Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вацца на доўгавечнасьць і далейшае расплоджаньне выцягнутай на бераг рыбы. Справа ня ў тым, на які кручок насаджана рыба, а ў тым, ці дастасавана яе дыхніца да атмосфэры, што яе акружае. Атмосфэра сучаснай грашовай гаспадаркі забівае нашую архаічную (застарэлую) форму зямляўладаньня, падкопвае яе ў самым корані».

Вынік быў ясны. Расія - такі самы край, як і другія эўропэйскія краі, толькі больш адсталы, але які хутка даганяе суседак, што яго аперадзілі. «Надзеннасьцю зьяўляецца ў нас капіталістычная вытворчасьць». Але «фабрыканта нельга мысьліць без рабочага... разьвіцьцё буржуазіі дапушчае разьвіцьцё рабочай клясы; гістарычны рост капіталізму прадстаўляе сабою двубочны процэс, прычым на кожным з яго бакоў групуецца адпаведная грамадзкая кляса». Чым больш у Расіі фабрык, тым больш у ёй пролетараў: і на гэтую вось клясу, клясу расійскай будучыны, і павінна абаперціся расійская рэволюцыя. Адна толькі рабочая партыя здольна разьвязаць усе тыя супярэчнасьці, якія асуджаюць цяпер нашу інтэлігенцыю за тэорытычнае і практычнае бясьсільле». «Пакуль у нас няма рабочай партыі, гарадзкія рэволюцыяцэры хоцькі-ня-хоцькі зварачаюцца да «грамадзтва», і такім чынам фактычна зьяўляюцца яго рэволюцыйнымі прадстаўнікамі. Народ адсуваецца на задні плян»... Ад гэтага грызьня і звадкі паміж «вясковымі» і «гарадзкімі» рэволюцыянэрамі, г. зн. паміж «дзеравеншчыкамі» і тэрорыстымі (гл. стар. 153-154). Ня тое было-б, калі-б політычная барацьба ў гарадох набыла, галоўным чынам, рабочы характар. Тады гарадзкія і сельскія рэволюцыянэры адрозьніваліся-б паміж сабою толькі па месцы, а зусім не на існасьці сваёй дзейнасьці, і тыя і другія былі-б прадстаўнікамі народнага руху, у розных яго выглядах, і соцыялістым ня было-б патрэбы афераваць сваім жыцьцём у інтарэсах чужога да іх поглядаў «грамадзтва» (г. зн. буржуазіі).

Вось, у самай, зразумела, сьціслай форме тыя погляды, якія разьвіваў Плеханов у сваёй кнізе «Наши разногласия»(вышла заграніцай у 1884 годзе), падагульняючы свае спрэчкі, як з пропагандыстымі-народнікамі, так і з тэрорыстымі з «Народнай волі». Сапраўды, ён быў цяпер па той бок вадападзелу між «Народнай Воляй» і «Чорным Перадзелам», на зусім новай глебе, на якую яшчэ ня ступала нага расійскага рэволюцыянэра, але па якой потым расійская рэволюцыя дайшла да кастрычніка 1917 году. У «Наших разногласиях» даны ужо ўсе бадай асноўныя ідэі, якімі харчавалася расійская марксыцкая літаратура да самага канца XІX веку: Струвэ, Булгаков, Туган-Бараноўскі ды іншыя, у якіх наіўная моладзь 90-х гадоў бачыла апосталаў марксызму, сапраўды толькі пераказвалі і перажоўвалі Плеханава, няпрыступнага для гэтай моладзі ў аўтэнтыку («Разногласия» былі выданы легальна у Расіі толькі ў 1905 годзе). Толькі «Іскра», ужо ў XX веку, пайшла далей.