Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

былі купляць не на «вольным рынку», а ў фабрычнай крамцы. Як бачым, буржуазія, якая цяпер так заядла абураецца на «недарэчную монополію на збожжа», на абмежаваньне «волі гандлю», у свой час, у сваіх інтарэсах умела наладжваць монополію на харчовыя продукты для сваіх рабочых. Толькі цяпер монополізаваныя продукты прадаюцца насяленьню па цьвёрдай цане куды таней, чым на вольным рынку, на Сухараўцы: а тады фабрычная монополія давала рабочаму харчовыя продукты па цане, якая была ў шмат разоў даражэй тагочаснай Сухараўкі. Так, у Каломне, на фабрыках аржаную муку прадавалі па 1 р. 10 к.-1 р. 20 к. пуд, а ў крамцы, у той самай Каломне, яна каштавала толькі 95 к. пуд; соль на 60-80 к. пуд, а ў колёніяльных крамах соль прадавалася за 45 кап., цукер па 28 кап. фунт, а ў краме ён каштаваў 22. А з тае прычыны, што рабочыя сталаваліся арцелямі, і на чале кожнай арцелі быў стараста, які, згодна адозвы фабрычных інспэктароў, зьяўляўся ліхвяром», то добрая частка рабочых грошай, 10-15 проц. з усяго, што куплялася, заставалася яшчэ і гэтаму старасьце.

Дрэнна харчуючыся, жывучы ў жудасных умовах, рабочы хварэў, зразумела, на розныя хваробы: на маскоўскіх тэкстыльных фабрыках сухоты ў жанчын-работніц даходзілі да 134 на тысячу. Але да гэтых хваробаў беднасьці далучалася яшчэ адна «эпідэмія», выключна пролетарская-траўматычная эпідэмія», як называлі часамі яе, сумна жартуючы, дактары, пошасная хвароба ранаў і калецтваў. Вот, згодна слоў фабрычнага інспэктара (які ўжо, зразумела, не стараўся «пакрыўдзіць» фабрыканта), малюнак быту тагочаснай фабрыкі, які тлумачыць нам гэту «эпідэмію». На Данілаўскай мануфактуры «ў апальні або палільні, паміж двох машын з мноствам зубкаватых колаў, якія круцяцца ў розных кірунках, ёсьць праход усяго, прыкладам, на тры чвэрткі аршына, цераз які на працягу сутак праходзяць, няма сумненьня, соткі рабочых і ў тым ліку падлеткі; самая нязначная неасьцярога, асабліва пры шуме і гарачыні, якая пануе ў гэтым аддзяленьні, адзін няпэўны крок або штуршок, - і чалавек у гэтым праходзе лёгка можа зачапіцца за тую ці іншую шасьцярню і быць скалечаным». Лепей за ўсё, што футаралы, каб закрываць небясьпечныя мэханізмы, былі на фабрыцы, але яны «ляжалі складзеныя на падлозе без ужываньня».

Для «траўматычнай эпідэміі» былі, такім чынам, самыя раскошныя ўмовы. У якім разьмеры панавала гэтая «эпідэмія», пакажуць наступныя лічбы, якія мы бяром з справаздачы другога фабрычнага інспэктара, не маскоўскага, а ўладзімерскага. На Сокалаўскай мануфактуры за два гады сярод ткачоў было 67 скалечаных на 1000 чалавек, сярод часальшчыкаў-250, сярод сьлесароў-535, сярод такароў-625 на тысячу. А сярод кацельшчыкаў лічба гэтая падымалася да 750; за два гады толькі адзін рабочы з 4-х быў непаранены. У сярэднім «найбольш цяжкім калецтвам - зломам - падпадала 4 чалавекі з 100 рабочых», «парваныя і колатыя раны»