, і на яго зямлі таму ахвотна сяліліся, бо там было меней небясьпек ад вайны. З усіх гэтых прычын ужо ў першай палавіне XІV-га сталецьця маскоўскі князь атрымаў прозьвішча «каліты», г. зн. мяшка з грашыма. Але будучы самым багатым, ён яшчэ ня быў самым дужым князем. Гэта зноў было для яго выгодна. Куды дужэйшыя за яго былі ў гэты час князі разанскія або ніжагародзкія і асабліва цьвярскія. Але ня трэба запамінаць, што ўсе гэтыя князі разам з маскоўскім былі тады васаламі, спадручнымі татарскага хана. Хан вельмі падазрэнна адносіўся да рускіх князёў і зусім ня быў прыхілен памагаць тым з іх, хто быў дужэйшы, бо дужаму князю магла прыйсьці ў галаву думка ня слухаць татараў, падняць супроць іх паўстаньне. З цьвярскім князем так і здарылася. Адгэтуль протэктарства, якое рабіў хан імена маскоўскаму князю, найбольш слабаму і ў вачох хана пайбольш бяскрыўднаму. Маскоўскі князь зрабіўся як-бы галоўным прыказчыкам хана, яму даручана было зьбіраць даніну татарскую з усіх іншых князёў. Як самы багаты, ён быў, зразумела, і самым надзейным зброшчыкам даніны. У яго заўсёды былі грошы. Гэтыя грошы ён пазычаў больш бедным князём, і, глядзіш,-тое або іншае княства пераходзіла ў маскоўскія рукі ня звычайным у фэўдальны час спосабам адкрытага захопу, а проста купляй ці закладам. Урэшце, з прычыны тэй самай нібы нязначнасьці маскоўскага князя, набывае ён сабе падтрыманьне і другой сілы. Апрача татарскага хана, маскоўскаму князю пачала спрыяць і пачала яго падтрымліваць расійская царква.

Праваслаўная царква ў Расіі самым сваім існаваньнем была абавязана князём. Яна зьявілася на Русі, калі хрысьціўся ў канцы Х-га веку князь Уладзімер, якога ў падзяку гэтая царква і залічыла да ліку сьвятых. Царква была ў Расіі прыдворная установай, якая залежала ад князя. Па рэкомэндацыі князя назначаліся архірэі, якіх ён хацеў, і якіх ён праганнў, калі яны былі яму нявыгодны. Князь будаваў манастыры, дзе павінны былі маліцца за яго і за яго сваякоў, і распараджаўся ў гэтых манастырох, як у сябе ў маёнтку. Калі хто князю мог быць супраціўнікам па частцы ўплыву на царкву, дык хіба толькі вечы вялікіх гандлёвых гарадоў, якія распараджаліся з архірэямі і архімандрытам таксама, як у іншых месцах князі. Вечы прызначалі іх і скідалі і т. п.

Татарскае заваяваньне вельмі памагло праваслаўнай царкве выкараскацца з-пад гэтай залежнасьці ад князя і ад веча. Веча, як мы ведаем, татары проста зьнішчылі. Што тычыцца князя, дык царква, якая прывыкла быць прыдворцай, знайшла сабе цяпер двор куды болыш магутны, чымся двор любога з рускіх князёў. А іменна: нашыя мітрапаліты, якія пераехалі цяпер жыць з Кіева ва Ўладзімер-на-Клязьме, завязалі простыя зносіны з татарскімі ханамі і пачалі атрымліваць ад іх жалаваныя граматы (ярлыкі).