Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/244

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ЗЬМЕСТ.
________

Прадмова (стар. 2-4).

Уводзіны. Агульныя паняцьці аб гісторыі.

Навошта нам трэба ведаць мінулае? Старажытнасьць сьвету, паступовая зьмена жыцьця на зямлі (стар. 5-6). Каму і навошта патрэбна была навука, што сьвет і людзі не зьмяняюцца? (стар. 6). Веда мінулага дае ўладу над будучынай (стар. 6). "Законы гісторыі"; прыклады правільнасьці гістарычных зьмен; рэволюцыі раней і цяпер, рэволюцыі сялянскія і рэволюцыі рабочыя (стар. 6-8). Гісторыя, як разьвіцьце клясавае барацьбы; клясы і гаспадарка; гістарычны матэрыялізм (стар. 8-10). Буржуазнае і пролетарскае разуменьне гісторыі (стар. 9-11). Бліжэйшыя мэты клясавае барацьбы (стар. 11). Уплыў прыроды; клімат і разьвіцьцё культуры; моры, горы і політычнае разьвіцьце (стар. 11-12). Прырода і гаспадарка; лес; засяленьне Амэрыкі (стар. 12-13). Прырода і гаспадарка Расіі; клімат Расіі і Заходняй Эўропы: земляробская і прамысловая Расія, розьніца ў шпаркасьці іх разьвіцьця; мора і гандаль (стар. 13-15). Ступень залежнасьці чалавека ад прыроды; француская колёнізацыя ў Сахары; найноўшае садоўніцтва; у аснове гісторый ляжыць ня прырода, а праца (стар. 15).

Частка 1.

Першыя сталецьці расійскай гісторыі.

Расійская нізіна дзесяткі тысяч год назад: чалавек ледавіковага пэрыоду (стар. 16-17). Скіфы; славяны; славянская колёнізацыя (стар. 17-18). Гаспадарчы быт старажытных славян па мове: "нож", "цянёты", "саха", "мёд". (стар. 18-19). Апавяданьні чужаземцаў; расійскія паданьні, варагі і хазары; "заснаваньне расійскай дзяржавы"(стар. 20-21). Першыя расійскія цары-уладары і гандляры нявольнікамі; насяленьне старажытных гарадоў Русі. "Русская правда", судовыя звычаі (стар. 21-22). Утварэньне грамадзкіх клясаў: "рост", "закуп“, клясавая барацьба, яе адбіцьце ў "Русской Правде" (стар. 22-23). Kіеўскія рэволюцыі XІ-XІІ вякоў; вечавы лад (стар. 23-24). Прычына заняпаду старарускіх гарадоў; крыжацкія паходы, татарская навала; зьмена гарадзкой Русі ў сельскую (стар. 24-26). Культура гарадзкой Русі: "Слово о полку Игореве", летапісы (стар. 26-27). Рэлігійныя погляды; "хрышчэньне Русі", значэньне хрысьціянскіх абрадаў, як клясавага зьявішча; анімізм, як аснова хрысьціянства і паганства; анімізм, як адбітак барацьбы за жыцьцё; помнікі хрысьціянскага анімізму (стар. 27-28).