Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сылалі на «радзіму» пад нагляд паліцыі з воўчым пашпартам, ато і ссылалі ў Сібір. І забастовачны рух даваў вельмі добрую прычыну вытлумачыць масе, што змагаюцца рэволюцыянэры з самадзяржаўем. Лісток, напісаны пецярбурскім рабочым Бабушкіным, так тлумачыў таварышом-рабочым «што такое соцыялізм і політычны злачынец»: «Нас рабуе гаспадар, за якога стаіць урад. Соцыялістыя, гэта тыя людзі, якія імкнуцца да вызваленьня прыгнечанага народу з-пад ярма капіталістых-гаспадароў. Называюць-жа іх політычнымі злачынцамі таму, што яны йдуць супроць мэтаў нашага барбарскага ўраду, які абараняе інтарэсы фабрыкантаў». Як сьведчыць гісторык, з якога мы падавалі выняткі вышэй, і ўдзельнік маскоўскага руху, такая «экономічная» агітацыя прыводзіла ня толькі да таго, што рабочыя пачыналі «выказваць самым рэзкім чынам рэспубліканскія погляды», але пачыналі нават і разумець, чаму бога няма...

К палавіне 90-х гадоў у Пецярбургу, а потым у Маскве ды іншых гарадох пачынаюць складацца «Саюзы барацьбы за вызваленьне рабочай клясы», організацыі інтэлігенцкія сваім асноўным складам, але моцна зьвязаныя з рабочай масай. Пэрыод, калі ў рэволюцыйных гурткох былі асобныя рабочыя, а сярод рабочых - асобныя, там і сям раскіданыя, гурткі, быў ззаду. Пецярбурскі «Саюз барацьбы», на чале якога тады побач стаялі Н. Ленін і Л. Мартов, зьявіўся зародкам, з якога разьвілася расійская соцыял-демократычная рабочая партыя - і пры тым хутчэй бальшавіцкая яе палавіна, бо Ленін і тады быў бальшавіком, адзіны з нелегальных марксыцкіх публіцыстых, выразна адмяжоўваючыся ад «легальнага» марксызму Струвэ і К-о, чаго не знаходзіў магчымым рабіць нават Плеханов. Для Леніна і тады рабочы рух быў пачаткам рабочай рэволюцыі. «Цяпер расійскі рэволюцыянэр апіраючыся на клясу, якая стыхійна абуджаецца, можа, урэшце, стаць ва ўвесь рост і разьвінуць сваю сілу асілка»,-пісаў у тыя дні Ленін.

Рабочая рэволюцыя, якая пачалася фактычна з першых год XX веку і не закончылася цяпер, складзе зьмест трэцяй і апошняй часткі гэтага нарысу.

Канек 2-й часткі.