Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вычку скардзіцца буржуазныя лібэралы, гаворачы аб рэакцыі Аляксандра III, ня маюць ніякага значэньня. Што, сапраўды, значыць, калі губарнатар меў чуць-чуць больш улады над пастановай земскіх служачых, чым да 1890 г., калі сяляне сапраўды зусім страцілі прадстаўніцтва ў земскіх установах: бо іх «прадстаўнікі», выбраныя пад вялізным ціскам земскага начальніка, зразумела, выбіраліся ў якасьці толькі кандыдатаў, а зацьвярджаў іх гласнымі (у колькасьці аднаго з трох) той самы губэрнатар. Вот гэта была, сапраўды, рэакцыя. З буржуазных колаў рэакцыя захапіла, па існасьці, толькі крайняе левае крыло, непасрэдна зьвязанае з рэволюцыйным рухам, - і вельмі, зразумела, малое па ліку. Сюды належыць закрыцьце часопісі «Отечественные записки», дзе пісаў Міхайлоўскі і, пад псэўдонімам, некаторыя «нелегальныя», ды звольненыя 2-3 унівэрсытэцкіх профэсары, больш левыя, настолькі, аднак, далёкія ад рэволюцыі, што самыя відныя з іх (Муромцев, напрыклад) зрабіліся потым аздобай кадэцкай партыі. Ды і тыя пацярцелі, галоўным чынам, на професыянальнай глебе - з-за спробаў барацьбы з новымі унівэрсытэцкімі павевамі, якія ажыцьцяўляліся ва увівэрсытэцкім статуце 1884 г.

Але сваім гострым бокам гэты статут быў накіраваны зусім ня супроць профэсуры, а супроць студэнцтва. Студэнты, і раней пазбытыя ўсякіх правоў, цяпер канчаткова былі зраўнаны з гімназыстымі, пачынаючы з мундыру, у які іх апранулі (каб зручней было сачыць за імі ў публічных месцах, начальства дагадалася, што мець дзьве пары вопраткі форменнай і няформеннай будзе для студэнта-бедняка не па кішэні, ды апошнюю і проста забаронена было насіць), і канчаючы наглядам за імі інспэктара, суб-інспэктараў і пэдэляў, якія мяшаліся, да самых нязначных падрабязнасьцяй, ва ўсё студэнцкае жыцьцё, якое адбывалася, апрача таго, пад неаслабным кантролем паліцыі, без дазволу якой студэнтам і нельга было зрабіцца. У выніку, пераходзячы з гімназіі ва унівэрсытэт, студэнт часта не бяз зьдзіўленьня заўважаў, што ў гімназіі было куды больш вольна і «лібэральна». Цікава, што профэсары, якія ў нашы дні адмовіліся прыняць ад Савецкай улады самы демократычны статут вышэйшай школы, які толькі быў калі-небудзь у сьвеце, паліцэйшчыну Аляксандра IIІ прынялі бяз усякага супраціўленьня: з прыстойнасьці мармыталі ў прыватных гутарках там, дзе трэба было пахваліцца лібэралізмам але, за паўтузінай выключэньняў, з студэнтамі самі пачалі абыходзіцца, як з гімназістымі.

Студэнцтва і было адзіным атрадам буржуазіі, буйнай і дробнай, з боку якога ўрад Аляксандра ІІ, перад канцом, пачаў натыкацца на супраціўленьне. З студэнцкіх колаў вышла адзіная тэрорыстычная спроба, ня зьвязаная з «Народнай Волей», замах А. І. Ульлянава і інш. (усе студэнты) на Аляксандра ІІІ 1-га сакавіка 1887 г. А восень гэтага году бачыла першыя вялікія «студэнцкія непарадкі», якія пачаліся ў Маскве з-за зусім недарэчнага паляваньня на сту-