Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваньня незадавальненьня» на расійскай глебе, так і адносна прычын гэтага зьявішча. Яшчэ раней гэтага міністэрскага цыркуляру[1] маскоўскі губарнатар паведамляў маскоўскага генерал-губарнатара (г. зн. царскага намесьніка у Маскве), што рабочыя «непарадкі» мелі месца яшчэ ў 1869 годзе на фабрыцы Коншына, у Серпухове, і што прычынамі былі неакуратныя разьлікі, адвольныя штрафы, надмерна даўгі рабочы дзень і «абавязковы для рабочых забор харчовых прыпасаў з сьвірнаў самых фабрыкантаў, з павялічэньнем пры тым цаны супроць рыначнай на продукты, якія бяруцца». Царскія чыноўнікі, такім чынам, за 25 год да ўзьнікненьня масавага рабочага руху ў Расіі вельмі добра ведалі, кім гэты апошні можа быць выкліканы. Але яны былі бясьсільныя перад буржуазіяй. Каб ухіліць усе злоўжываньні і зьдзірствы прадпрыемцаў, якія маскоўскі губарнатар вельмі добра заўважаў, ён не знаходзіў другога сродку, як умаўляць гэтых прадпрыемцаў цераз гарадзкіх галоваў (якія былі заўсёды самі з буржуазіі, зразумела). «А Васька слушал, да ел».

У першай палавіне 70-х гадоў забастоўкі сустракаюцца намі ўсё часьцей і часьцей, па ўсіх куткох Расіі - і на Крэнгольмскай мануфактуры каля Нарвы, і ў Кастраме, і ў Маскве, і на поўдні Расіі, і ў Віленскай губерні. Асноўная прычына была адна й тая самая скрозь-барацьба за заработную плату, прычым рабочыя дамагаліся ня столькі павялічэньня гэтай платы, колькі за тое, каб ім наагул плацілі за іх працу, што некаторыя прадпрыемствы рабілі, як мы ведаем, вельмі неакуратна, ды яшчэ забіраючы сабе добрую долю запрацаванага іх рабочымі ў выглядзе штрафаў. Протэст супроць штрафаў і сустракаецца намі таму абавязкова пры ўсіх забастоўках да сярэдзіны 80-х гадоў. Усяго па газэтах можна лічыць за час з 1865 па 1875 год каля 20 тысяч баставаўшых рабочых,-сапраўды іх было, зразумела, куды больш, бо ў правінцыі газэты ня мелі права друкаваць аб забастоўках, а сталічны друк яшчэ ня ўсвоіў думкі, што «ў Расіі забастоўка ёсьць факт політычны». Але цяжкое становішча рабочых было добра вядома ў колах тагочасных рэволюцыянэраў-народнікаў, і, ня гледзячы на тое, што ім яшчэ ня прыходзіла ў галаву думка аб рабочай рэволюцыі, як такой, рабочы быў для іх адной з галоўных надзей агульнанароднага рэволюцыйнага руху. Зразумела, галоўнай апорай рэволюцыі будзе селянін, думалі народнікі, але рабочага лягчэй узьняць, лягчэй узварушыць, і мы заўсёды знаходзім тагочасных «пропагандыстых» і «бунтароў» сярод рабочых. У «чайкоўцаў» і ў «дангушынкаў» былі рабочыя гурткі-у першых сярод ткачоў і металістых Пецярбургу.

Асабліва энэргічна працаваў там П. А. Крапоткін. У 1875 годзе цэлы гурток маладых інтэлігентных дзяўчын, якія раней вучыліся

  1. Цыркулярам (літаральна "акруговае пасланьне") называецца якоенебудзь распараджэньне центральнай улады, што рассылаецца ўсім мясцовым уладам.