Перайсці да зместу

Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе (Пакроўскі/Гарабурда)/Уводзіны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова Уводзіны
Аўтар: Міхаіл Пакроўскі
1927
Першыя сталецьці расійскай гісторыі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УВОДЗІНЫ.

Агульныя паняцьці аб гісторыі.

Навошта нам трэба ведаць мінулае? Навошта нам займацца тым што было 10, 100, 1000, 10.000 год таму назад? Ці ня лепей пазнаць як належыць, што цяпер робіцца, што навокал нас, ад чаго залежыць наша жыцьцё?

Мінулае мы вывучаем іменна для таго, каб зразумець тое, што адбываецца цяпер. На зямлі ўсё разьвіваецца, г. зн. усё зьмяняецца. Соткі міліёнаў год таму назад зямля была вялізнай распаленай куляй, акружанай нарай, і ніякага жыцьця на ёй ня было і не магло быць. Дзесяткі міліёнаў год таму назад на зямлі ўжо пачалося жыцьцё. Некалькі міліёнаў год таму назад на зямлі ужо была багатая расьліннасьць, вялізныя лясы, мноства розных жывёлін, і водных і сухаземных. Але увесь гэты сьвет быў непадобны да таго, што ёсьць цяпер, а тымчасам усё, што ёсьць цяпер, разьвілося шляхам доўгага шэрагу безупынных зьмен, іменна з гэтага самага сьвету. Цяперашнія расьліны, цяперашнія жывёлы — патомкі тых, якія існавалі на зямлі міліёны год таму назад.

Як усё гэта адбылося? Не выпадкова, а згодна з пэўнымі законамі. Але калі мы будзем наглядаць жыцьцё такім, якое яно цяпер, дык мы гэтых законаў, г. зн. правільнасьці гэтых зьмен, не заўважым. Пакуль людзі не вывучалі далёкага мінулага зямлі, пакуль не знайшлі выкапняў астач жывёл і расьлін, што існавалі міліёны год таму назад, вучоныя верылі, што ўвесь цяперашні сьвет быў заўсёды такі, які ён ёсьць, і створан адразу. Яшчэ сто год назад сьмяяліся над невялікім лікам дасьлядоўцаў, якія адважваліся думаць іначай. А гэтыя вучоныя гаварылі тое, што цяпер здаецца само па сабе зразумелым, іменна, што жыцьцё на зямлі разьвівалася паступова на працягу вялізнай колькасьці гадоў.

Досьледы над астачамі старажытнага расьліннага і жывёльнага сьвету, якія былі засыпаны соткі вякоў таму назад і, такім чынам, захаваліся да нашага часу, паказалі, як гэтыя зьмены адбыліся. Байка пра тое, што сьвет быў створан за сем дзён, шчэзла бяз знаку. І цяпер ніводзін, ня то што вучоны, а больш-менш адукаваны чалавек ня дасьць веры, калі яму сказаць, што жывёлы і расьліны заўсёды былі гэткія, якімі мы бачым іх цяпер. Кожны добра ведае з кніжок (а хто жыве ў вялікіх гарадох. можа гэта бачыць у музэях), што мінулы жывёлінны і расьлінны сьвет ня быў падобны да нашага, што сьвет усё зьмяняўся на працягу вялізнай колькасьці часу, усё, зразумела, зьмяняецца і цяпер, і будзе зьмяняцца. Такі закон прыроды.

Але навука аб тым, што сьвет пязьменны і што ўсё стварылася адразу, падтрымлівалася доўгі час і вучонымі і нявучонымі недарма. ня толькі з прычыны іх невуцтва. Гэтая навука была выгодна вельмі многім людзям. Калі на сьвеце ўсё наогул не зьмяняецца. то не зьмяняецца і чалавечае грамадзтва. Яно таксама пабудавана раз назаўсёды, якое яно ёсьць цяпер, такім яно заўсёды было і заўсёды будзе. Так навучалі ў старыя часы. А навошта трэба быле, каб людзі думалі, што чалавечае грамадзтва заўсёды застанецца такім, якое яно ёсьць. Таму што гэта вельмі карысна тым. хто карыстаўся ўсім дабром у мінулым грамадзтве. Тым, у чыіх руках заўсёды была улада, было багацьце, хацелася даваць веры, што так павінна быць заўсёды, што багатыя і вяльможныя заўсёды будуць наверсе, а народ, рабочыя, сяляне, заўсёды будуць на іх працаваць, заўсёды будуць ім служыць. І вось яны стараліся пераканаць саміх сябе, а асабліва падлеглых рабочых і сялян, што так і пабінка быць, што нічога другога быць ня можа.

