Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

атрымалі 5 на сотку, псаваньне вачэй - 9 на 100 і г. д. Але далёка не на ўсіх фабрыках лёгка было дабрацца да такіх дакладных лічбаў. Гаспадары ня любілі, калі ім напаміналі аб гэтым адваротным баку «бліскучага разьвіцьця расійскай прамысловасьці», і ў больнічных ведамасьцях шмат якіх прадпрыемстваў нельга было знайсьці ніводнага выпадку профэсыянальнага, фабрычнага калецтва, - затое дзіўным чынам, сярод поўнай згоды (а рэволюцыяй яшчэ і ня пахла) знаходзіліся дзесяткі «ран ад агнястрэльнай і халоднай зброі». На Каломенскім машынным заводзе такіх «раненых» у мірны час за год знайшлося 677 чалавек.

Але гэтыя «мірныя раненыя» сьведчаць ня столькі аб далікатнай чульлівасьці фабрыканцкіх нэрваў, але аб сім-тым іншым. Як гэта, сапраўды, скалечанага гаспадарскай машынай рабочага можна запісаць у «раненыя агнястрэльнай зброяй»? Ён-жа паскардзіцца на гэта ў суд і будзе вымагаць убыткаў? Ён-жа вольны чалавек, ня прыгонны? Расійскія пролетары 80-х гадоў ня былі ўжо прыгоннымі, гэта праўда, але і вольнымі яны былі вельмі адносна, ува ўсякім выпадку ня ў тым сэнсе, у якім вольныя былі заходня-эўропэйскія рабочыя.

Той наглядальнік, які апісвае маскоўскія тэкстыльныя фабрыкі ў самым пачатку 80-х гадоў, калі ён ня быў яшчэ фабрычным інспэктарам, паказвае на вельмі дзіўныя адносіны маскоўскіх міравых судзьдзяў (мы памятаем, што яны былі ўсе з буржуазіі) да іскаў фабрычных на іх гаспадароў. Іскі гэтыя ў чатырох выпадках з пяці сустракалі адказ-і гэта ня гледзячы на тое, што «большасьць рабочых баялася ўсякіх судоў, а таму бадай безадказна падпарадкавалася сваволі сваіх гаспадароў», так што да суду даходзілі, зразумела, толькі самыя галосныя справы. Гэта, зразумела, бліскуча малюе дзейнасьць міравога суду, перад якім таксама расчуляліся расійскія буржуазныя лібэралы. Але адначасна гэта паказвае, што ўласна злоўжываньні буржуазных судзьдзяў толькі ў малым стопні абцяжалі ўдзел рабочага: у аснове гэты ўдзел тлумачыцца іменна тым, што рабочыя павінны былі «безадказна падлягаць сваволі» фабрыкантаў. А гэта тлумачыцца, у сваю чаргу, тым, што экономічна рабочы цалком залежаў ад міласьці або няміласьці свайго гаспадара. Перш за ўсё, гаспадар плаціў рабочаму яго заработную плату, калі хацеў. З агледжаных у 1882-1883 годзе маскоўскім фабрычных інспэктарам 181 прамысловай установы, толькі на 71 фабрыцы існавалі сякія-такія правілы наконт расплаты з рабочымі; «такім чынам,-кажа гэты фабрычны інспэктар, - застаецца больш ста фабрык, г.зн. значная большасьць, на якіх расплата зусім няпэўная і залежыць цалком ад волі і ад кішэні гаспадара». А другі фабрычны інспэктар, Уладзімерскі, сьведчыў у той самы час: «Вельмі часта здараецца, што рабочы, паступаючы на фабрыку, ня ведае нават, колькі гаспадар будзе плаціць яму за працу».