Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бакуніна». І да гэтай бакунінскай галавы даволі дрэнна прычэплен даўгі хвост, цалком складзены Халтурыным і яго таварышамі, бо аб усім гэтым рэволюцыянэры-інтэлігенты ня толькі не гаварылі, але й гаварыць лічылі за сорам. Тут былі і «свабода слова, друку, права сходаў і сходак», і замена арміі народным узбраеньнем, і скасаваньне ўскосных падаткаў, і ўстанаўленьне простага згодна з даходам і насьледзтвам, і фабрычнага законадаўства, словам, у грубых рысах тое, што потым у соцыял-демократаў атрымала назву «програмы-мінімум». Для складаньня гэтага нарысу Халтурын займаўся справай зусім пустой у вачох тагочаснай рэволюцыйнай інтэлігенцыі, вывучэньнем эўропэйскай констытуцыі. Сам Халтурын, у сваю чаргу, лічыў пустым заняткам спрэчкі аб лёсах расійскай пазямельнай грамады, якімі займалася тады гэтая інтэлігенцыя. «Няўжо-ж гэта сапраўды так важна?» - пытаўся ён Плеханава.

Але «Паўночнаму Саюзу» прышлося спрабаваць на сабе і адваротны бок масавай працы ва ўмовах тагочаснай Расіі. Саюз налічаў сваіх членаў яшчэ толькі соткамі, а ўжо ў яго кола прабраліся провакатары і цераз некалькі месяцаў пасьля ўзьнікненьня саюзу выбухнуў правал. Халтурын ня быў ім захоплен, ня быў арыштаваны, але разбурэньне каханай справы зрабіла на яго вялізнае ўражаньне. Ён перажыў расчараваньне, вельмі падобнае на расчараваньне, якое вынесьлі інтэлігенты з свайго «хаджэньня у народ». і, як і тыя, пад уплывам гэтага расчараваньня, ён зрабіўся сам тэрорыстым. Яму належыць адна з самых вялікіх спраў «Народнай Волі»-спроба разбурыць Зімні палац 5 лютага 1880 году. Дзякуючы свайму «рабочаму званію», ён прышоў у палац у якасьці сталяра і пражыў там некалькі месяцаў, па жменьках носячы к сабе ў пакой дынаміт, які ён хаваў у сваёй пасьцелі. Паліцыя тое-сëе пранюхала, і небясьпека, што ўсё выкрыецца, прымусіла прысьпешыць узрыў, калі, па думцы Халтурына, далёка ня ўсё яшчэ было гатова. Даведаўшыся, што Аляксандар ІІ застаўся цэлы, Халтурын захварэў з гора, але гэтае новае расчараваньне ня прымусіла яго пакінуць тэрор. Як тэрорысты, ён і загінуў на шыбеніцы, у 1882 годзе, пасьля забойства кіеўскага пракурора Стрэльнікава - аднаго з галоўных царскіх шпікаў на поўдні Расіі.

Але паліцыя магла колькі хаця затрымліваць утварэньне рабочых організацый (пасьля гібелі «Паўночнага Саюзу» на поўдні паўстала яшчэ адна, анархіцкая, якая мела бурны, але вельмі кароткачасовы посьпех; яе, аднак, цяжка назваць «організацыяй»; галоўным сродкам барацьбы для яе быў фабрычны тэрор), стыхійны забастовачны рух паліцыя магла тым менш прыпыніць, што прамысловы крызіс, які загастрыўся пасьля кароткага перапынку (1878-1879 г.г.-дзякуючы вайсковым заказам), даваў фабрыкантам магчымасьць так прыціскаць рабочых, як гэта яны не маглі рабіць раней нават у Расіі. Скарачэньне вытворчасьці пад уплывам крызісу рабіла прадпрыемца самаўладцам над жыцьцём ты-