Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дэнтаў інспэктарам Брызгалавым, але якія захапілі цэлы шэраг гарадоў. Ня толькі пэдэлі і субы былі бясьсільныя ў барацьбе з маскоўскімі «непарадкамі», але і гарадавых не хапала на гэту справу, і ўпяршыню на вуліцах Масквы пачаліся сапраўдныя баі студэнтаў з казакамі, выкліканымі для «ўсьмірэньня», - баі, якія адрозьніваліся ад будучых наступнага дзесяцігодзьдзя рабочых забастовак толькі тым, што ў студэнтаў яшчэ не стралялі, казакі ўжывалі больш бізуны, але часамі ужывалі і пікі і шаблі. Расправа не спалохала студэнтаў, і «непарадкі» з тых час паўтараліся, у Маскве і інш. гарадох, напрыклад, кожныя два гады-да канца 90-х гадоў, калі яны пачалі паўтарацца кожны год.

Інтэлігенцкая моладзь, якая паўставала супроць Аляксандра ІІІ і яго рэжыму, бачыла ў апошнім, зразумела, толькі яго політычны бок. Яна бачыла рэакцыю і деспотызм, бачыла, што адзіночныя спробы ісьці супроць дэспотызму канчаліся загубай тых, хто йшоў супроць,-і прыходзіла ў роспач. Таму «80-я годы» і засталіся ў памяці расійскай інтэлігенцыі такой цёмнай плямай, як мы ужо казалі. «Васьмідзесятнік»- гэта чалавек расчараваны, які нудна апусьціў рукі і пагрузіўся ў твань абыватальскага існаваньня. Гэты настрой у літаратуры знайшоў сабе адбітак у драмах Чэхава: Іванов, доктар Астров, дзядзя Ваня-усё гэта розныя тыпы «васьмідзесятнікаў». Тым часам, якраз эпоха Аляксандра ІII заклала моцны фундамант для расійскага рэволюцыйнага руху. Гэты рух, які апіраўся раней толькі на тонкі пласт дробна-буржуазнай інтэлігенцыі, які дарма шукаў сабе апоры ў сялянстве, з 80-х-90-х гадоў пачынае ўпяршыню адчуваць за сабою шырокія народныя масы ў асобе прамысловага пролетарыяту.

Разьвіцьцё прамысловасьці ў Расіі за Аляксандрам ІII, з надворнага выгляду, зьвязана з тым паваротам да «протэктарскай сыстэмы», які мы ужо бачылі, і ў аснове якога ляжаў аграрны крызіс, зьніжэньне цаны на збожжа на сусьветным рынку апошняй чвэрці XІX сталецьця. Сапраўды-ж сувязь прамысловага ўздыму і аграрнага крызісу 80-90-х гадоў больш глыбокая. Тут можна прасачыць, як адна і тая самая прычына розна ўплывае на розным роўні экономічнага разьвіцьця. За Мікалаем І аграрны крызіс затрымліваў пранікненьне буржуазных адносін на вёску, перашкаджаў ліквідацыі прыгоннага права, бо зьніжэньне цаны на збожжа проста скарачала расійскі збожжавы вываз, змяншала працу для рынку памешчышкага маёнтку. Цяпер, калі сялянства было «вызвалена», крызіс цаны па збожжа прымушаў яго ўсё больш і больш выкідаць хлеба на продаж, г. зн. павялічваў вытворчасьць для рынку. На працягу пяці год (1871-1875 г.г.) Расія вывозіла кожны год 193 мільёны пудоў збожжа, а ў 1896 годзе яна вывезла 516 мільёнаў пудоў. Але аддаючы рынку часта патрэбнае сабе, селянін павінен быў і болей купляць на гэтым рынку: прадаўшы ўвесь свой ураджай увосень, ён прымушан