Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

запасным складам, адкуль яны бралі чалавечую сілу для змовы. Што прыладай перавароту павінна зрабіцца організаваная маса, гэта для 70-х гадоў было вельмі сьвежай думкай, навеянай, бясспрэчна, працай сярод пролетарыяту, але вышла гэтая думка з інтэлігенцкай галавы, статут напісаны дваранінам Заслаўскім, (якога за ўдзел ва ўтварэньні саюзу саслалі на катаргу).

«Паўночны Саюз Расійскіх Рабочых» (1878-1879 г. г.) каштоўны іменна тым, што яго програма і яго статут вышлі цалкам з пролетарскіх колаў-пры відочных адмоўных да іх адносінах тагочаснай пецярбурскай рэволюцыйнай інтэлігенцыі. Заснавальнік саюзу, сталяр Сьцяпан Халтурын, з вяцкіх сялян, у сваю чаргу доўгі час відочна іронічна адносіўся да працы гэтай інтэлігенцыі, якая толькі «свайго брата, чынарэй (г. зн. чыноўнікаў), уцягвае» і тым перашкаджае рабочым організавацца. «Чыстая бяда. - казаў Халтурын, толькі што наладзіцца ў нас справа-бах, шарахнула каго-небудзь інтэлігенцыя, і зноў правалы. Хоць крыху-б далі яны нам замацавацца». Гэта зусім ня значыла, што Халтурын быў «мірным асьветнікам», хоць на асьвету ён нічуць не запамінаў: адным з галоўных яго клопатаў было зьбіраньне кніг і пашырэньне іх паміж рабочымі: між іншым, «Паўночнаму саюзу» належыць гонар адчыненьня першай у Расіі бібліотэчнай сеткі, згодна пляну, аб якім цяпер так многа гавораць. Раённыя бібліотэчкі «Саюзу» (само па сабе зразумела, нелегальныя) абменьваліся кнігамі: якой не хапала ў адным раёне, прыносілі з другога. Але гэтыя асьветныя клопаты ані не перашкаджалі Халтурьну марыць аб рэволюцыйным перавароце. Толькі ён уяўляў сабе гэты пераварот ня так, як малявалі сабе яго інтэлігенты-народавольцы, у выглядзе «стыхійнага выбуху» пасьля якога-небудзь асабліва эфэктоўнага тэрорыстычнага акту, а ў форме усеагульнай забастоўкі, гэта знача, у тэй іменна форме, у якой пераварот сапраўды адбыўся ў кастрычніку месяцы 1905 году. Халтурын у сваіх уяўленьнях аб рэволюцыі йшоў на чвэртку сталецьця паперадзе свайго часу.

Але яшчэ да большага гонару Халтурына, ён вельмі добра разумеў, што для яго часу, для 1870-х гадоў, усеагульная забастоўка была яшчэ марай. І тое, чаго ён сапраўды дабіваўся ў бліжэйшы час, была яшчэ не ўсеагульная забастоўка ўсіх рабочых, а толькі аб'яднаньне, організацыя найбольш перадавога пласту. Да гэтай мэты і імкнуўся «Паўночны саюз». Мэты гэтай організацыі былі політычна-рэволюцыйныя: у гэтым была сувязь Халтурына з рэволюцыйна-інтэлігенцкімі коламі, якія яго вельмі цанілі. У гэтай-жа інтэлігенцыі «Саюз» узяў і азначэньне бліжэйшай задачы на другі Дзень пасьля перавароту: «заснаваньне свабоднай народнай фэдэрацыі грамад, заснованай на поўнай політычнай роўнасьці і з поўным унутраным самакіраваньнем на пачатках расійскага звычайнага права». Але гэта усё, што засталося ў програме саюзу «ад