Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падругое, фабрычнаму інспэктару ніякай улады не далі; ён мог толькі езьдзіць, глядзець ды складаць пратаколы, з якіх нічога ня выходзіла (мы памятаем, што міравыя судзьдзі былі на баку фабрыкантаў). Ня дзіва, што калі зьяўляўся інспэктар, то на іншых фабрыках яму нядбайна адказвалі, што ні аб якім законе нічога ня ведаюць. Адзін-жа маскоўскі фабрыкант не хацеў нават і слухаць інспэктара, перапыніўшы яго словамі: «Вы мяне прабачайце, пан, мне пара ў горад у сьвіран ехаць, а вы раскажэце якому-небудзь падручнаму канторы; яны мне потым усё скажуць, будзьце спакойны». Страх за ўласную скуру прымусіў Аляксандра ІІІ ды яго міністраў падыйсьці да фабрыкантаў больш адважна: упяршыню замахнуліся на адносіны гаспадароў не да дзяцей (там начальніцкую апеку можна было вытлумачыць маленствам тых, над кім апекаваліся), а да дарослых рабочых. Закон 3 чэрвеня 1885 году забараніў начную працу для жанчым, а якраз цераз год ахова закранула працу ўсіх рабочых, усякага полу і ўзросту. Галоўная істота закону складалася з абмежаваньня гаспадарскай сваволі на частцы расплаты, штрафаў і г. д., гэта знача таго, на што заўсёды скардзіліся рабочыя пры кожнай забастоўцы, якая зварачала на іх увагу начальства. Робячы параўнаньне асобных артыкулаў закону з вымаганьнем марозаўскіх рабочых у студзені 1885 году, мы яшчэ раз пераконваемся, які моцны ўплыў зрабіла гэта забастоўка на начальства, - цэлы шэраг вымаганьняў цалком перайшоў у закон: расплата кожныя два тыдні, папярэджаньне аб разьліку за два тыдні, задавальненьне рабочага «асаблівай узнагародай» за няправільны і несваечасовы разьлік, скарачэньне штрафаў да такога разьмеру, каб яны ніяк ня бралі больш пяці процантаў заработнай платы (замест 25, якія практыкаваліся ў Марозава) і г. д.

Але калі фабрыканты ў першую мінуту і занепакоіліся ад замаху на іх «правы», то яны павінны былі скора супакоіцца. Папершае, інспэктары былі назначаны ў такой колькасьці (у маскоўскай, напрыклад, губэрні двое, інспэктар з памоцнікам, на 2 тысячы фабрык), што наглядаць за фабрыкантам сур'ёзна яны, зразумела, не маглі. Потым над інспэктарам былі пастаўлены фабрычныя прысутніцтвы, дзе былі прадстаўлены фабрыканты, а «рабочых, зразумела, ня было» (дакладныя словы іспэктара Маскоўскай губэрні Янжула) і дзе пераважнае значэньне мелі галасы обэр-паліцмэйстэра і жандарскага генэрала. Яшчэ дзякуй, што апошняму міністэрства ўнутраных спраў (мы памятаем, што пачатак фабрычнага законадаўства Аляксандра I належаў іменна гэтаму міністэрству) прадпісала падтрымліваць рабочых, - так у асобе жандара фабрычны інспэктар знаходзіў сякую-такую апору. Але затое хутка, калі назначылі міністрам фінансаў біржавіка Вышнеградзкага, інспэктара пакінула падтрымліваць яго ўласнае ведамства. Вышнеградзкі проста абяцаў фабрыкантам, што ён зробіць фабрыч-