скрынкі пад стольлю, на тры аршыны ад падлогі, якія яны самі называлі «шпакоўніцамі».
Так жыла маса. Але і рабочая «арыстократыя», якая мела ня толькі асобную казарму, але і асобную каморку ў казарме для кожнай сям'і, была вельмі далёка ад буржуазнага існаваньня. У большай частцы фабрык Уладзімерскай губ., пісаў праз два гады той самы доктар, якому мы абавязаны весткамі аб жыцьці маскоўскіх тэкстыльнікаў 1880-х гадоу (ён зрабіўся цяпер фабрычным інспэктарам, - і гэта адбілася на тоне яго апісаньня), «гразь і дрэннае душнае паветра складаюць неабходную прыналежнасьць рабочых спальняй». А вось як ён-жа апісвае рабочую «каморку» тых дзён - адзін з двума, а часамі і з адным вакном пакой, у якім жыло дзьве сям'і; атрымаць цэлы пакой на сям'ю не маглі марыць нават «арыстократы»[1]. «Пры дзьвярах, з абодвых бакоў каля сьцен стаяць ложкі, засланыя фіранкамі, якія належадь двум сем'ям; далей, уздоўж сьцяны зроблены месцы дзе сьпяць дзеці кожнай сям'і, прычым часамі і апошнія маюць таксама ложкі, але большай часткай яны сьпяць на падлозе. У гэтых жа месцах звычайна вісяць і калыскі з малымі дзецьмі. Урэшце каля сьцяны, з абодвух бакоў вакна, у кожнай сям'і ёсьць свой стол, за якім яна палуднуе. У куткох, каля вакон вісіць звычайна некалькі абразоў, абавязкова з лямпадкай каля кожнага; а на сьценах-тандэтныя малюнкі, на якіх бадай заўсёды намаляваны члены царскай фаміліі; паміж гэтымі малюнкамі вісіць часамі танны насьценны гадзіньнік. У некаторых каморках ёсьць нават вазоны на вокнах і фіранкі».
Калі мы будзем потым чытаць, як рабочыя 9-га студзеня 1905 г. ішлі да Зімняга Палацу з абразамі гаварыць з царом, нам карысна будзе прыпамятаць гэтыя абставіны расійскага рабочага памяшканьня старога часу, з абразамі і царскімі портрэтамі. Гэты набожны і вернападданы пролетарыят і еў, зразумела, таксама дрэнна, як жыў. Скрозь у кухнях зазначаецца «нязвычайная гразь». У рабочых сталоўках было так цесна (часамі палуднавалі ў два шэрагі-каля самага стала, седзячы, дарослыя, а ззаду іх, стоячы, дзеці) і была такая густая пара і ад яды і ад тых, хто палуднаваў, што нельга было «нават разабраць адразу, што тут робіцца». У такіх абставінах рабочы, у тыя часы, калі жыцьцё было ў 4 разы таней, чым нават у 1914 годзе, да вайны, харчаваўся ня лепей, чым цяпер, пасьля імпэрыялістычнай вайны, сярод вайны дамовай і блёкады. Звычайную яго ежу складалі тараны, саланіна, часта гнілаватая, а калі сьвежае мяса, то ў выглядзе «гусака»-г. зн. вантробаў з зарэзанай жывёлы. Гэта ў тыя дні, калі фунт добрага чаркаскага мяса каштаваў у Маскве 10 кап. Пры тым усе гэтыя рабочыя павінны
- ↑ Можна зразумець абурэньне маскоўскай буржуазіі нашых часоў, якую "ўплатнялі" да аднаго чалавека на адзін пакой. Падумайце, гэта-ж усяго ў пяць разоў больш прасторна, чым жыў расійскі рабочы 40 г. назад.