Калі вывучаньне мінулага зямлі, мінулага жывёліннага і расьліннага сьвету, вывучэньне геолёгіі і палеонтолёгіі парушыла казку аб тым, нібыта сьвет быў створан адразу і не зьмяняецца, то гісторыя ды археолёгія нарушаюць другую казку, нібыта чалавечае трамадзтва заўсёды было і, значыць, будзе такім, якое яно ёсьць. Чалавек зьмяняецца і будзе зьмяняцца, як і ўсё іншае. Адны грамадзкія парадкі зьнікаюць, другія грамадзкія парадкі занепадаюць, на месца іх узьнікаюць новыя парадкі і г. д. Канца гэтых зьмен мы прадбачыць і ўявіць сабе ня можам, але калі мы будзем наглядаць гэтыя зьмены на працягу дзесяткаў і сотак год, то мы зразумеем іх правільнасьць, пазнаем законы гэтых зьмен. І калі мы ня будзем мець магчымасьці навочна ўявіць сабе, што будзе З чалавечым грамадзтвам цераз некалькі тысяч, скажам, год, то мы можам ведаць, як, якімі шляхамі чалавецтва будзе зьмяняцца на працягу гэтых тысяч год. А той, хто прадбачыць будучыну, нануе над гэтай будучынай, бо, прадбачачы будучыну, мы можам падрыхтавацца да яе, — зрабіць свае захады, каб ухіліцца будучых нашчасьцяў і каб магчыма лепей скарыстаць тое дабро, якое гэта будучына нам прынясе. Ведаць — значыць прадбачыць, а прадбачыць, значыць магчы, або уладарыць. Веда мінулага дае нам, такім парадкам, уладу над будучынай.

Вось чаму трэба ведаць мінулае.

Але калі мы можам заўважыць правільнасьць зьмен, што адбываюцца ў чалавечам грамадзтве. толькі шляхам нагляданьня гэтых зьмен на працягу вялікай колькасьці часу, дык гэта ня значыць, што мы павінны пачаць наша вывучэньне канечна з самых даўных часоў. Мы можам ісьці і адваротным шляхам. Наадварот, правільнасьць зьмен, што адбываюцца ў чалавечым грамадзтве, нават лягчэй заўважыць, калі ісьці ад сучаснага да далёкага мінулага.

Вазьмеце тое, што цяпер адбываецца. Цяпер па ўсім сьвеце адбываецца рэволюцыя: рабочыя імкнуцца скінуць уладу буржуазіі, г. зн. уладу тых, хто гэтых рабочых эксплёатуе, — іншымі словамі, тых, хто нажываецца на іх кошт, прымушае іх працаваць як мага болей, а плаціць ім за гэту працу як мага меней, кладучы ў сваю кішэню усю розьніцу, якая існуе паміж цаною рэчы, зробленай рабочым, з аднаго боку, і платай, якую ён атрымлівае за работу — другога. Дык што-ж, эксплёатацыя існуе толькі ў цяперашні час, а раней вяльможныя і багатыя не эксплёатавалі просты народ? Не, эксплуатацыя заўсёды была. Раней, чым паўстаў цяперашні парадак буржуазнага грамадзтва, з яго фабрыкамі, заводамі, банкамі, чыгункамі і г. д., існавала фэўдальнае грамадзтва, існавала прыгоннае права, і тады не фабрыканты адбіралі ад рабочых усë тое, што яны выраблялі, плацячы ім за гэта грошыкі, а памешчыкі адбіралі ў селяніна вынікі яго працы, нічога ня плацячы яму за гэта. Ці былі тады паўстаньні эксплёатаваных супроць эксплуататараў? Ці былі тады рэволюцыі, падобныя да цяперашняй? Былі і тады, але яны былі заўсёды няўдачныя. Чаму? Таму, што сяляне не маглі паміж сабою згаварыцца, не маглі зорганізавацца, г. зн. утварыць адно вялікае цэлае, якое-б дзейнічала паводле агульнага пляну. А чаму так было? Таму, што сяляне працуюць кожны на сваім вучастку, параўнаўча рэдка памагаючы адзін аднаму, а калі прадаюць продукты сваёй зямлі, тады ўжо зьяўляюцца адзін аднаму супраціўнікамі. Чым меней на рынку гародніны, сена, збажыны і г. д., тым усё гэта даражай, і тым, значыцца, выгадней кожны селянін можа гэта ўсё прадаць. Чым болей усяго гэтага, тым усё таней, і тым, значыцца, кожнаму асобнаму селяніну за яго продукты дастанецца меней. У селяніна, такім парадкам, ня можа разьвіцца сьвядомасьць, што ўсе людзі павінны трымацца разам, што ўсе яны адзін з адным зьвязаны, не магла разьвіцца, як кажуць, ужываючы чужаземнае слова, солідарнасьць. Рабочыя, наадварот, працуюць на фабрыцы ўсе разам, поплеч, заўсёды памагаюць адзін аднаму ў гэтай працы. Адзін рабочы нічога ня можа зрабіць бяз другіх, і кожны павінен памагаць кожнаму. У рабочай клясе, такім парадкам, разьвіваецца солідарнасьць, якой не хапае сялянам. Вось чаму рабочыя лепей і лягчэй організуюцца, чым сяляне. Вось чаму рабочыя рэвалюцыі куды мацнейшыя, куды дружнейшыя ад тых сялянскіх паўстаньняў, якія былі ў мінулыя часы. Сяляне не маглі справіцца з тым, хто іх эксплёатуе. Сялянскія паўстаньні заўсёды былі няўдачныя. Сялянам ніколі нават це удавалася захапіць уладу, у той час, як рабочыя трымаюць ужо ўладу у адной з большых краін, іменна ў Расіі, і знаходзяцца на шляху да гэтага ў цэлым шэрагу іншых эўропэйскіх краін.

