Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён часамі ня ведаў, колькі ён атрымае нават і скончыўшы гэту працу. Бо, ня лічачы сябе абавязаным плаціць рабочаму пэўную плату ў пэўныя тэрміны, гаспадар вымагаў з рабочага немагчымай акуратнасьці, бязьлітасна штрафуючы яго за кожны прамах. За прагул аднаго рабочага дня вылічалася два дні, а за адну траціну дня, як за цэлы дзень. За спыненьне працы да тэрміну найманьня вылічалася, пры разьліку, за 6, 12 дзён і нават за месяц (на пераважнай большасьці фабрык расплата была памесячная - з 181 маскоўскай фабрыкі, аб якіх мы казалі вышэй, толькі на трох існавала двухтыднёвая расплата, якая потым пашыралася скрозь).

«Прычыны да штрафаваньня вельмі шматлікія і значныя, і, значыцца, трапіць пад гэтую вялікую няўстойку (10 руб. золатам) для кожнага рабочага-справа вельмі магчымая», пісаў маскоўскі інспектар у сваёй справаздачы. «Так, напрыклад, адным рублём штрафу каралі тых рабочых, якія чаму-небудзь зьяўляліся ў кантору не на адным, а некалькі чалавек разам, а ў другі раз такія парушнікі звальняюцца нават зусім з фабрыкі, з вылікам адзначанай няўстойкі (г.-зн. па 10 руб.). На фабрыцы Міхеева (суконнай) да гэтага часу, як відаць, захаваўся цалком погляд на рабочых, як на прыгонных людзей: так, грошы на абедзьвюх фабрыках (Войта і Міхеева) выдаюцца толькі два разы ў год, але й пры гэтым толькі тыя, якія патрэбны на падатак (а рэшта патрэб задавальняецца фабрычнай крамай); выдаюцца яны, апрача таго, не на рукі рабочым, а пасылаюцца поштай, вясковым старастам і валасным праўленьням. Такім чынам, рабочыя цэлы год застаюцца бяз грошай, плацячы тымчасам па разьлікавых кніжках вялізныя штрафы на сваёй фабрыцы, якія будуць у іх вылічаны пры канчатковым разьліку ў канцы году». «Ня існуе, як відаць, мяжы для рознастайных прычын, па якіх на тэй або іншай фабрыцы бяруцца штрафы», піша той самы інспэктар у другім месцы і падае такія прыклады: на фабрыцы Пешкова можна было бачыць дзьве абвесткі; адна паведамляла: «хто застаўся на фабрыку, той ня мае права выхаду за вароты, за парушэньне правіла штраф 1 рубель»; другая: «з тае прычыны, што фабрычныя дазваляюць сабе турбаваць гаспадара -прасіць грошай, то папераджаю, выдача грошай бліжэй 20 лістапада ня будзе (а звычайна тэрмін мінуў 22 кастрычніка); той, хто адважыцца запытаць раней, будзе разьлічаны зусім». «Адзіная, мабыць, мяжа заключаецца ў вельмі моцным незадавальненьні рабочых, якое выражаецца там і сям сутычкамі, якія выклікаюць патрэбнасьць умешваньня мясцовай адміністрацыі». Дзе ня меў сілы буржуазны суд, які заўсёды знаходзіў іскі рабочых «недахватна ўгрунтованымі», там разьвязвала справу забастоўка. Забастоўка была жудасам для царскага ўраду з таго самага часу, як зьявілася ў Расіі буйная фабрычная прамысловасьць. Ужо ў 30-х гадох (мы памятаем, што