Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лі. Адгэтуль нясупынныя войны паміж гэтымі князямі,-войны, мэтай якіх было «ополоніцца чэлядзьдзю», г. зн. захапіць шмат нявольнікаў. Адгэтуль іх зносіны з Константыполалем, дзе быў галоўны тады, бліжэйшы к Расіі нявольніцкі рынак. Аб гэтым сваім тавары, «чэлядзі», першыя князі гаварылі зусім адкрыта. не саромеючыся: адзін з іх, Сьвятаслаў, хацеў сваю сталіцу перанесьці з Дняпра на Дунай, бо туды, к Дунаю, сходзілася «ўсякае дабро», а сярод гэтага ўсякага «дабра» была і «челядзь». Апрача гэтага на рынак ішлі і продукты лясной гаспадаркі-футравыя скуры, мёд і воск. Гэта князі здабывалі «мірным шляхам», зьбіраючы гэта ўсё у выглядзе даніны з славянскіх пляменьняў, якіх ім удавалася спакарыць; але нявольнікі былі самым важным таварам-аб іх болей за ўсё пішацца ў дагаворах першых рускіх князёў з грэцкімі імпэратарамі.

Першыя рускія «цары» былі, такім чынам, верхаводамі банд, якія гандлявалі нявольнікамі. Само па сабе зразумела, што яны нічым не «кіравалі»: у Х-м веку, напрыклад, князь ня прымае яшчэ удзелу і ў судзе. Толькі з ХI-га сталецьця князі пачынаюць пакрысе клапаціцца аб «парадку» ў тых гарадох, якія ўтварыліся пакрысе каля стаянак гандляроў нявольнікамі. Пісоўныя помнікі, якія дайшлі да нас, малююць іменна гарадзкі быт і гарадзкое жыцьцё. Насяленьне гэтых гарадоў было ня чыста славянскае, а вельмі мяшанае. Туды зьбіраліся гандляры і проста бягуны з розных краін, куды езьдзілі рускія купецкія караваны. Іменна гэта мяшанае насяленьне і атрымала раней за ўсё назву «Русі», - ад прозьвішча, якое фіны далі шведам, што наяжджалі у Фінляндыю цераз Бальтыцкае мора. Швэды складалі першы час пануючую клясу гэтага гарадскога насяленьня: іменьні першых князёў ды іх бліжэйшых памоцнікаў, баяр, усе швэцкія, як мы ўжо адзначалі. Грэцкія пісьменьнікі падаюць пекалькі тагочасных «рускіх» слоў, і ўсу яны запазычаны з швэцкай мовы. Самое слова «князь» паходзіць ад швэцкага «конунг», а другое ўсім знаёмае слова «віцязь» ад такога самага швацкага «вікінг». Але большасьць гарадзкога насяленьня была славянская, і князі, з іх баярамі хутка сярод яго аславяніліся. У канцы Х-га веку ўсе князі маюць ужо славянскія іменьні (Сьвятаслаў, Уладзімер, Яраслаў і г. д.) і гавораць. не пашвэцку, а паславянску.

Пра быт і звычаі гэтых першых «рускіх» людзей, жыхароў Ноўгараду, Кіева, Смаленску, Чарнігава, Пераяслаўля (гэта разам з Полацкам, які знаходзіўся крыху ў баку і знаходзіўся спачатку ў руках асобнай княжацкай сям'і, але таксама швэцкага паходжаньня, самыя старажытныя расійскія гарады, аб якіх мы ведаем), мы даведваемся больш за ўсё з так званай «Рускай Правды», зборніка судовых звычаяў, самыя старыя з якіх паўсталі ў Х-м веку, а канчаткова склалася «руская Правда» ў ХІІІ-м веку. Адгэтуль мы і даведваемся, што князь у Х-м веку яшчэ ня судзіў.