Такім парадкам, наглядаючы тое, што адбываецца цяпер, або тое, што адбывалася параўнаўча нядаўна, мы заўважваем правільнасьць у гістарычных зьменах, іменна, што гісторыя робіцца людзьмі пэўных заняткаў і зьмяняецца гледзячы на тое, якая кляса грамадзтва робіць гісторыю, г. зн. робіць тыя або іншыя грамадзкія зьмены. Мы бачым, што калі масы народу складаліся з сялян, гісторыя йшла інакш, чым цяпер, калі на чале руху ідуць рабочыя.

Як-жа утвараюцца гэтыя клясы? Чаму раней вытворчасьць уся была ў руках сялян, чаму у той час вя толькі збожжа або лёп, або поўсьць атрымліваліся з вёскі, дзе кожны працаваў на сваім вучастку, але таксама і чаравікі вопратка, усё гэта выраблялася асобнымі рамесьнікамі, кожны з якіх сядзеў у сваёй каморцы і працаваў у сваёй хаце, тымчасам, як цяпер мы маем вялізныя фабрыкі абуцьця, вялізныя магазыны гатовай вопраткі і г. д.? Таму, што ў той час чалавек павінен быў усё рабіць сваімі рукамі. Машын ня было ці бадай што ня было. Былі толькі машыны, якія прыводзіліся у рух вадою, як, напрыклад, мль. Але такіх было вельмі мала, дзьвесьце год таму назад чалавек пачаў будаваць машышы, якія прыводзіліся ў рух спачатку парай, а потым электрычнасьцю і цяплом, цяперашнія нафтавыя і т. н. рухавікі. Як зьявіліся машыны, дык зрабілася магчыма вырабляць усякага роду рэчы куды у большай колькасьці, куды хутчэй, чым гэта рабілася раней. Даволі аднаго прыкладу: калі бавоўну ачышчалі рукамі, патрэбен быў цэлы рабочы дзень, каб ачысьціць адзін фунт бавоўны; цяпер, калі бавоўну ачышчаюць машынай, за адзін дзень адзін рабочы можа ачысьціць сто фунтаў.

Тады нявыгодна зрабілася працаваць паасобку, бо кожнаму рабочаму пабываць машыну было-б немагчыма, і рабочыя сталі зьбірацца вялізнымі масамі каля гэтых машын. Так узьнікла буйная вытворчасьць, паўсталі фабрыкі. Тыя, каму належалі машыны, прадпрыемцы, або буржуазія, і зрабіліся гаспадарамі ўсяе справы. Даючы магчымасьць рабочым працаваць на машынах, пны адбіралі ад іх усё тое, што тыя вытваралі, і давалі ім за гэта мізэрную плату, як паказана вышэй.

Так утварылася кляса рабочых, якая працавала не у сваёй хаце, а у чужой хаце, і не сваімі рукамі, а за дапамогаю машын, якія ёй не належалі. Утварыўся пролетарыят. Значыцца, чым тлумачыцца Ўзьнікненьне тае ці іншае грамадзкае клясы? Яно тлумачыцца тым, як вядзецца гаспадарка. Раней гаспадарка была дробнай, кожны працаваў паасобку, — гэта была адна пабудова грамадзтва. Потым пачалі працаваць усе разам, і атрымалася другая пабудова грамадзтва. У падставе ўсіх зьмен ляжыць, такім парадкам, зьмена ў гаспадарцы, зьмена экономічная.

Што-ж прымушае чалавека займацца гаспадаркай? Гэта зразумела само па сабе кожнаму, і ня прыходзіцца над гэтым шмат думаць. Даволі паглядзець на тое, што выраблялася ў даўнейшы час сялянамі і вырабляецца цяпер фабрыкамі ды заводамі, каб зразумець гэта. Сялянская гаспадарка вытварае збажыну, мяса, поўсьць, лён, розную, адным словам, сырызну, якая патрэбна нам для таго, каб харчавацца і апранацца. Фабрыкі з гэтага мяса робяць консэрвы, робяць вопратку, робяць абуцьцё, — словам, зьмяняюць гэтую сырызну ў такую форму, пры якой нам зручней ёю карыстацца. Усё гэта, урэшце, служыць для падтрыманьня чалавечага жыцьця. Чалавек, такім парадкам, гаспадарыць для таго, каб мець магчымасьць існаваць. Гэтага, паўтараю, нечага тлумачыць і даводзіць, гэта кожнае малое дзіця само разумее. Але калі ў падставе ўсіх гістарычных зьмен ляжаць зьмены гаспадарчыя, дык гэта значыць, што працаваць чалавека прымушаюць яго патрэбы, яго, як кажуць, матэрыяльныя патрэбы, імкненьне выратаваць сябе ад голаду і холаду.

