пэйскае войска, якое йшло вызваляць «гроб гасподзень», было толькі прыладай у руках сярэдня-вяковага заходня- эўропэйскага (пераважна італьлянскага) гандлёвага капіталу. Паўднёва-францускія ды італьлянскія купцы хацелі сабе пралажыць простую дарогу на багаты тады Ўсход, каб не залежаць болей ад грэцкіх, константынопальскіх купцоў, якія трымалі да тых пор у руках усходні гандаль. У Іерусаліме крыжакі і ўтрымаліся нядоўга, але Константыпопалем яны, у 1204 г., заўладалі больш моцна. Галоўны пакупнік расійскіх тавараў быў зруйнаваны. Усходні гандаль, які йшоў раней цераз Чорнае мора і па Дняпры, абыходам у Бальтыцкае мора, пайшоў цяпер проста з Сырыі, Палестыны і Эгіпту у Венэцыю, Гэную і Марсэль, адтуль, цераз альпійскія горныя праходы і Рэйн, у Пaўночную Эўропу. «Вялікі водны шлях з Вараг у Грэкі», на якім выцягнуўся ланцуг старарасійскіх гарадоў, заглух, а разам з ім сталі заглухаць і гэтыя гарады.
Канчаткова іх дабіла татарская навала. Татары прышлі адтуль-жа, адкуль прыходзілі хазары, печанегі, полаўцы: яны былі блізкія да гэтых народаў, і мэты ў іх былі тыя самыя-паляваньне на чалавечую дзічыну-але з усіх азіяцкіх прышэльцаў, татары былі самымі дужымі, лепей усіх організаванымі. Навалы ранейшых азіятаў прыпыняліся перад сьценамі гарадоў: усе спусташэньні прыпадалі зноў такі на сялян, «сьмердаў». Татары ўмелі браць гарады: як відаць, ім быў вядомы нават і порах, яшчэ невядомы тады (сярэдзіна ХІII-га сталецьця) у Заходняй Эўропе. Дружыны расійскіх князёў не маглі саўладаць з такім ворагам: усе расійскія гарады трапілі адзін за адным у рукі татар, апрача Ноўгараду. Татары ня толькі зьнішчылі іх і забралі ў палон насяленьне, але, узмацняючы сваю уладу, яны з коранем вырвалі скрозь (зноў такі, апрача Ноўгараду) гарадзкую волю. З князя яны зрабілі свайго прыказчыка, які зьбіраў даніну для татарскага хана, і кожнае супраціўленьне ханскаму прыказчыку каралася новым няшчадным руйнаваньнем. «Веча» пачало азначаць тое самае, што «бунт», «вечнік»-тое самае, што і «бунтаўшчык».
Татарскія парадкі стала замацаваліся на Русі, асабліва на паўночным усходзе, каля Масквы і Уладзімеру. Татарскі спосаб раскладу падаткай (на сохах. так зван. сошнае пісьмо») утрымаўся да сярэдзіны XІІІ-га сталельця. Мы ўгледзім далей, як аб'яднаньне Русі каля Масквы было на добрую палавіну татарскай справай. Але гэта было яшчэ паперадзе. І простыя, беспасрэдныя вынікі татарскай навалы былі вельмі вялікія. Гарадзкая Русь, высіленая ўласнымі рабаваньнямі, падцятая перасуваньнем сусьветных гандлёвых шляхаў з Чорнага мора і Дняпра на Міжземнае мора і Рэйн, была канчаткова дабіта татарамі і пасьля татарскага руйнаваньня не магла акрыяць. Расія зрабілася тэй самай вясковай краінай, якой мы прывыклі яе бачыць. І парадкі, якія склаліся ў гэтай вясковай Русі, былі непадобны ні ў горшы, ні ў лепшы бок