Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на тое, што прадстаўляла з сябе гарадзкая Русь Х-га і ХII-га сталецьцяў. Князь і яго баяры, спачатку гандляры нявольнікамі, цяпер робяцца зямляробамі. Замест таго, каб дастаўляць тавар на нявольніцкія рынкі, яны садзяць цяпер захопленых імі палонных на зямлю, робяць з іх сваіх «сьмердаў». Усё гэта здарылася, зразумела, не адразу, не за адзін-два гады, нават не за адно-два дзесяцілецьці. Задоўга перад татарамі, у ХІІ-м веку, баярын з ліхвяра і гандляра зьмяняецца ў сельскага гаспадара: у яго, па «Русской Правде», ёсьць вёска, у вёсцы прыказчык і розныя рабочыя. У аднаго князя летапіс налічвае 700 чал. такой вясковай челядзі, пра другога-Галіцкага князя Рамана-нават прыказка склалася: «Рамане, Рамане, худымі жывешы, Літвою[1] орэшы», бо ён літоўскіх палонных садзіў на зямлю і прымушаў араць. Усё гэта, аднак, першы час не перашкаджала князём ды баярам займацца разбоем і, пры выпадку, гандляваць нарабаваным, а ліхвярства нават добра ўжывалася з сельскай гаспадаркай, дастаўляючы працоўныя рукі ў асобе «закупаў». Толькі заняпад гарадоў моцна асадзіў баярына ў яго сядзібе і канчаткова зрабіў яго «панам», абшарнікам.

Ад гарадзкой Русі (гісторыкі звычайна называюць яе «Кіеуска-Наўтародзкай», па двох галоўных гарадох) засталося даволі шмат пісоўных помнікаў, якія паказваюць, што ў той час у гарадох, асабліва пры дварох князёў, людзі былі ўжо даволі разьвітыя разумова, мелі літаратурныя, мастацкія інтарэсы і г. д. Князі ня толькі рабавалі, а захопліваліся ваеннай славай, прыдворныя поэты выслаўлялі іх вялікія ўчынкі і аплаквалі іх няшчасьці. Адна такая прыдворная поэма-«Слово о полку Ігореве»-да нас дайшла цалком: яна расказвае пра няўдачны набег аднаго князя на полаўцаў. Ад другіх падобных захаваліся адрыўкі ў летапісах, якія вяліся пры кожным княжым двары; князі апіраліся на летапісы, калі ім трэба было давесьці сваю правату або неправату суседа. Само сабою зразумела, што ў гэтых летапісах ня толькі князі на першым месцы, але аб іх расказваецца ўсё добрае, што можна расказаць, а пра іх ворагаў усё дрэннае. Калі нават і летапісы не маглі схаваць тых кіеўскіх рэволюцый, аб якіх гаварылася вышэй, значыцца ўжо занадта вядомая была справа, аб ёй хадзіла гутарка ў народзе, летапісцу нічога не заставалася, як выпраўдваць свайго князя, ускласьці віну на яго моладасьць, на дрэнных парадчыкаў і т. п. Наогул летапісцы ўсімі спосабамі стараліся ўзьвялічыць князёў: гэта іменна з летапісаў Кіеўскай Русі найноўшыя гісторыкі здабылі розныя байкі пра тое, што нібыта князі зьявіліся на Русь, каб навесьці парадак, супыніць праступкі, абараніць пакрыўджа-

  1. Вельмі старажытнае інда-эўропэйскае племя на паўночным захадзе Расіі (яго сталіцай была спачатку Коўна, а потым Вільня). Пасьля татарскай навалы на руінах заходніх расійскіх княстваў яно заснавала вялікую дзяржаву, якая потым злучылася з Польшчаю (у XІV-XVІ сталецьцях).