Такім парадкам, у васнове ўсёй дзейнасьці чалавека і ўсёй гісторыі лажань матэрыяльныя патрэбы. Адгэтуль і тое тлумачэньне гісторыі, якое мы цяпер даëм, называецца гістарычным матэрыялізмам. Гэтае разуменьне гісторыі прынесена ўпяршыню тэй грамадзкай клясай, якая ўпяршыню зразумела солідарнасьць агульных інтарэсаў усіх работнікаў і якая вядзе сучасную рэволюцыю. Матэрыяпістычнае разуменьне гісторыі — гэта ёсьць пролетарскае яе разуменьне. Раней, калі адукацыя была ў руках буржуазіі, г. зн. у руках тае клясы, якая уладае прыладамі вытворчасьці, фабрыкамі, заводамі, чыгункамі, зямлёй і г. д., — словам, жыве эксплуатацыя й другіх, гісторыя тлумачылася нам інакш. А іменна: усе зьмены, якія адбываліся ў чалавечым грамадзтве, тлумачыліся з зьмен, якія адбываліся ў розуме людзей, што мелі ўладу і багацьце. Малявалі справу такім, напрыклад, чынам, што вось раней людзі ня думалі над тым, чаму і як склаўся той або іншы парадак у грамадзтве, а паслухмяна спакараліся гэтаму парадку. Тады ня было й рэволюцый. А зьявіліся людзі, якія пачалі крытыкаваць гэта грамадзтва, гэта значыць знаходзіць у ім розныя хібы, і яны прышчалілі масе сумненьне ў тым, што гэты парадак правільны. Маса паслухалася гэтых агітатараў і пачынальнікаў і пачала бунтаваць. Так, па думцы буржуазіі, пачаліся рэволюцыі.

Адным словам, у гісторыі справа ўяўлялася буржуазіі таксама, як яна йдзе на фабрыцы або у магазыне: гаспадар разважае, мяркуе і загадвае, рабочыя або прыказчык слухаюць.

Лёгка бачыць памылковасьць гэтага тлумачэньня. Сапраўды, камі-б ня было таго, пра што мы гаварылі вышэй, калі-б эксплёататары рабочай клясы, капіталістыя, не адбіралі ад рабочых вырабу іх працы або плацілі за гэтыя вырабы столькі, колькі яны каштуюць, дык якія-ж агітатары здолелі-б прымусіць гэтую рабочую масу бунтаваць? Во, калі за дапамогай агітацыі, за дапамогай слоўнага або пісоўнага пераконаньня можна падняць бунт, дык можна падняць бунт сярод кожнай клясы і, значыцца, з аднолькавым посьпехам можна было-б збунтаваць і буржуазію, як рабочых. Нават буржуазію лягчэй было-б збунтаваць, бо яна, як больш адукаваная, лягчэй можа разумець кожную агітацыю. Чаму-ж цяпер такой агітацыі паддаецца самая бедная і самая, значыцца, цёмная кляса, адукаваная-ж буржуазія скрозь супроць рэволюцыі, і што-б не гаварылі агітатары, яна іх ня слухае і ад іх адварачваецца? Таму, што для буржуазіі гэтая агітацыя пявыгодна; таму, што яна ідзе супроць яе матэрыяльных інтарэсаў. І вось, абараняючы гэтыя матэрыяльныя інтарэсы, абараняючы сваё права сядзець на чужой сьпіне, соладка есьці і піць, жыць у добрых хатах і г. д., буржуазія ня толькі ня слухае агітатараў, але калі дзе ён трапіць у рукі агітатар, дык яна яго расстрэльвае або вешае і заядла змагаецца супроць рабочых, якія імкнуцца да лепшага жыцьця.

Такім чынам, папершае, гісторыя разьвіваецца за дапамогай барацьбы кляс, кляс прыгнечаных, эксплёатаваных, сялян рабочых, з клясамі, якія прыгнатаюць і эксплёатуюць — з памешчыкамі і буржуазіяй. Падругое, гэтая барацьба кляс разьвіваецца матэрыяльнымі інтарэсамі, г. зн., патрабай чалавека ў вопратцы, ежы. памяшканьні, апале і г. д. Людзі імкнуцца задаволіць гэтыя патрэбы, і трэба імкнуцца, каб гэтыя патрэбы задавальняліся магчыма больш справядліва, г. зн. каб усё зямное дабро паміж усімі разьмяркоўвалася ў меру іх патрэбы, — гэта і імкнуцца ажыцьцявіць соцыялістыя.

