Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Справы паміж гарадзянамі разьвязваліся або самасудам,-калі адзін чалавек раніў ці забіў другога, то або яго сябры і сваякі распраўляліся з вінаватым самі, сіняк за сіняк, паломаную рабрыну за паломаную рабрыну, а за забойства забойцу забівалі: гэта называлася «кроўнай помстай»; або-ж спрэчнікі йшлі на трэцейскі суд перад 12-ю чалавекамі (прысяжнымі) і падпарадкаваліся іх пастанове. Пастанова гэта звычайна складалася з таго, што таго, хто ўдарыў або забіў, прысуджалі заплаціць пакрыўджанаму або яго сям'і грашыма. Даражэй за ўсё плацілі за тых, хто належа да княжага двара, найменей-за сялян-тое, самае, што і за нявольнікаў. Лічылі тады на срэбра, хоць і вазывалі яго часамі, па старой памяці, «скацінай». Перавесьці тагочасныя цэны на цяперашнія вельмі цяжка, але прыблізна выходзіць, што жыцьцё селяніна каштавала тады рублёў 500 на грошы, якія у нас былі да вайны 1914 году, а жыцьцë баярына ў 16 разоў даражэй. За калецтва таксама плацілі, але, зразумела, меней, чым за забойства. Калі забіты быў нявольнік, гаспадар вылічаў, ці быў гэта навучаны якому-небудзь рамяству нявольнік, ці просты чорнарабочы: за навучанага нявольніка-рамесьніка трэба было плаціць даражей, чым за вольнага селяніна.

З чаго-ж тут складаўся суд? Ды вот з таго, што судзьдзі памагалі згаварыцца баком, пакрыўджанаму з крыўдзіцелем, і вылічалі, колькі каму плаціць. А кара? Аб ёй спачатку і гутаркі ніякай ня было, ня лічачы таго, што пакрыўджаны, калі адчуваў сябе дужым, мог ударыць, а не, дык і забіць крыўдзіцеля. Кар спачатку ня было, бо гарадзкая Русь Х-ХІ веку яшчэ ня ведала грамадзкіх кляс. Кара зьяўляецца сродкам для пануючай клясы падтрымаць сваю ўладу і прывілеі (перавагі). Напрыклад, у буржуазным грамадзтве, дзе ўсё заснована на прыватнай уласнасьці, карамі стараюцца надаць павагу да уласнасьці. Хто зачапіць чужое права ўласнасьці, таго рознымі спосабамі саромяць, садзяць у турму, засуджваюць на катаржныя працы і г. д. Але пакуль кляса ўласьнікаў яшчэ не ўтварылася, кожны абараняў сябе і сваю маёмасьць, як умеў, або зварачаўся да ваколічных жыхароў і суседзяў і ў іх шукаў абароны. Што патрэбна нейкая ўлада, якая-б хапала, саджала, карала,-гэта ня прыходзіла у галаву.

Але паступова наверсе гарадзкой Русі вылучаліся людзі, у руках якіх, з прычыны ўдачных паходаў і рабаваньня, назьбіралася шмат багацьця, галоўным чынам, скаціны (мы помнім, што ў пачатку яна была вельмі дарагая) і нявольнікаў, «халопаў». Маса працоўнага насяленьня ад іх залежала. Сяляне, якіх войны не абагачвалі, а руйнавалі, павінны былі пазычаць у багатых, пераважна скаціну, коні. Скаціну яны павінны былі аддаваць з прыплодам (адгэтуль «рост» і расійскае «ростовщик»[1]), - так вытвары-

  1. Пабеларуску ліхвяр