Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

часы, калі славянін даўно ўжо меў жалезную сякеру і даўно вывучыўся араць канём.

Мова, такім чынам, малюе нам старажытных славян народам вельмі першабытным.

З гэтым зусім сходзяцца тым апісаньні славян, што пакінулі нам грэкі, якін наглядалі славян у пачатку гэтага пэрыоду, у VІ веку нашага лічэньня часу. Грэкі малююць тагочасных славян сапраўднымі дзікунамі-бруднымі, паўголымі, якія ня маюць нават сталых памяшканьняў, а жывуць у шалашох, якія ужываюць атручаныя стрэлы і надзвычайна жорсткія: напаўшы на які-небудзь грэцкі горад, яны зьнішчалі ўсё чыста насяленьне, нявольнікаў ня бралі. Затое,-нечакана дадаюць грэцкія пісьменьнікі,-славяне і самі ня ведаюць нявольніцтва, і калі хто, выпадкова, застаўся цэлым ды трапляе да іх у палон, то ён жыве таксама, як і самі славяне. Грэкаў гэта вельмі дзівіла, бо іх уласная гаспадарка трымалася у гэты час на нявольніцкай працы, і яны не маглі зразумець, як гэта людзі могуць ганьбаваць такой каштоўнай рэччу, як нявольнік. У славян-жа ў гэты час ніякай правільнай гаспадаркі яшчэ ня было, і нявольніцкай працы ім ня было дзе ўжыць, таму яны і палонных ня бралі і чужаземца, які выпадкова трапляў у палон, не рабілі нявольнікам.

Што тычыцца грамадзкага ладу тагочасных славян, дык пра іх грэкі маглі толькі расказаць, што славяне распадаюцца на шмат дробненькіх пляменьняў, якія заўсёды знаходзяцца ў звадцы. Успaміны аб гэтых заўсёдных звадках паміж пляменьнямі захаваліся і ў паданьнях аб пачатку расійскай дзяржавы, які летапіс адносіў да сярэдзіны ІX веку, - год, значыцца, цераз трыста пасьля таго, як зьявіліся першыя весткі аб славянах. Але паводле гэтага паданьня, заснавальнікамі першых вялікіх дзяржаў на расійскай нізіне былі не славяне, а прышлыя народы: на поўдні-хазары, якія прышлі з Азіі, а на поўначы-варагі, якія прышлі з Скандынаўскай поўвыспы, з цяперашняй Швэцыі. Потым варагі перамаглі хазараў і зрабіліся гаспадарамі на ўсёй прасторы Эўропэйскай Расіі.

З гэтым наданьнем навейшыя гісторыкі часта не згаджаліся з меркаваньняў патрыотычных, г. зн. нацыяналістычных: ім здавалася зьнявагай для народнага гонару рускіх славян, што іх першымі царамі былі чужаземцы. А сапраўды гэта ня менш і ня больш зьняважліва, чым тое, што Расія з палавіны XVІІІ веку кіравала, пад імем Романовых, патомства нямецкіх, голштынскіх гэрцагаў (сапраўдныя Романовы вымерлі ў 1761 годзе ў асобе дачкі Пëтры 1-га - Елізаветы, якая ня мела дзяцей). Гэта знача, што гэта зусім ніякага значэньня на мела, і тое, што першыя ноўгародзкія і кіеўскія князі, якіх мы ведаем на іменьнях, паходзілі з швэдаў (што бясспрэчна), зусім няважна. Куды важней тое, што швэды ўладалі нявольнікамі і гандлявалі імі: хапаць нявольнікаў і гандляваць імі было промыслам першых уладароў расійскай зям-