Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ліся процанты). Сяляко, якія завінаваціліся, «закупы», калі не маглі расплаціцца (а маглі гэта яны зрабіць вельмі рэдка), траплялі у становішча, вельмі падобнае да халопскага: «ліхвяр»-гаспадар іх біў, часамі і прадаваў, як нявольнікаў. У такое самае становішча траплялі і гарадзкія рамесьнікі, нават купцы, якія гандлявалі на пазычаныя грошы. Утварыліся дзьве клясы: багатыроў, на чале якіх стаяў князь, і гарадзкой ды бясковай беднаты, якую прыгняталі багатыры.

Як зьявіліся клясы, пачалася і клясавая барацьба: бедныя паўставалі, нападалі на багатых, падпалівалі іх хаты, кралі іх скаціну. У пазьнейшых частках «Русской Правды» (мы памятаем, што яна, складалася на працягу трох сталецьцяў) мы ўжо знаходзім кару, і іменна, за разбой, г. зн. узброены напад на чужую ўласнасьць, за падпал і канакрадзтва. Ад гэтых праступкаў нельга было адкупіцца, за іх каралі сьмерцю. Цікава пры гэтым, што прыходзілася забараняць плаціць усёй вёскай за разбойніка: відаць, што сялянства пазірала на яго іншымі вачыма, чым багатыя людзі: яму здавалася, што разбой можна адкупіць, як і звычайнае забойства ў тыя часы. Затое, калі разбойніка не знаходзілі, г. зн. вёска яго ўтойвала, дык спаганялі з усяе вёскі, па кругавой паруцы. З гэтых пастаноў «Русской Правды» мы, да-слова, даведваемся, што ахвярамі разбою часьцей за усё былі «княжы-мужы», гэта знача, багатыя блізкія да князя людзі.

Ніякімі суровымі карамі нельга было спалохаць задушаную ліхвярамі народную масу. і пры першым-жа выгодным выпадку яна падымалася ўся, ужо ня ў выглядзе асобных «разбойнікаў», а ў выглядзе агульна-народнага паўстаньня. У Кіеве,-гэта быў самы вялікі тагочасны горад, мы ведаем-два такіх паўстаньні: адно ў другой палавіне XІ-га веку, другое ў пачатку XІІ-га. Прычынай для першага былі ваенныя няўдачы князёў. Мы ўжо зазначалі, што не адны толькі варагі (швэды) палявалі на «чадядзь», не адны яны гандлявалі нявольнікамі на расійскай нізіне. У іх былі супраціўнікі, конкурэнты па гэтай частцы, якія прыходзілі з Азіі. Спачатку гэта былі хазары, - з імі справіліся яшчэ першыя вараскія князі. Потым прышлі печанегі, - і з імі справіліся, але барацьба ўжо абышлася нятанна: князь Сьвятаслаў, аб якім пісалі вышэй, быў печанегамі забіты, і з яго чарапа печанескі князь зрабіў сабе кубак. Калі прышла настунная хваля азіяцкіх супраціўнікаў, прышлі полаўцы, праўнукі Сьвятаслава ўжо ня мелі сілы справіцца з імі і паўцякалі. Насяленьне Кіева тады само ўзялося за зброю, але прагнала ня толькі полаўцаў, а і князёў з іх баярамі. Гэта быў, аднак, кароткачасовы посьпех; хутка князі зноў вярнуліся і жорстка расправіліся з правадырамі народнай рэволюцыі. Зьдзірства ліхвяроў рабілася ўсё больш нахабным, прычым гняздом ліхвярства быў князёўскі двор: князь быў першым спэ-