На гэтым прыкладзе мы бачым, што мы ня толькі цяперашняе разумеем з мінулага, але й мінулае тлумачым з цяперашняга, пры аднай, аднак, умове, каб мы наглядалі даволі вялікі прамежак часу. Бо калі мы будзем наглядаць толькі тое, што адбываецца навокал нас, дык мы шмат чаго з таго, што цяпер адбываецца, незразумеем. Наглядаючы тое, што адбываецца навокал нас, мы ня бачым кляс, а бачым толькі адзіночныя асобы і можам сапраўды даць веры, што ўся гісторыя робіцца асобнымі людзьмі. Для таго, каб бачыць гістарычны процес, г. зн. рух гісторыі ва ўсім яго цэлым, трэба ад яго крыху адыйсьці і глянуць на яго з боку.

Значыцца, існасьць гісторыі складаецца з паступовага разьвіцьця, г. зн. з паступовай правільнай зьмены чалавечага грамадзтва. Бліжэйшай мэтай гэтага разьвіцьця, тэй мэтай, якую мы цяпер можам бачыць, зьяўляецца соцыялізм, г. зн. пераход зямлі і ўсёй яе продукцыі, а таксама усіх прылад вытворчасьці, фабрык, заводаў і г. д. і ўсіх сродкаў перавозак і чыгунак і т. п. у рукі тых, хто працуе. Гэта — бліжэйшая мэта. Але й гэтым, зразумела, не канчаецца разьвіцьцё чалавечага грамадзтва. Што будзе далей, як будзе разьвівацца соцыялістычнае грамадзтва, гэтага мы пакуль што прадбачыць ня можам. Але калі будуць дакладна, добра вядомы законы, паводле якіх чалавечае грамадзтва разьвіваецца, дык мы будзем мець магчымасьць прадбачыць ход чалавечага разьвіцьця ня толькі бліжэйшых гадоў, але і дзесяткаў, сотак гадоў. Ня будзем, аднак, глядзець так далёка, прыгледзімся лепей да таго, што есьць і што было.

Мы сказалі вышэй, што у аснове разьвіцьця чалавечага грамадзтва ляжыць разьвіцьцë гаспадаркі, г. зн. змаганьне чалавека з прыродай за жыцьцё, барацьба за кавалак хлеба і цёплы куток і г. д. Зусім ясна, што гэтая барацьба перш за ўсё залежыць іменна ал тае прыроды, якая чалавека акружае. Для зразуменьня гістарычнага процесу, г. зн. таго спосабу, якім разьвіваецца гісторыя ў тэй або іншай асобнай краіне, патрэбна перш за ўсё ясна ўявіць сабе прыродныя ўмовы гэтай краіны. Калі мы прыгледзімся да таго, як разьмяркоўваюцца па зямной кулі розныя адукаваныя і неадукаваныя, культурныя і дзікія народы, мы убачым, што найбольш адукаваныя народы засяляюць тыя часткі зямной кулі, дзе пануе параўнаўча мерны клімат, дзе ня бывае занадта горача, ні занадта холадна. Наадварот, самыя дзікія народы спатыкаюцца намі або ў найбольш гарачых краінах, дзе амаль ніякая гаспадарка немагчыма, з прычыны надзвычайнай гарачыяі, або у самых халодных краінах. Першабытнымі пляменьнямі, найбольш блізкімі да чалавека, якім ён бый соткі тысяч год таму назад, зьяўляюцца, з аднаго боку, эскімосы, люія жывуць на канцавоснай поўначы, дзе няма жаднае расьліннасьці, две можна прахарчавацца толькі ловячы рыбу і палюючы, з другога боку, вздахі на в. Цэйлёне, амаль што пад самым роўнікам, і так званыя карлікавыя (нізкарослыя) пляменьні цэнтральнай Афрыкі. І тыя і другія жывуць у такіх месцах, дзе ніколі ня бывае зімы і заўсёды чаргуюцца толькі два віды надвор'я, або надзвычайная гарачыня, або навальніцы.

Але гаспадарка можа разьвівацца і ў вельмі гарачых краінах, пад самым роўнікам — толькі ня ў нізох, а высока на горах, дзе халадней. Так, у Паўднёвай Амэрыцы эўропэйцы знашлі самы адукаваны народ, інкаў, у якіх было вельмі разьвітае зямляробства, штучнае абвадненьне і г. д., у краіне, дзе цяпер ёсьць дзяржава, што так і называецца «Эквадарам» (пабеларуску г. зн. «Роўнік»). але гэтыя інкі жылі на вышыні 2-3-х вёрст над роўнем мора. Такім чынам, прыходзіцца лічыцца ня толькі з шырынёю мясцовасьці, знаходзіцца яна ў гарачым ці ў халодным насе, але і з яе вышынёй над роўнем мора — горы гэта ці нізіна.

