Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шэй 50 (51,2), - большая палавіна іх былі пісьменныя, у той час як наагул пісьменных сярод рабочых было крыху больш трэцяй часткі (36,3 проц.), а сярод баваўняных ткачоў, якія былі больш моцна зьвязаны з вёскай, нават толькі адна пятая (21,3). Пісьменнасьць — першая ступень да сьвядомасьці: грамата — тэхнічны сродак для таго, каб зрабіцца сьвядомым. Больш чым трэцяя частка рабочых мужчын гэтым сродкам ужо ўладалі, — маглі пачытаць газэту, кніжку, маглі прачытаць і проклямацыю. Каля фабрыкі складаўся ўжо ў нас той пласт гарадзкога пісьменнага насяленьня, які быў апорай дэмократычнага руху ў Заходняй Эўропе. Да «пісьменнага сьвету беспардонных юнакоў», аб якім марыў колісь Бакунін, разьвіцьцё расійскага прамысловага капіталізму зрабіла вялікі дадатак.

Застаецца сказаць, што гэты пласт быў і даволі моцным: бадай у палавіны ўсіх маскоўскіх тэкстыльных рабочых к пачатку 80-х гадоў (у 42,8 проц.) і бацькі ўжо працавалі на фабрыках. Гэта былі, так сказаць «насьледныя пролетары». Наглядальнік, які гэта вынайшаў, які цалком знаходзіўся, магчыма, пад ураджаньнем звычайнага народніцкага забабону, што ў Расіі «капіталізму быць ня можа», а значыцца, яна застрахавана і ад «язвы пролетарыяту», сабраўшы ўсе вышэй паданыя намі факты, ня мог не зрабіць вываду, што «фабрычны пролетарыят у нас не за гарамі». Сапраўды-ж, фабрычны пролетарыят ужо быў. У якіх умовах жыў гэты новы для народніцкай Расіі грамадзкі пласт? Ды ў такіх самых, у якіх заўсёды жывуць рабочыя ў пэрыоды «першага росквіту» прамысловага капіталізму, калі прамысловая буржуазія сьвяткуе сваю «вясну». Увесну ў Расіі мокра і холадна, гразь і хлюпоты расійскай прамысловай «вясны» прыпадалі, зразумела, перш за ўсё на долю пролетара. Толькі найбольш каштоўныя для гаспадара, найбольш кваліфікаваныя рабочыя мелі, у пачатку 80-х гадоў, асаблівыя памяшканьні; шэрая рабочая маса спала там-жа, дзе працавала. На маскоўскіх ткацкіх фабрыках ткачы «бадай заўсёды» спалі ў майстэрнях, на сваіх ткацкіх варстатах. На такім варстаце, 2½ арш. даўжыні і 2-шырыні, спала цэлая сям'я. Падсьцілалася ўласная вопратка, або «нейкае бруднае рызьзë», кошмы, рагожы і т. п. Гаспадары пераконвалі доктара, які ўсё гэта апісаў, што рабочыя так «любяць» жыць, што ў асобны пакой рабочага нібыта і не забавіш[1]. Але, дзякуючы пылу, у ткацкіх было столькі блох, што нават церпялівы расійскі рабочы ня вытрымліваў і летам уцякаў спаць проста на двор. У іншых месцах, ратуючыся ад блох, рабочыя рабілі сабе нешта накшталт гнязда-

  1. Каб чытач не падумаў дрэнна пра маскоўскіх фабрыкантаў 80-х гадоў. напомнім, што яшчэ ў 1919 годзе профэсары маскоўскага унівэрсытэту, калі іх пыталі, чаму ніжэйшыя служачыя туляцца ў сырых, цěмных сутарэньнях, а самі яны, профэсары, жывуць у прасторных, сьветлых і сухіх кватэрах, адказалі, што ніжэйшыя служачыя, "самі ня йдуць" з сутарэньня.