Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якія зьбіраюцца з народу, аб бескантрольнасьці ўраду і т. п. разважаньні, якіх ня чуваць было ў простым народзе яшчэ некалькі год таму назад».

Такія «разважаньні» былі агульныя для ўсіх тагочасных рэволюцыянэраў, - тут яшчэ нічога новага ня было. Але рабочыя ўжо ў 70-х гадох умелі надаць руху нешта новае, сваё.

З 1878 году забастовачны рух у Пецярбургу разросься асабліва шырока. Баставаў цэлы шэраг фабрык і заводаў[1], асабліва шмат шуму нарабіла забастоўка на Новай баваўнянай прадзільні (тэй самай, якая ўжо ў 1870 годзе так напалохала начальства), вельмі вялікай, асабліва для таго часу, фабрыцы-з дзьвюма тысячамі рабочых. Гэта былі ўсё людзі, якія нядаўна прышлі з вёсак, поўсяляне, мала сьвядомыя: аднак і на гэтай фабрыцы быў ужо рэволюцыйны гурток. Які быў ровень тае масы, да якой гэтым рэволюцыянэрам прыходзілася зварачацца, відаць з заключнага акту забастоўкі: яна кончылася тым, што хто баставаў, пайшлі з просьбай да «насьледніка» - будучага імпэратара Аляксандра Аляксандравіча. З гэтай просьбы нічога ня вышла, зразумела,-будучы Аляксандар III не захацеў умешвацца ў далікатнае пытаньне аб адносінах рабочых да іх гаспадароў, але ўсё-ткі, трэба сказаць, чалабітнікаў рабочых і не расстралялі, як гэта здарылася пазьней 9 студзеня 1905 году, з другімі такімі самымі чалабітнікамі. Мікалай і тут здолеў абагнаць свайго бацьку. Але, калі забастоўка не зрабіла відочнага ўплыву на ўрад (мы скора угледзім, што ён пад шумок вельмі і вельмі браў пад увагу вымаганьні рабочых), то яна ня мінулася дарма для расійската рабочага руху: пад уплывам пецярбурскай хвалі забастовак 1878-1879 г.г. узьнікала ў Расіі першая рэволюцыйная пролетарская організацыя Паўночна-расійскі рабочы саюз.

Політычныя аб'яднаньні рабочых сустракаюцца і раней; адным з самых значных быў «Паўднёва-Расійскі Саюз Рабочых», у Одэсе, Роставе і Керчы, у палавіне 1870-х гадоў. І ўжо ў яго мэтах і задачах мы сустракаем тое-сëе новае: саюз ставіў сабе за мету: а) «пропаганду ідэі вызваленьня рабочых з-пад уціску капіталу і прывілейных кляс і б) аб'яднаньне рабочых паўднёва-расійскага краю для будучай барацьбы з экономічнымі і політычнымі парадкамі, якія ўсталяваліся». Саюз, такім чынам, злучаў пропаганду і організацыю - два бакі справы, якія у рэволюцыянэраў-народікаў стаялі паасобку. Пропагандай яны займаліся дзеля пашырэньня сваіх ідэй, а організавалі яны змовы. Спроба організаваць масы мы ў іх бадай не сустракаем. І гэта таму што яны, як мы ведаем, прыпісвалі масе стыхійную рэволюцыйную сілу, якую трэба толькі абудзіць, а потым ужо само пойдзе. Змову-ж яны ўжывалі, толькі расчараваўшыся ў гэтай сіле, і тады маса рабілася для іх толькі

  1. Усяго за 1878-1880 г. г. гісторыкі рабочага руху налічваюць па Расіі 29 забастовак, у якіх прымала ўдзел 30-35 тысяч рабочых.