Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кулянтам, гандлюючы сольяю і т. д. На гэты раз кіеўская бедната яе чакала ваенных няўдач: як толькі гэты князь (бацька яго быў скінуты і вярнуўся за 40 год перад тым) памёр, паўстаньне выбухла зноў і на гэты раз не ўдалося яго задушыць. Кіеўскія багатыры выратаваліся толькі тым, што хутка выклікалі з другога гораду, з Пераяслаўлю, самага популярнага тагочаснага князя, які ўславіўся перамогамі над полаўцамі, Уладзімера Манамаха. Той здолеў ашукаць народ лісьлівай гутаркай, але павінен быў зрабіць і цэлы шэраг уступак. Зноў выданыя пастановы, запісаныя у «Русскую Правду», забаранялі абыходзіцца з закупам, як халопам: закуп мог цяпер шукаць управы на свайго гаспадара-ліхвяра. Калі купец, што пазычаў грошы, траціў іх не на сваёй віне, а з прычыны пажару або крушэньня карабля, напрыклад, і ня мог аддаць пазыкі, яго не рабілі нявольнікам, як гэта было раней, ён атрымліваў адсрочку, каб заплаціць пазыку. Зразумела, усё гэта не прыпыніла ліхвярства і прыгнечаньня масы, якая ад заўсёдных войн усё больш бяднела. Але першы час пасьля кіеўскай рэволюцыі з гэтай масай лічыліся болей, чым калі-б то ні было. і сход кіеўскіх гарадзян, веча, кіравала Кіевам, ставіла і скідала князёў, а тыя павінны былі гаварыць з вечам не як з падданымі, а як з сваім братам, як з роўным. Князь гаварыў: «браты кіеўляне», а тыя яму адказвалі: «брат наш».

Такія самыя, як у Кіеве, парадкі ўсталяваліся і ў іншых гарадох: у Роставе (Яраслаўскім), Уладзімеры, асабліва-ж у Ноўгaрадзе, аб якім яшчэ прыдзецца гаварыць асобна. Але апрача Ноўгараду, дзе былі і асаблівыя мовы, як мы ўгледзім далей, у вечавых парадкаў ня было ніякай будучыны. Тагочасныя вялікія гарады жылі гандлем нявольнікамі. - ня трэба запамінаць на гэта, яны страшэнна пустошылі гэтым вакольную краіну. Сяляне беглі ад гэтых гарадоў у нетры прыволскіх і прывокаўскіх лясоў, цяперашню Маскоўскую, Разанскую і Уладзімерскую губэрні. Гэтыя сяляне ўжо ня былі поўдзікунамі, як першыя славянскія пасяленцы: яны мелі ўжо жалезныя прылады, умелі араць зямлю на кані сахою або плугам, яны былі куды дужэйшыя за фінаў, якіх яны знаходзілі ў маскоўскіх лясох і лёгка іх спакарылі. Адначасна для гарадзян яны, як раней, заставаліся «сьмердамі» (адгэтуль «сьмярдзець»), якія варты толькі на тое, каб узяць іх у няволю або браць з іх даніну. На вечы сьмерды ня мелі голасу, і ня было ім сэнсу падтрымліваць веча. Стараруская воля была гарадзкой воляй, і на кончылася разам з гарадамі.

Галоўных прычын заняпаду старарускіх гарадоў было дзьве: першай была вялізная зьмена ў кірунку і характары тагочаснага гандлю. Гэтая зьмена вядома у гісторыі над назвай «Крыжацкіх паходаў». Бо галоўнай мэтай, якая ўсім абвяшчалася, гэтых паходаў было нібыта заваяваньне «няверных», г. зн. магомэтан. Іерусаліма ды іншых сьвятых месц. Сапраўды-ж заходня-эўропэ-