Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэта быў якраз пачатак разьвіцьця ў Расіі прамысловага капіталізму, гл. стар. 80-84) галоўны сябра і абаронца фабрыкантаў, міністар грашовых спраў Канкрын, павінен быў супакойваць цара Мікалая І, даводзячы яму, што ў Расіі ня можа быць рабочага руху, які тады шырока разьвінуўся ў Англіі і Францыі. Там, пісаў Канкрын, рабочыя людзі зусім бяздомныя, нічога ў іх, апрача заработнай платы, няма, таму, калі надыходзіць прамысловы крызіс і пачынаецца беспрацоўе, ім нічога не застаецца, як выйсьці на вуліцу-баставаць; у нас-жа рабочыя-тыя самыя сяляне, у кожнага свой кавалак зямлі, няма працы на фабрыцы або фабрыкант вельмі зьменшыць плату, рабочы проста пойдзе да сябе на вёску і зьменіцца з фабрычнага ў земляроба. Ня гледзячы на гэтыя развагі, забастоўкі былі вядомыя і фабрыкам мікалаеўскага часу. Праўда, прычыны рабочых «непарадкаў» у нас былі мала падобныя на тое, што выклікала рабочы рух у Заходняй Эўропе. Так, у 1844 годзе адбыліся вялікія забурэньні на баваўнянай прадзільні Лепёшкіна, у Дзьмітраўскім павеце, Маскоўскай губэрні. Натоўп рабочых у некалькі сот чалавек пайшоў на Маскву, і патрэбен быў значны атрад войска, пяхоты і казакоў, каб яго прыпыніць у 12 вёрстах ад Маскоўскай заставы. Але расьсьледваньне справы паказала, што рабочыя, усе прыгонныя аднаго і таго самага памешчыка Дубровіна, які іх заняволіў Лепёшкіну на некалькі год, узяўшы заработную плату наперад сабе, паўсталі, уласна, ня супроць фабрыканта, а супроць свайго пана, які заняволіўшы іх, пачаў адбіраць ад іх сем'яў на вёсцы надзелы.

Гэта было, такім чынам, у існасьці сялянскае паўстаньне: але цікава, што выйшла яно ня з вёскі, а з фабрыкі, і на чале руху стау фабрычны Ціт Дымітрыев. Відочна, што думка Канкрына наконт поўнай няшкоднасьці расійскага рабочага была перавялічана, і фабрыкантыя, якім ён дапамагаў, добра гэта ведалі. Маскоўскі тутунëвы фабрыкант 1840-х гадоў, Жуков, склаў падрабязную інструкцыю для свае фабрыкі, дзе ў яго рабочыя былі падпарадкаваны чыста вайсковай дысцыпліне, пад наглядам «убранага крыжамі і мэдалямі адстаўнога унтэр-афіцэра». Рабочыя павінны былі шпіëніць адзін за адным і даносіць аб учынках адзін аднаго. Для гэтага ім не дазвалялася выходзіць з фабрыкі, у сьвяты на адным, але адначасна не дазвалялася хадзіць і вялікім натоўпам, каб ня выклікаць у ім самай нязначнай думкі аб перавазе перад кім-бы то ні было у сіле фізычнай». Затое з тае самае прычыны ў кантору фабрыкі рабочыя дапушчаліся на йнакш, як па адным - звычай, які потым прышчапіўся і пашырыўся, як мы ведаем, на некаторых фабрыках у 1880-х гадох.

«Цар-вызваленец», Аляксандр II, як мы бачым, меў усе падставы баяцца пролетарыяту ня менш, чым яго бацька. Гэтым страхам перад пролетарам прасякнута ўся «вялікая рэформа» 19 лютага 1861 году. У адным з першых-жа распараджэньняў урад па