Прырода ўплывае на гаспадарку ня толькі ў выглядзе клімату. Часамі той або іншы ухіл гаспадаркі тлумачыцца тым, напрыклад, што ў тэй або іншай мясцовасьці плодзіцца якая-небудзь карысная жывёла. Так, шмат якія пляменьні крайняе поўначы Эўропы і Азіі жывуць аленямі: алень дае ім і ежу (мяса), і вопратку (скура), і матэрыял для прыладаў (рогі) і г. д. Гэтыя пляменьні бадзяюцца з астаткамі напоўдзікіх аленаў, і паморак на іх значыць галодную сьмерць для цэлых сем'яў, калі не для усяго племя. І так здараецца ня толькі з дзікунамі, а і з народамі адукаванымі: дабрабыт жыхароў Заходняй Францыі, берагоў Атлянтычнага акіяну, у шмат чым і да гэтых час залежыць ад сардынкі. Гэта дробная парода селядцоў, якая хмарамі плыве да гэтых берагоў, дзе насяленьне і жыве, ловячы сардынкі. Але яна прыплывае ня кожны год: і калі сардынкі няма, то для францускіх рыбакоў гэта тое самае, што для расійскага селяніна неўраджай.

Ня трэба ўяўляць сабе справы так, што гэты ўплыў заўсёды і ва усе часы быў зусім аднолькавы. Не, людзі зьмяняюцца, і па меры таго, як яны зьмяняюцца, зьмяняюцца іх адносіны да прыроды. Так, напрыклад, для першабыльчага насяленьня расійскай нізіны, якое ня мела яшчэ жалезных прыладаў, лес быў амаль што непераможнай перашкодай. Прабівацца праз лясы было вельмі цяжка. Прайсьці праз лес лічылася за вялікі ўчынак, аб якім доўга потым успаміналі, і лес здаваўся за страшнае месца, напоўненае рознымі страшныдламі. Прыпамятайце казку пра салаўя-разбойніка. І насяленьне Расіі трымалася ў гэты час звычайна па краёх лесу, на рубяжы паміж лесам і стэпам. Але вось прышлі ў сярэднюю Расію першыя пасяленцы — славяне. Яны прывесьлі з сабой жалезную сякеру. Калі пры раскопках знаходзяць астачы славянскіх паселішч. могілкі і г. д., то іх адразу-ж пазнаюць па гэтых жалезных сякерах. Жалезнай сякерай чалавек усякаўся ў гушчар лесу, высякаў дрэвы, будаваў сабе «деревню» (тое, што «выдрана» з-пад лесу). І тое, што было страхоцьцем раней, зрабілася, наадварот, галоўнай апорай гаспадаркі чалавека, бо першая гаспадарка пасяленцаў была лесная гаспадарка. Галоўныя заняткі, якія мы слатыкаем, былі: здабываньне мёду, бортніцтва, паляваньне, здабываньне футравых скур, або мяса зьвярыны, а потым леснае, «клядавае» зямляробства. Лясы высякалі, валілі дрэвы, палілі, атрымлівалі ў выглядзе понелу вельмі добрае угнаеньне, сеялі на гэтым збажыну і атрымлівалі, такім чынам, ураджай. Уся гаспадарка была, такім парадкам, цесна зьвязана з лесам.

Вось узор таго, як зьмяняюцца адносіны чалавека да прыроды, разам з пераменай быту самаго чалавека. Вось другі прыклад, яшчэ больш яскравы: калі першыя эўропейскія пасяленцы прыехалі ў Амэрыку, дык мясцовае тубыльчае насяленьне, чырвонаскурыя. займаліся выключна паляваньнем. Невялікія пляменьні бадзяліся сярод вялізнай пустыні і забівалі зьвярышу. Ніякіх іншых заняткаў у іх ня было. Зьявіліся ў Амэрыцы эўропейцы, — і за дзьвесьце год на месны гэтай пустыні, па якой бадзяліся горды паляўнікоў, зьявілася адна з самых культурных дзяржаў сьвету з вельмі добра наладжаным зямляробствам, з вялізнымі фабрыкамі, заводамі, чыгункамі і г. д. Цяпер Злучаныя Штаты — краіна, якая з боку тэхнікі, г. зн. спосабаў гаспадаркі, стаіць бадай што на першым месцы сярод усіх краін сьвету. Вось што здарылася, калі ў Амэрыку, дзе яе першабытныя жыхары ўмелі толькі паляваць, прышлі эўропэйцы, якія прынесьлі з сабой эўропэйскую культуру, г. зн. эўропэйскую практыку і спосабы працы.

