Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яшчэ годам раней выхаду ў сьвет «Разногласий», у 1883 годзе каля Плеханава згуртаваўся невялікі гурток эмігрантаў рэволюцыянэраў, на большай частцы літаратараў, які ўтварыў на аснове плеханоўскіх ідэй «Группу Освобождения Труда», першую марксыцкую рэволюцыйную організацыю расійскіх людзей, хоць і не ў Расіі. Да «Группы», апрача самога Плеханова, належалі Дэйч, Аксэльрод і Вера Засуліч (пяты член «Группы» Ігнатов хутка памёр). Але выданьні «Группы Освобождение Труда», - яна магла дзейнічаць з заграніцы толькі літаратурна, - бадай не праходзілі ў Расію. За спробу прывезьці гэтыя выданьні ў больш-менш значнай масе Дэйч быў сасланы ў Сібір. На радзіму траплялі асобныя экзэмпляры, якія не асабліва дружацка сустракалі старыя народавольцы; яны вельмі ўпарта спрабавалі разьдзьмухаць астачы руху, якія ледзь-ледзь цьмелі, які пайшоў на спад ужо адразу пасьля 1 сакавіка. («Больш як тры гады, што прайшлі з часу справы 1 сакавіка, характарызуюцца заняпадам рэволюцыйнай энэргіі ў Расіі», піcаў Плеханов Лаўрову ў ліпні 1884 г.). Правал у гэтым самым апошняга складу Выканаўчага камітэту канчаткова раздушыў рух; засталіся асобныя гурткі народавольцаў, якія дажылі да сярэдзіны 90-х гадоў, і паволі складаліся, на фоне рабочага руху, марксыцкія гурткі, ня столькі над уплывам Группы Освобождения Труда» (хоць ужо ў 1885-1886 г. г. пецярбурская «Группа» рабочых знаходзілася ў непасрэднай сувязі з Плеханавым, які прымаў удзел у газэце, што выдавала група), сколькі вобмацкам трапляючы на тыя самыя ідэі, пад уплывам капіталістычнай сапраўднасьці, якія гаварылі галасьней за кожную пропаганду. Толькі гадоў цераз 10 пасьля ўтварэньня «Группы Освобождения Труда» ўтвараюцца бадай адначасна, у Пецярбургу, Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Адэсе і г. д., першыя соцыял-дэмакратычныя організацыі. Назва «соцыял-демократычны», якая тады выразна падкрэсьлівала марксыцкі характар новага руху,-бо офіцыяльна з усіх соцыялістычных партый сьвету толькі нямецкая соцыял-дэмократыя ўзяла за аснову сваёй програмы навуку Маркса,-пачала ўжывацца не адразу. Першы час яе сьвядома апускалі, каб не «адпалохаць несьвядомую масу». Так глыбока каранілася народніцтва ў рэволюцыянэраў нават яшчэ пачатку 90-х гадоў. Бо «соцыял-демократыя» значыла тады злучэньне соцыялізму і політычнай барацьбы (на гэту тэму была напісана першая брошура Плеханава марксыцкага пэрыоду-«Социализм и политическая борьба»), а соцыялістыя 70-х гадоў лічылі ўдзел у політычнай барацьбе сьмяротным грахом, вартным толькі буржуазіі. Адзінай мэтай, вартнай яго, народнік-рэволюцыянэр лічыў безадкладную соцыялістычную рэволюцыю. Гаварыць аб дэмократычнай рэспубліцы, аб усеагульным выбарным праве і т. п., чым запоўнена была програма-мінімум нямецкай соцыял-дэмократыі, лічылася сорамна. Толькі «Народная Воля» кіпула гэты забабон, але затое Народная Воля, бадай згар-