Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

скіх мовах, - цянёты. Цяперашняе ворыва, за дапамогай сахі або плуга, сілаю каня або вала, здаецца нам за просты занятак, а сапраўды гэта быў вынік цэлага шэрагу вынайдзеньня, плод намаганьняў шмат пакаленьнях людзей, якія працавалі на зямляробстве тысячы год. Перш за ўсё, вынайсьці такія, на погляд, простыя прылады, як саха ці барана, было ня так проста. Замест бараны яшчэ год 80 назад на акраінах Расіі можна было бачыць вялікі хваёвы сук: яго асобныя галіны і заступалі сабою зубы бараны. А ў больш старажытны час такі самы сук, толькі яшчэ больш тоўсты і моцны і без галін, заступаў сабою саху. Такое ворыва выгнутым суком або палкай мы яшчэ і цяпер спатыкаем у розных дзікіх народаў Афрыкі, а што таксама было і у славян, показвае першапачатковае значэньне слова «саха»: спачатку гэта слова значыла іменна палка, жэрдка.

Яшчэ трудней было знайсьці жывую сілу, якая цягнула-б плуг ці саху. Калі ўжо забіць вялікую дзічыну дзікуну каменнага веку было не пад сілу, дык тым менш мог ён прымусіць служыць сабе жывёлу, сіла якой куды большая за сілу чалавека, як конь або бык. Нагляданьні над дзікунамі, якія цяпер жывуць, паказваюць, што гадоўля жывёлы разьвіваецца ў людзей пазьней за ўсё, куды пазьней, чым яны пачынаюць займацца зямляробствам. Зусім зразумела, чаму слова «скаціна» на стараславянскай мове азначала багацьце: той, хто першы прыручыў жывёл, бы настолькі экономічна мацней за другіх, што быў усё роўна, як міліонэр у буржуазным грамадзтве. Недармо вышэйшая кляса ва ўсёй Заходняй Эўропе атрымала даўней назву «кабылятнікаў» або «конных», (пагішпанску-«кабаллеро». ад «кабалюс», конь; пафранцуску-«шэвальлё», ад «шэваль», конь; панямецку--«рытэр», «конны», адкуль нашае «рыцар» і г. д.). Мы зараз угледзім, што ўладаньне жывёлай было крыніцай сілы і ўплыву нават у часы зусім гістарычныя.

Але, кошкаючы зямлю выгнутым сукам, першабытны славявін харчаваўся ўсё-ткі, галоўным чынам, ад зямляробскай працы. Гэта відаць з таго, што ён слова «жыта» вытвараў ад таго самага кораня, як і «жыцьцë». Збожжа было галоўным сродкам для жыцьця, галоўнай жыўнасьцю. На паляваньне славянін пакладаўся куды меней: пакуль яшчэ ў цянёты зьвер трапіць. Затое была маленькая жывёлінка, якой калі й нялёгка было заўладаць, ды й ня варта, - дык у каторай лёгка было адабраць смачныя і спажыўныя плады яе працы. Гэтай жывёлінкай была пчала. Здабываньне мёду дзікіх пчол, бортніцтва, адзін з старажытных заняткаў ня толькі славян, а ўсіх без выключэньня жыхароў расійскай нізіны. Мёд ня толькі адно з самых старых славянскіх слоў, але яно агульнае ў славян і ў фінскіх пляменьняў, што засяляюць, або засялілі калісьці Расію. Бортныя-ж «ухожаі», месцы, дзе пладзіліся дзікія пчолы, лічыліся за вялікую каштоўнасьць зноў такі ўжо ў зусім гістарычныя