Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ных інспэктароў «станавымі прыставамі», г. зн. дробнымі паліцэйскімі чыноўнікамі, абавязанымі дапамагаць гаспадару, глядзець на фабрыцы за парадкам. Пры гэтым становішча рабочага з боку адносін да дзяржавы засталося ранейшым: рабочы, як раней, быў бяспраўным, як і ўсе падданыя Аляксандра І, як раней ён быў пазбыты права коаліцыі, на мог утвараць саюзаў, як раней забастоўка заставалася прастункам, за які па суду садзілі ў турму, а ў адміністрацыйным парадку высылалі ў Сібір. Нават скромнае права мець сваіх прадстаўнікоў, рабочых «старастаў»,- чаго дамагаліся, між іншым, забастоўшчыкі 80-х гадоў,-было «даравана» пасьля таго ўжо, як рабочы рух даўно перарос падобныя скромныя вымаганьні: у 1880 г. нават і аб гэтым рабочыя ў Расіі «ня сьмелі і думаць». Урад Аляксандра III выяўляў вельмі наіўны «экономічны матэрыялізм», выабражаючы, што калі ён чуць-чуць (і то на паперы) палепшыў чыста матэрыяльнае становішча рабочага, у самым сьціслым разуменьні гэтага слова, то ніякія «соцыяльныя навукі» ўжо больш рабочага не спакусяць. Ён павінен быў вельмі хутка расчаравацца: к пачатку 90-х гадоў забастовачны рух ня толькі не аслабеў, а, наадварот, зрабіўся куды шырэйшым і яскравым.

К гэтаму часу якраз у поўнай меры адбіліся вынікі тэй мытнай політыкі ўраду, аб якой пісалася ў пачатку гэтага разьдзелу (гл. стар. 159). Загароджаная казачнымі пошлінамі ад чужаземнай конкурэнцыі, наша прамысловасьць выявіла казачную здольнасьць росту. У 1885 годзе ў Расіі было здабыта толькі 31 міл. пудоў чыгуну, у 1895 - ужо 87 міл., а ў 1898 - ужо 136 міл. Спажываньне бавоўны расійскімі фабрыкамі складала 8 мільёнаў пудоў у 1888 годзе і 17 мільёнаў у 1898 годзе. У пачатку 1880-х гадоў старыя пецярбурскія мэталічныя заводы ня ведалі, што рабіць, і распускалі рабочых, а з канца таго самага дзесяцігодзьдзя быў зусім іншы малюнак. «Да 1887 году на поўдні Расіі працавала толькі два заводы, якія выраблялі жалеза - Юза і Пастухова. З гэтага году заводы пачынаюць расьці як грыбы. За кароткі час узьнік цэлы шэраг вялізных заводаў, якія вырабляюць чыгун: Аляксандраўскі, Каменскі, Данцэўскі, Друшкоўскі, Пятроўскі, Марыупальскі, Данецка-Юраўскі, Таганрогскі ды інш. Лік рабочых на заводзе Юза, які вырабляў чыгун, каля 10 тысяч, на іншых крыху меней. У 1899 годзе на поўдні было 17 вялікіх заводаў, што выплаўлялі чыгун, з 29 дзейнымі доменнымі печамі і 12 яшчэ будавалася. Так малюе справу адзін сучасны наглядальнік.

Калі спыніўся крызіс, то спынілася, зразумела, і беспрацоўе. Але мы вельмі памыліліся-б, калі-б выабразілі, што прадпрыемцы, пачаўшы зноў «зарабляць» добрыя грошы, адразу падабрэлі і паднялі, па ўласнай добрасьці, заработную плату сваіх рабочых. Hічога падобнага. Заработная плата, праўда, у другой палавіне