Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зоў. Пасьля дзікуноў каменнага веку мы спатыкаем тут яшчэ астачы подзей меднага і бронзавага веку, якія ня ведалі яшчэ жалеза, - потым астачы людзей «жалезнага» веку: але і гэта, мабыць, ня былі яшчэ продкі сучаснага насяленьня. З V-га сталецьця да пачатку нашага лічэньня часу, г. зн. за дзьве з палавінай тысячы год да нас, мы маем ужо пісоўныя расказы аб паўднёвай частцы Расіі (цяперашняй Хэрсонскай, Кацярынаслаўскай і Таурыцкай губэрнях). Там тады жылі скіфы, вандроўны народ, які займаўся гадоўляй жывёлы: астачай яго зьяўляюцца сучасныя осэтыны ў Каўкаскіх горах. Што было далей на поўнач, - грэкі, якія расказвалі нам аб скіфах, добра й самі ня ведалі. Праз 800 год пасьля гэтых расказаў мы спатыкаем першыя весткі аб славянах: тут ужо пачынаецца непарыўная сувязь з навейшымі часамі, бо на славянскіх мовах гаворыць пераважная большасьць насяленьня сучаснай Расіі[1].

Падабенства мовы, зразумела, яшчэ ня можа служыць довадам пахаджэньня сучаснага насяленьня расійскай нізіны ад адных славян. Цяперашнія французы гавораць на «романскай мове», на аднэй з моваў, якія пайшлі ад лацінскай мовы старажытных рымлян, але паходзяць яны не ад рымлян, а, галоўным чынам, ад кельтаў, якія былі колісь заваяваны рымлянамі і набылі іх культуру, а з ёю іх мову. Мы пэўна ведаем, што на расійскай нізіне адначасна з славянамі жылі народы і іншых моваў, і назвы розных месцаў, рэчак і нават гарадоў да гэтых час аб гэтым напамінаюць. Словы «Москва», «Ока», «Клязьма» - не славянскія, а фінскія, паказваюць, што колісь тут ажылі фінскія пляменьні, якія да гэтых час ня вымерлі, а толькі заваяваны славявамі і аславяніліся, набыўшы сабе ўсходня- славянскую, г. зн. расійскую мову, і якія запамінаюць аб сабе знадворным выглядам, абрысамі твару цяперашняга вялікарасійца, маскоўца або ўладзімерца. Далей, на ўсход такія самыя неславянскія пляменьні, заваяваныя ў пазьнейшыя часы, захавалі яшчэ й сваю мову (чувашы, народ мары, або чарамісы і т. п.). Такім чынам, славянская мова яшчэ не даводзіць, што ў нашых жылах цячэ канечна славянская кроў: расійскі народ утварыўся з вельмі розных пляменьняў, якія жылі на расійскай нізіне, але славянскае племя было з іх усіх самых культурным (адукаваным) і самым дужым, а й навязала ўсім другім сваю мову.

У першы час славяне займалі толькі невялікі паўднёва-заходні куток гэтай нізіны, цяперашнія Валынскую і Падольскую губ. ды

  1. Славянскія мовы належаць да сям'і т. зв. "індо-эўропэйскіх", на якіх гаворыць (або гаварыла) насяленьне Эўропы на працягу апошніх трох тысячалецьцяў, потым насяленьне Пэрсіі, часткова Сярэдняй Азіі ды Індыі. На некаторых з гэтых моваў ужо не гавораць болей, і яны захаваліся толькі ў пісоўных помніках; да такіх "няжывых" моваў належаць з эўропэйскіх лацінская і стара-грэцкая, а з азіяцкіх - санскрыт. Другія ўжываюцца і цяпер, - да іх належаць романскія (француская, італьлянская, гішпанская і т. п.), нямецкія і славянскія (чэская, польская, баўгарская, сербская, расійская ды інш.).