Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прьшлося склікаць другі сход, каб рабочыя зразумелі розьніцу. На гэтым другім сходзе выясьнілася, што ўсе рабочыя, якія былі, за выключэньнем аднаго, згаджаліся з соцыял-дэмократамі, дзеля гэтага мы прышлі да выніку, каб народавольцы ў гурткох вялі соцыял-дэмократычную пропаганду». Гэтае, на першы погляд дзіўнае, вымаганьне мела зусім нечаканы вынік: лепшыя з народавольцаў пачалі пісаць проклямацыі, якія зусім задавальнялі марксыстых, а потым і зусім зьліліся з апошнімі ў адну групу. Так об'ектыўная сіла пролетарскага руху (бо, зразумела, тут справа была ня ў тым, што рабочыя «загадалі», а ў тым, што інтэлігенты жадалі, каб іх рабочныя разумелі) выпрастала ўсе крывулькі інтэлігенцкага мысьленьня, пракладаючы дарогу пролетарскаму сьветагляду праз самы гушчар народніцкіх «забабонаў». Але, зразумела, што пры такім роўні пават рабочых протэстантаў, гэта знача рэволюцыянэраў, да шэрай масы прыходзілася падыходзіць надзвычайна асьцярожна. Што на сьценах памяшканьняў гэтай шэрай масы вісяць абразы і царскія портрэты, гэта ведалі ня толькі фабрычныя інспэктары,-пропагандыстыя ведалі гэта яшчэ лепей. Пачынаць таму прыходзілася з экономічнай агітацыі. Да такой агітацыі даваў прычыну кожны выпадак уцісканьня рабочага на фабрыцы; гэтых выпадкаў ня прыходзілася шукаць днём з агнём, як мы ведаем: асабліва-ж энэргічна быў выкарыстаны першымі расійскімі соцыял-дэмократамі той забастовачны рух, аб якім пісалася вышэй. У Пецярбургу кожная вялікая забастоўка давала прычыну да зьяўленьня лістка, груба надрукаванага за дапамогай гектографу, напісанага сумысна друкаванымі літарамі, каб нават малапісьменны рабочы мог прачытаць. Часамі на фабрыку трапляла ўсяго два экзэмпляры такога лістка, рэшту пасьпявалі падабраць вартаўнікі і гарадавыя, але і гэта лічылася ўжо посьпехам і для фабрыкі ня прыходзілася дарма. Лісткі пісаліся лепшымі, потым, публіцыстымі соцыял-дэмократычнай партыі; асаблівы посьпех меў майскі лісток 1896 году, напісаны Н. Леніным: гэтаму лістку шмат якія рабочыя прыпісвалі посьпех вялізных, для таго часу, забастовак у чэрвені гэтага году на пецярбурскіх тэкстыльных фабрыках, калі баставала каля 30 тысяч рабочых адразу, - пасьля чаго ўрад павінен быў пайсьці на новую ўступку, выдаўшы закон 1897 году аб скарачэньні працоўнага дня.

Але «экономічны» характар гэтай агітацыі зусім ня значыў, што марксыстыя адмовіліся ад злучэньня соцыялізму і політычнай барацьбы. Наадварот, тыя захады, за дапамогай якіх начальства змагалася з забастовачным рухам, стваралі глебу, па якой экономічны рух пераходзіў на політычную глебу. За экономічныя лісткі садзілі ў турму і ссылалі ня горш, чым за любую народавольскую проклямацыю. Н. Ленін толькі-што адзначаны майскі сток пісаў у турме, там-жа ён напісаў малаком цэлую брошуру аб забастоўках. Рабочых, якія непасрэдна кіравалі забастоўкамі, вы-