Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

аддаваць духу курыцу, барана, каня або што іншае, гэта аддавалася духавенству, якое, думалі, умее нейк дагадзіць адпаведным духам сьвятых або напалохаць адпаведных злых-духаў. Хрысьціянскае духавенства, такім чынам, заступіла сабою тых знахароў і чараўнікоў, якія нібыта раней пазнавалі лёс.

Гэтая вера ня была зусім бяз сэнсу, як можа здацца з першага погляду. Наогул нічога бяз сэнсу ў гісторыі ня бывае, і духі, аб якіх ідзе гутарка, ня былі проста ні з таго ні з сяго выдуманы чалавекам. Гэта былі першапачаткова духі нябожчыкаў, якіх чалавек баяўся болей за ўсё на сьвеце, а нябожчыкаў чалавек баяўся таму, што нябожчыкі напаміналі яму аб сьмерці: сьмерці-ж, зьнішчэння ўсё жывое баіцца заўсёды болей за ўсё. Такім чынам, страх перад духамі ёсьць асаблівая форма страху сьмерці. г. зн. асаблівая форма пачуцьця самазахаваньня, у якой аб'яднаецца ўсё жывое. Чалавек спачатку баяўся самых нябожчыкаў, самых трупаў, стараючыся скарэй ад іх збавіцца, баючыся да іх падыйсьці, а пасьля таго, як падыходзіў, як мага, ачышчаўся, мыўся і г. д. Кожнаму лёгка дагадацца, як гэта было практычна, карысна, калі чалавек памёр ад заразнай хваробы, ды наогул труп, што гніе, напоўнен рознымі ядамі: такім чынам, чалавек, які захоўваў асьцярожнасьць, ходзячы каля гэтага трупа і падыходзячы да яго, рабіў разумна. Такім чынам, ня самыя ўчынкі чалавека былі ў даным выпадку недарэчныя, а недарэчныя былі тыя погляды, якія былі зьвязаны з гэтымі ўчынкамі, тыя тлумачэньні, якія ён гэтым учынкам даваў, і, перш за ўсё, вера ў тое, што шкодны ня сам труп, які гніе, а шкодны нейкі «дух», які хаваецца ў ім і якога ніхто ніколі ня бачыў і ня мог бачыць, бо «дух» існаваў толькі ў выабражэньні трусьлівага дзікуна.

Старарускі анімізм асабліва яскрава адбіўся ў «жыцьцях сьвятых», асабліва ў зборы апавяданьняў жыцьця манахаў галоўнага старарускага манастыра - Кіева-Пячэрскага. Усё жыцьцё старарускіх угоднікаў і манахаў складалася з нязьлічоных сутычак з рознымі «злымі», г. зн. варожымі хрысьціянству, духамі, прычым памоцнікамі манахаў выступалі «добрыя», г. зн. хрысьціянскія духі, сьвятыя і анёлы. Разам з гэтым мы даведваемся, што ў старарускім манастыры нічога не рабілася дарма, і манахам нельга было зрабіцца, не заплаціўшы грошай, - словам, усё было прасякнута такім самым духам гандлярства, як і ўсё жыцьцё старарускага гораду.

Утварэньне Маскоўскай дзяржавы.

К ХІІІ-му веку нашага лічэньня часу, г. зн. гадоў 600 таму назад, у цяперашняй сярэдняй Расіі ўсталяваліся тыя парадкі, якія называюць фэўдальнымі[1]. існасьць гэтых парадкаў складаецца з

  1. Ад "фэўд" - зямельны вучастак вайсковага служылага чалавека.