Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быў купляць збожжа ўвесну. Сялянская гаспадарка ўсё больш рабілася грашовай, і той распад вёскі, тое разьмежаваньне сялянства, аб якім мы казалі вышэй, яшчэ ўзмоцніла гэта імкненьне сялянскай гаспадаркі зрабіцца грашовай. Вывучаючы сялянскія бюджэты, г. зн. прыбыткі і выдаткі кожнага селяніна, статыстыка 80-х гадоў заўважыла, што якраз у самых бедных сялян, бясконных, і ў самых багатых, якія мелі больш 4-х штук рабочай жывёлы на сям'ю, большая частка прыбыткаў і выдаткаў была грашовая, г. зн., што яны больш прадавалі і куплялі на баку, чым выраблялі і спажывалі ў гаспадарцы ўласнай.

Зьбядненьне селяніна стварала ўнутраны рынак: да такога дзіўнага для народніка становішча прыводзіў ланцуг разгледжаных намі зьявішч. І гэты рост унутранога рынку ішоў так хутка ў апошняе 20-годзьдзе XІX веку, што расійская прамысловасьць магла вырасьці бадай у чатыры разы, не адчуваючы патрэбы ў замежных рынках: у 1877 г. ўся наша вытворчасьць цанілася ў 541 мільён мэталічных рублёў, а ў 1897 годзе ў 1816 мільёнаў. Нават за адно толькі дзесяцігодзьдзе 1887-1897 г.г. вытворчасьць расійскіх фабрык вырасла бадай утройчы для мэталюргіі (з 113 мільён. рублёў да 311 міл. руб.) і больш чым удвойчы для тэкстыльнай прамысловасьці (463 і 946 міл. руб.).

Адначасна-ж з прамысловасьцю рос, хоць і больш паволі, як і трэба было чакаць, прамысловы пролетарыят: у мэталюргіі ў 1887 г. было занята 103.000 рабочых, а у 1897 г - 153.000; у тэкстыльнай справе-309 тыс. у 1887 г. і 642 г. у 1897 г.

Адкуль набіралася гэтая армія? Агульны адказ мы ужо даліз сялянства, якое бяднела. Як у ХVІІ веку ў Англіі, так у канцы ХІХ веку ў Расіі, фабрыка была магнэсам, які прыцягваў да сябе вясковую беднату, які прыцягваў часамі здалёк; ужо каля 1880 г. на тэкстыльных фабрыках г. Масквы толькі меншасьць рабочых, каля ⅖, былі з Маскоўскай губ. (прычым з Маскоўскага павету ўсяго 29 чал. на тысячу): большасьць, бадай тры пятых, былі з суседніх губэрняў Калускай, Смаленскай і т. п. Большая іх частка яшчэ не парвала канчаткова з сялянствам, - захавала сваю гаспадарку на вёсцы, куды і хадзіла на летнія працы; але ўжо значная частка, больш чвэрткі (29 проц.), працавалі на фабрыках цэлы год. Зусім натуральна, што сярод гэтых «неадлучнікаў» першае месца займалі больш кваліфікаваныя рабочыя: сярод сьлесароў «неадлучнікаў» было 60 проц., сярод саматкачоў-43 проц., сярод разьбяроў - 41 проц.; наадварот, ручны ткач быў за ўсё бліжэй да селяніна: з ваўняных ткачоў цэлы год працавала на фабрыцы толькі 9 проц., сярод баваўняных-нават усяго толькі 4 проц. Зусім натуральна таксама, што гэтыя «неадлучнікі» былі самай адукаванай часткай фабрычнага пролетарыяту; сярэдні процант пісьменных быў для іх вы-