Калі мы ад гэтых агульных прыкладаў пяройдзем беспасрэдна да Расіі, гісторыю якой мы будзем далей разглядаць, дык мы ўгледзім, што прыродныя ўмовы ўсходня-эўропэйскай нізіны, якую заняў расійскі народ, вызначаюцца вялікай суровасьцю. У нас доўгая зіма, кароткае лета. З гэтай прычыны ў нас сельска-гаспадарчыя працы займаюць толькі меншую частку часу. У сярэдняй Расіі араць, сеяць, жаць і г. д. прыходзіцца на працягу 5 м-цаў. Калі мы возьмем суседнюю з намі Нямеччыну, дык мы угледзім, што сельскай гаспадаркай можна займацца ўжо на працягу 7 м-цаў, г. зн. большую частку году можна выкарыстаць для гаспадаркі, у той час як у нас, у Расіі, большую частку году зямляробам няма чаго каля зямлі рабіць. А калі пойдзем яшчэ далей на захад, у Францыю, на берагі Атлантычнага акіяну, дык мы угледзім такія кліматычныя ўмовы, якія дазваляюць чалавеку працаваць і зіму, словам, цэлы год. Так, у брэтанскіх сялян[1] і нават у гароднікаў у ваколіцах Парыжу, увесь год на полі што-небудзь расьце, і гародніна проста так і падзяляецца на зімнюю і летнюю. Лёгка дагадацца, што ў гэтых краінах, дзе можна працаваць на зямлі цэлы год, вытворчасьць працы зямляроба павінна быць куды вышэй, чым там, дзе ён працуе толькі меншую частку году. Іншымі словамі, назьбіраньне усяго дабра ў гэтых краінах ідзе куды хутчэй. Такім парадкам, з прычыны нашага суровага клімату, гаспадарчае разьвіцьцё Расіі павінна было адбывацца больш паволі, чым у іншых краінах. якія знаходзяцца ў лепшых умовах.

Натуральна, што, пакуль галоўным заняткам расійскага народу, бадай што выключным яго заняткам, было зямляробства, Расія вельмі адставала ад іншых краін. Яна пачала іх даганяць толькі з тых час, як у Расіі пачала разьвівацца апрацоўчая прамысловасьць, зьявіліся фабрыкі і заводы. Апошнія-ж могуць пераапрацоўваць і сырызну, што прывозіцца, г. зн. пераапрацоўваць ня толькі тое, што расьце у самой Расіі, а і тое, што атрымліваецца здалёк. Нашыя паркалёвыя фабрыкі пераапрацоўваюць бавоўну, якая вырасла ў Туркестане або Амэрыцы. Гандаль і прамысловасьць, такім чынам, надзвычайна прысьпяшаюць разьвіцьцё гаспадаркі і робяць яе менш залежнай ад прыродных умоваў.

Але тут даводзіцца сказаць, што з боку адносін да разьвіцьця гандлю, Расія таксама была пастаўлена ва ўмовы менш спагадныя, чым краіны сярэдняй Эўропы. Яшчэ і цяпер лепшым гандлёвым шляхам зьяўляецца вада. Самым лепшым шляхам зносін паміж асобнымі краінамі зьяўляецца мора. Даўней, калі ня было чыгунак, яно было ядыным шляхам зносін. Больш вялікі гандаль можна было весьці толькі морам, а сухім шляхам можна было перавозіць толькі некаторыя тавары, якія каштуюць вельмі дорага, бо перавозка на конях з аднай краіны у другую каштавала надзвычайна дорага. Гэтыя суадносіны захаваліся і да гэтых час. Нават ня лічачыся з тэй дарагоўляй, якая асталявалася цяпер з прычыны вайны, праехаць на фурманцы з вакзалу да сябе дахаты заўсёды каштавала адносна куды даражэй, у некалькі дзесяткаў раз даражэй, чым каштуе пераезд такой самай адлегласьці па чыгунцы.

Значыцца, паўтараю, пакуль ня было чыгунак, да тых пор ядыным вагодным і танным шляхам зносін было мора, і вялікую колькасьць тавараў можна было перавозіць толькі морам, і гэтым тлумачыцца, чаму прамысловасьць і гандаль раней за ўсё пачалі разьвівацца ў тых эўропэйскіх краёх, якім мора найбольш даступна. Раней за ўсё пачынаюць разьвівацца краі, што мяжуюць з Міжземным морам, берагі якіх зрэзаны гэтым морам, Грэцыя ды Італія, потым, у найбольшы час, такія краі, як Англія, раскінутая на выспах, як Голяндыя, якая так цесна зьвязана з морам, што месцамі яе зямля ледзь вытыркае з-пад мора, раней яна была морскім дном. А другая частка нядаўна параўнаўча была заліта морам, дзякуючы чаму там мора і сухаземе заўсёды чаргуюцца. Расія была вельмі абдзелена морам. Сярэдняя Расія, дзе, галоўным чынам, разьвівалася расійская гісторыя, знаходзіцца вёрст за 600-800 ад бліжэйшага мора. Прычым самыя блізкія да яе моры, усходняя частка Бальтыцкага мора і Белае мора, затока Паўночнага Ледаватага акіяну, зімой убіраюцца ў лёд і недаступны для плаваньня. Не замярзае Чорнае мора на поўдні Расіі, але яно ад сярэдняй Расіі далей усіх, ужо не за 600-800, а больш як за 1000 вёрст. Праўда, на поўдзень Расіі ідзе некалькі вялікіх рэчак - Дняпро, Дон, Волга, але рэчкі гэтыя, папершае, зімою замярзаюць, а, падругое, на галоўнай з іх, што йдзе к Чорнаму мору, на Дняпры, ёсьць парогі, якія заўседы перашкаджаюць судаходзтву, а самая большая з Волга, вядзе ня ў мора, а у возера, якое хоць і называецца Касьпіцкім морам, за яго значную велічыню, але з яго нікуды выхаду няма.

