Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сялянскай справе ў 1857 годзе сэкрэтна паведамляў губарнатара, што сялянам павінна быць пакінута іх сядзіба (аб «вызваленьні з зямлёй» тады яшчэ не адважваліся гаварыць, баючыся раздражніць памешчыкаў), «каб ухіліцца шкоднай рухавасьці і бадзяжніцтва ў вясковым насяленьні». Губарнатары павінны былі нават «зрабіць захады да магчымага забесьпячэньня аселасьці парабкоў», гэта знача, ня толькі не дапушчаць узьнікненьня новых пролетараў, але і па магчымасьці пасадзіць зноў на зямлю тых, хто ўжо раней пасьпеў зрабіцца пролетарам. Калі пазьней пад ціскам інтарэсаў гандлёвага кашталу ўзяў верх проект «вызваленьня з зямлёй», створаныя для правядзеньня гэтага проекту «рэдакцыйныя камісіі» білі сваіх супраціўнікаў, не па розуму праглых да зямлі памешчыкаў іменна гэтымі «высачайша паказанымі пачаткамі», якія не дазвалялі «ўтварэньня клясы вольных, але бяздомных, безьзямельных працаўнікоў». Утварэньне такой клясы, вучылі праглых земляўласьнікаў рэдакцыйныя камісіі»,-прывядзе да «нічым ня стрыманай барацьбы паміж двума станамі»: «урад, маючы на ўвазе гісторыю (чытай: пугачоўшчыну), і цяперашняе становішча рэчаў у другіх дзяржавах (г. зн. рабочы рух у Заходняй Эўропе), бяссумненна ня можа дапусьціць падобных вынікаў. «Ухіленьне ад паказанага высачайшай воляй шляху» можа давесьці да рэзультатаў самых пагібельных».

Але законы экономічнага разьвіцьця былі мацнейшыя за «высачайшую волю». Ня гледзячы на ўсе клопаты ўраду Аляксандра ІІ папярэдзіць узьнікненьне пролетарыяту, ужо перад канцом 60-х гадоў гэтаму самаму ўраду давялося мець справу з рабочым рухам у самым Пецярбургу. «У пачатку гэтага лета,-пісаў у 1870 годзе міністар унутраных спраў губарнатару, - вольна-нанятыя фабрычныя людзі, якія займаюцца працаю на адной з самых вялізных фабрык каля Пецярбургу, зрабілі забастоўку для таго, каб прымусіць гаспадароў фабрыкі павялічыць заработную плату. З гэтай прычыны было назначана сьледзтва, і потым справа была паслана на судовы разгляд, вырашэньне якой у свой час было апублікавана ў сталічных газэтах. Забастоўка рабочых Неўскай баваўняна-прадзільнай фабрыкі, як зьявішча зусім новае, якое да гэтага часу не зьяўлялася ў колах нашага рабочага насяленьня, зьвярнула на сябе высачайшую ўвагу, і гасудару імпэратару ўгодна было загадаць даручыць мне п.п. губернатарам, каб яны мелі самае строгае і няупыннае нагляданьне за фабрычным і заводзкім насяленьнем, і асабліва за ўсімі тымі няпэўнымі асобамі, якія могуць мець шкодны ўплыў на натоўп, бо, бяссумненна, узьнікненьне стачак паміж рабочымі павінна быць станоўча прыпісана ўплыву асоб, якія імкнуцца перанесьці гэтую чужую для расійскага народу форму выказваньня нездавальненьня на нашу глебу, з мэтай пасеяць смуту і рабіць непарадак і забурэньне». Але міністэрства памылілася, як адносна «навіны», «чужой для расійскага народу формы выказ-