ных і г. д., - казкі, якія цяпер можна пачытаць у дрэнных гістарычных кніжках, што пашыраліся царскім урадам.
Гэта узьвялічэньне князёў тлумачыцца ня толькі тым, што летапісцы былі прыдворныя людзі, але й тым яшчэ, што гэта былі на большай частцы людзі духоўныя, прыдворныя сьвяшчэньнікі або кіраўнікі манастыроў, якія засноўвалі і багата надаралі князі. Цывільных пісьменных людзей у той час было яшчэ мала; «Русская Правда», напрыклад, ня ведае яшчэ пісоўных дагавораў, а сьвяшчэньнікі ўсе як адзін і тады былі пісьменныя: натуральна, што яны часьцей за ўсё зьяўляліся пісьменьнікамі. Але хрысьціянская царква абавязана сваім існаваньнем і красаваньнем Расіі князём ды баярам. Калі ў нас пачаў ўтварацца верхні пласт грамадзтва (гл. вышэй), то ён ганьбаваў старымі славянскімі рэлігійнымі абрадамі і славянскімі знахарамі, «волхвамі», а пачаў выпісваць сабе разам з грэцкімі шаўковымі матэрыямі і залатой аздобай і грэцкія абрады і грэцкіх «волхвоў», сьвяшчэньнікаў.
Праваслаўная царква, зразумела, як магла, разьдзьмухала значэньне гэтага здарэньня, так званага «хрышчэньня Русі», але сапраўды зьмена была чыста знадворная, і справа йшла аб зьмене іменна абрадаў, а рэлігійныя погляды і да і пасьля хрышчэньня заставаліся і тады, і куды пазьней, да нашых дзён-анімізмам[1], г. зн. верай у тое, што ўвесь сьвет заселены мноствам духаў, злых і добрых, але болей злых, чым добрых, ад якіх залежыць усё, што адбываецца ў сьвеце, - рух нябесных сьвяціл, надвор'е, ураджай, шчасьце і няшчасьце чалавека-усё гэта вызначалася капрыснай воляй гэтых духаў.
Анімізм быў колісь асновай рэлігіі ўсяго чалавецтва і да гэтых час жыве ў мове. Калі мы гаворым «сонца ўстае», дык паўтараем словы чалавека, што жыў тысячу год таму назад і шчыра пераконанага, што сонца ёсьць жывая істота, што яно кожны вечар кладзецца спаць і раніцаю ўстае з пасьцелі. Калі мы гаворым «лес шуміць», «рака бяжыць», то мы гэтым самым малюем іх жывымі істотамі. Але цяпер гэта-толькі словы, а калісьці чалавек, паўтараю, сапраўды верыў, што ўся прырода ажыўлена. Духаў, якія кіруюць усёй прыродай і ад якіх залежыць існаваньне чалавека, зразумела, страшэнна баяліся. Їх стараліся рознымі спосабамі уміласьцівіць, і затым, што наіўна думалі, што ў гэтых духаў былі такія самыя патрэбы, як у людзей, стараліся гэтых духаў накарміць, забясьпечыць іх вопраткай,-словам, дагадзіць ім так, каб ім ня было на што скардзіцца. Калі зьявілася хрысьціянства, то да ранейшых духаў дабавілася шмат новых хрысьціянскіх анёлаў і сьвятых. Але наогул гэтыя рэлігійныя погляды не зьмяніліся. Як раней, мелі месца ахвяры, толькі заместа таго, каб непасрэдна
- ↑ Ад латынскага слова анімус-дух.