Усё гэта прывяло да таго, што ў сярэдняй Расіі гандаль, а з ім і прамысловасьць, разьвівалася, як і расійскае зямляробства, куды цлжэй, чым у іншых краёх. Расіі цяжэй было, у гэтых адносінах пачаць, але калі яна пачала, то яна, як мы угледзім далей, пашла нават хутчэй іншых краін, бо зьяўленьне гандлю і прамысловасьці выклікае новыя й новыя посьцехі навукі і тэхнікі. Гэта надзвычайна прысьпяшае гаспадарчае разьвіцьцё і дае магчымасьць чалавеку ня толькі з посьлехам абараняцца ад неспагадных прыродных умоваў, але і перамагаць прыроду. Прыкладам таго, як гэта робіцца, мы і скончым даную частку нашай гутаркі.

Паўночная частка Афрыкі, як вядома, занята няплоднай пустыняй Сахарай, і, пакуль там жылі вандроўныя арабы, ніякае зямляробства бадай ня было магчыма, месцамі толькі, дзе выпадкова была вада, утвараліся базы. Але іх было вельмі мала. Калі Паўночная Афрыка была занята французамі, яны прынесьлі туды й сваю тэхніку. Яны пачалі сьвідраваць зямлю і вельмі хутка дазналіся, што ў Сахары вада, уласна кажучы, ёсьць, толькі вельмі глыбока, але за дапамогай артэзіянскіх студняў, якія йдуць у зямлю на соткі сажняў, да гэтай вады дабрацца можна. Дастаўшы ваду з зямлі за дапамогай такіх студняў, французы наладзілі штучнае абвадненьне, і дзякуючы гэтаму зьяўляецца цэлы шэраг штучных оазаў, засаджаных фінікавымі пальмамі, якія даюць вельмі добры ўраджай. Фінікі ў гэтых краінах зьяўляюцца бадай што не галоўнай ежай, заступаючы арабу ўсё - хлеб, і мяса, і г. д. Так, з прычыны перавагі эуропэйскай тэхнікі, удаецца зрабіць раскошных садам тое, што людзі лічылі спрадвеку і назаўсёды няплоднай пустыняй.

Другі прыклад яшчэ больш новы і яшчэ больш дзіўны. З прычыны навейшых посьпехаў навукі, людзі дабіліся магчымасьці ня толькі ствараць расьліннасьць там, дзе раней нічога расьці не магло, але й ствараць зусім новыя віды расьліннасьці, якіх раней ня ведалі. Так, адзін амэрыканскі вучоны садоўнік Бэрбанк дабіўся новай пароды дрэва - валоскага арэху, якое дасягае поўнага росту і сьпеласьці за 14 год, г. зн. удвойчы хутчэй, чым яно звычайна расьце, дабіўся сьлівы бяз костачкі, маліны з ягадамі даўжынёю на вяршок, - усяго гэтага ўдалося дасягнуць не за соткі год, намаганьнямі многіх пакаленьняў, а аднаму чалавеку, які ўладае ўсімі сучаснымі навуковымі сродкамі, на працягу аднаго свайго жыцьця.

Такім чынам, чалавек залежыць ад прыроды, і гісторыя йдзе хутчэй, або павальней, у залежнасьці ад тых прыродных умоваў, у якія пастаўлен той ці іншы народ. Але гэтая ўлада прыроды над чалавекам не бязьмежна. З прыродай чалавек можа саўладаць, і асновай гаспадаркі зьяўляецца прырода. Прырода толькі матэрыял для гэтай гаспадаркі. Асновай гаспадаркі зьяўляецца чалавецкая праца; чымса гэтая праца больш дасканала, чымся яна больш упартая і ўмелая. тым меней чалавек залежыць ад прыроды. І ня цяжка прадбачыць, што ў будучыне, калі навука й тэхніка дасягнуць дасканаласьці, якой мы сабе ўявіць ня можам, дык прырода будзе ў руках чалавека мяккім воскам, з якога чалавек зробіць усё, што яму трэба.

  1. Брэтань - самая заходняя частка Францыі.