Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нула соцыялістычны сьцяг (гл. вышэй стар. 156), як мы бачылі, лішні раз даказваючы гэтым, як нязлучальныя былі соцыялізм і політычная барацьба для рэволюцыянэраў народніцкага пэрыоду.

І першыя соцыял-дэмократы, якія выступалі сярод расійскага пролетарыяту, мелі крыху рацыю, калі не высувалі на першы плян свае марксыцкія лёзунгі. Бо нават першыя рабочыя марксыстыя падыходзілі да пропаганды новых ідэй з чыста-народніцкімі спосабамі. «Адзін марксысты ў Н.-Ноўгарадзе казаў, што ня можа рабочага лічыць соцыял-демократам раней, чым ён ня вывучыць усяго Маркса», піша адзін гісторык і бліжэйшы ўдзельнік першых крокаў пролетарскага руху ў цэнтральнай Расіі. «На брошуры, а тым больш на лісткі, ён пазіраў з пагардай і лічыў іх ня толькі некарыснымі, але нават шкоднымі; проста, усе рабочыя павінны чытаць «Капітал». Ход разьвіцьця рабочага руху ён уяўляў так, што паступова будзе павялічацца лік рабочых, якія вывучылі Маркса; яны будуць прыцягваць да гэтага вывучэньня ўсіх новых членаў; з часам уся Расія пакрыецца такімі гурткамі, і ў нас утворыцца рабочая партыя».

Мы бачым, якой жывучай была тэорыя, «асоб, якія крытычна мысьляць»: бач, наш «марксысты» пачатку 90-х гадоў быў проста «лаўрыстым» (Гл. стар. 140-141). Да слова сказаць, і сам Лаўров ведаў першы том «Капіталу» амаль што ні напамяць. Рабочыя рэволюцыянеры, менш начытаныя, проста не разьбіраліся на першых часах у спрэчцы паміж народнікамі і марксыстымі. «Калі ў адзін і той самы гурток протэстанцка-накіраваных рабочых прыходзілі прадстаўнікі, члены двух кірункаў, то рабочыя ставілі сабе пытаньне, чаму гэта тыя і другія нібы хочуць зрабіць усё як найменей, а тымчасам і ў іх самых адчуваецца нейкая нязгоднасьць», - піша ў сваіх успамінах адзін з членаў тагочасных гурткоў. «Для рабочых інтэлігент або студэнт прадстаўляліся нейкай бясспрэчнай ісьцінай. І калі рабочы чуў, што адзін пачынае сьпірацца тым, што казаў другі, то ён станавіўся ў нейкі тупік, і некаторыя з маладых рабочых проста адыходзілі ў бок, кажучы: ды й яны самі ня ведаюць, што трэба рабіць. Больш-жа азначаныя рабочыя, зразумела, не адыходзілі ў бок, але пад уплывам гэтых спрэчак пачалі ставіць пытаньне, як-бы зрабіць так, каб ня было разгалосься. З гэтай мэтай некаторыя асобныя рабочыя рабілі простадушныя спробы ўмовіць інтэлігентаў ня сьпірацца паміж сабою, бо гэта шкодзіць агульнай справе абуджэньня рабочых. Пераканаўшыся-ж, што з гэтага нічога ня выйдзе, пастанавілі заклікаць тых і другіх для таго, каб пачуць, у чым складаецца розьніца поглядаў, як аднэй групы інтэлігенцыі, так і другой. З гэтай мэтай у сьнежні 1893 году на маёй кватэры быў організаваны дыспут... нам вылажылі погляды як народавольцаў, так і соцыял-демократаў. Розьніцу мы ўгледзелі толькі ў тым, што народавольцы хочуць безадкладна весьці агітацыю, як нам здалося, за неадкладны пераварот, а соцыял-демократы казалі, што трэба сьпярша весьці больш глыбокую пропаганду».