1890-х гадоў паднялася значна: на маскоўскай фабрыцы Цындзеля сярэдні гадавы заработак мужчыны ў 1886 годзе складаў 235 рублёў, а ў 1896 годзе-270 рублёў (пры зьніжанай цане збожжа, г.-зн., што, рэальная, сапраўдная заработная плата паднялася вышэй, чым номінальная: за тую самую колькасьць рублёў цяпер можна было купіць болей). На Юзаўскім заводзе Кацярынаслаўскай губ. самая меншая заработная плата (для чорнарабочага) была ў 1884-1885 г.г. 40 кап. у дзень, а ў 1897-70 кап. Самая большая плата ў 80-х гадох складала 3 рублі 70 кап. у дзень, а ў 1897 годзе-6 руб. Але гэты посьпех быў дасягнуты толькі дзякуючы надзвычайна энэргічнай забастовачнай барацьбе, якую вялі рабочыя на працягу ўсяго апошняга дзесяцігодзьдзя XІX веку, калі ў пачатку 80-х гадоў за 5 год можна было налічыць 80 тысяч забастоўшчыкаў, то ў адным 1895 годзе баставала 48 тысяч чалавек, а за 5 год, 1895-1899 г.г.. іх лік дасяг бадай поўмільёна (434 тысячы чалавека).
А роўналежна з экономічным, забастовачным разьвіваўся і рэволюцыйны рух сярод рабочай клясы, разьвіваўся больш паволі, чым экономічны: масавыя політычныя забастоўкі ўгледзеў толькі ХХ век, але ўсё-ткі куды больш жвава, чым калі-б то ні было за ўсе папярэднія пэрыоды рэволюцыйнага руху ў Расіі. У першай палавіне 70-х гадоў былі асобныя рабочыя рэволюцыянэры і асобныя рэволюцыйныя рабочыя гурткі; у другой палавіне гэтага дзесяцігодзьдзя былі ўжо рабочыя організіцыі, якія ставілі сабе політычныя задачы. У 90-х гадох гурткі кішэлі на ўсіх прамысловых цэнтрах Расіі, а організацыі складаліся у політычную партыю пролетарыяту. Аб утварэньні гэтай партыі прыдзецца больш падрабязна гаварыць у наступным разьдзеле гэтага «Нарысу»-наконт падрыхтоўкі першай рабочай рэволюцыі ў Расіі, 1905-1907 г.г. Але нарыс рабочага руху да гэтага моманту быў-бы ня поўны, калі-б мы не сказалі, што к 90-м гадом рабочая кляса ня толькі вяла барацьбу ў шмат разоў больш энэргічна, чым раней, але і што яна магла яе весьці цяпер не сьляпцом, а зусім сьвядома: к 90-м гадом у нас ужо была выпрацавана і распрацавана тэорыя клясавай барацьбы пролетарыяту, існаваў расійскі марксызм.
Імя Маркса даўно і добра было знаёма ў Расіі. Першы том «Капіталу» быў перакладзены на расійскую мову раней, чым на якую-небудзь іншую. Шмат якія рэволюцыянэры-народавольцы ведалі Маркса асабіста, перапісваліся з ім; але яго ідэі, якія яны вельмі цанілі і паважалі, былі для іх чыстай «тэорыяй», г.-зн. нечым такім, што да расійскай сапраўднасьці ня можа быць дастасавана, к нам, расійцам, адносін ня мае. Сапраўды, бач, у нас няма капіталізму. У нас соцыялізм пойдзе не ад фабрыкі, а ад сельскай грамады. І народнікі паўтаралі гэта так упарта, што сам Маркс на мінуту завагаўся, і калі ня прызнаў, што з расійскай грамады вый-