Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўсходнюю Галіцыю. Крыху пазьней яны занялі сярэдняе цячэньне Дняпра і Палесьсе (беларусы зьяўляюцца, як відаць, рэшткамі старажытных славянскіх пасяленцаў), яшчэ пазьней пасунуліся на поўнач, да фінскай затокі і Ладаскага возера, і, урэшце, пазьней за ўсё занялі цяперашнюю Вялікарасію, Маскоўскую і сумежныя губерні. Гэта перасуваньне славян па расійскай нізіне заняло ня менш 500 год, а калі лічыць да таго часу, калі яны дасяглі самага ўсходняга краю нізіны, Уральскіх гор, дык і ўсю тысячу год. Ад апошніх шасьці сталецьцяў гэтага тысячалецьця мы маем пісоўныя помнікі - летапісы, зборы судовых звычаяў (на старарасійскай мове называліся «Праўдамі» і «Судзебнікамі»), урэшце розныя дагаворныя і «жалаваныя граматы», духоўніцы і т. п. Ад апошніх трох- чатырох сталецьцяў захаваліся нават і сякія-такія помнікі матэрыяльнай культуры, пераважна цэрквы і абразы, але таксама і астачы іншых вялікіх будынін, палацаў і крэпасьцяй. Адным словам, жыцьцё расійскіх славян з адзінаццатага па шаснаццатае сталецьце нашага лічэньня часу (у шаснаццатым веку першыя расійекія колёністыя перайшлі за Уральскі хрыбет) мы можам уявіць сабе даволі поўна і падрабязна. Што тычыцца першых трох-чатырох сталецьця славянскага расьсяленьня, то мы аб іх простых вестак ня маем і можам меркаваць аб славянскай культуры таго часу часткова па расказах чужаземцаў, якія бачылі расійскіх славян таго часу (пераважна грэкаў і арабаў), галоўным-жа чынам па мове.

Чалавек дае назвы прадметам свайго жытку, прыладам, якімі ён карыстаецца. Прылады зьмяняюцца, але назвы часта застаюцца, людзі да іх прывыклі, ім ня хочацца вынайходзіць новых слоў. Раней на вуліцах цераз гразь перакідалі бярвеньні, гэта было падобна да мосту і правільна называлася «маставой»; астачы такой драўлянай маставой знайшлі ў маскоўскім Крамлі. Цяпер гавораць пра «асфальтавую маставую», хоць тут нічога падобнага да «масту» ужо няма. Так, па старых словах мы можам аднавіць старую культуру.

Славянская мова навочна паказвае нам усе ступені разьвіцьця тэхнікі. Так мы ведаем з раскопак, што раней мэталічных прыладаў усе людзі мелі прылады з каменьш, спачатку груба абцесанага (так зван. старажытна-каменны, палеолетычны пэрыод, ад грэцкіх слоў «палеос»-стары, старажытны, і «літос» - камень), потым адшліфаванага («нова-каменны», «нэолітычны» пэрыод). Але славянскае слова «нож», значыць на тэй мове, адкуль япо запазычана, «крэмень»: значыцца, першыя нажы, якія пабачылі славяне, былі каменныя. Дзікун каменнага веку толькі рэдка адважваецца напасьці проста на вялікага зьвера - часьцей ён стараецца заўладаць ім хітрыкамі, злавіць яго ў засаду. Зазначаныя у пачатку паляўнікі на маманта заганялі яго ў знарок выкананыя ямы і чакалі, пакуль там зьвер здохне. Зусім натуральна, што самае старажытнае паляўнічае слова славян, якое гучыць аднолькава на ўсіх славян-