Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў швэйцарскіх унівэрсытэтах (Бардзіна, Любатовіч, сёстры Фігнэр, Камінская ды інш.). засталіся на маскоўскія фабрыкі ў якасьці работніц і павялі там дзейную пропаганду паміж ткачамі. Як і большасьць рэволюцыянэраў гэтай пары, яны былі хутка арыштаваны і адданы пад суд разам з рабочымі, якіх ім удалося распропагандаваць (так званая «справа 50», якая разглядалася ў «асаблівым прысуцтве сэнату ў 1877 годзе»). Тут якраз адзін з рабочых, ткач Пётра Аляксеев, і выказаў свае вядомыя словы, якія зрабіліся бадай пагаворкай: «Падымецца мускулістая рука мільёнаў рабочага люду і ярмо дэспотызму, агароджанае салдацкімі штыхамі, рассыплецца ў парахно».

Калі царскае самадзяржаўе пачула гэтую пагрозу ад рабочага, а не рэволюцыянэра-інтэлігента, - то першая політычная рабочая маніфэстацыя ўжо адбылася. У Пецярбургу рэволюцыянэраў рабочых было так многа, што яны пастанавілі выйсьці на вуліцу і зрабіць нібы агляд сваіх сіл. Так атрымалася дэмонстрацыя каля Казанскага сабору 6 сьнежня 1876 году. Рабочыя - а разам з імі і пецярбурскія «бунтары», разьлічалі сабраць каля 2 тысяч чалавек: сапраўды-ж сабралася ня больш 200-250 рабочых (з аднаго заводу прыйшла цэлая майстэрня, 40-45 чалавек). Плеханов, тады малады студэнт, сказаў прамову, быў разьвінуты чырвоны сьцяг, але тут падыйшла поліцыя, і маленькі гурток рэволюцыянэраў быў разагнаны. Аб тым, каб супраціўляцца, ніхто, зразумела, і ня думаў - ды і ня 200 чалавекам было скінуць царскую ўладу: першыя рабочыя рэволюцыянэры на былі такія простадушныя, каб аб гэтым думаць. Паўстаньне «мільёну рабочага люду» было яшчэ далёка наперадзе. Але тое, аб чым рэволюцыянэры-інтэлігенты 60-х гадоў толькі гаварылі (у «Маладой Расіі, гл. стар. 137-138), у руках пецярбурскіх рабочых наступнага дзесяцігодзьдзя зрабілася справай: чырвоны сьцяг соцыялістычнай рэспублікі быў разьвінуты на вуліцах расійскай сталіцы. Рэволюцыйныя настроі сярод рабочых былі ня толькі ў Маскве і ў Пецярбургу. У тым самым 1877 годзе харкаўскі губарнатар даводзіў цару, што «ніжэйшая кляса гарадзкога насяленьня», «якая падкопваецца соцыяльнай навукай (губарнатар хацеў сказаць «навукай соцыялізму»), у шмат чым утраціла «ранейшую недатыкальнасьць рэлігійных поглядаў і патрыархальнасьць сямейных адносін». «Кляса фабрычных рабочых... вымагае ўзмоцненага нагляду, і няма зарукі, што яна устоіць супроць пашырэньня новых навук,-пісаў губарнатар-У колах гэтага насяленьня рэволюцыйная пропаганда сустракае заўсёднае спачуцьцё і на выпадак якога-небудзь руху, у сэнсе пераходу ад тэорый да дзеяньня, кляса харкаўскіх рабочых, у вялізнай сваёй большасьці, ня дасьць адпору бунтаром. З гэтага боку заслугоўваюць асаблівай увагі гутаркі, якія падслухаў агент паліцыі ў колах фабрычнага насяленьня, аб цяжары падаткаў, аб невядомасьці, куды й на што выдаюцца грошы.