Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніку. Некаторыя пачалі лупіць так шчыра, што выклікалі сялянскія непарадкі і трапілі, урэшце, пад суд. Але наагул супраціўленьне новаму прыгоннаму праву ішло ня з вёскі.

Лібэральная буржуазія, якая моцна спалохалася пасьля 1-га сакавіка 1881 г. (яна памятала вынікі каракозаўскага стрэлу і чакала цяпер у дзесяць разоў горшага), паказвала від, што гэта аднаўленьне прыгоннага права было нейкім гвалтам і над ёю, буржуазіяй. Гэта быў, зразумела, адзін фальш: думка аб земскім начальніку была падказана ўраду іменна земствам, тагочасным месцам, дзе гуртаваўся розны лібэралізм, каханым дзіцём «Русских Ведомостей», «Вестника Европы» і іншых буржуазных лібэральных органаў. Калі Аляксандар III, які хоць і выдаў (29 красавіка 1881 г.) маніфэст аб непарушнасьці самадзяржаўя, але які ў пачатку свайго панаваньня ўвесь час тупаўся навакол ды каля чагосьці, накшталт «куцай канстытуцыі», даў права земствам выказацца аб рэформе мясцовага кіраўніцтва, то земствы аднагалосна адверглі думку аб «усястанавай воласьці» (г. зн. аб зьнішчэньні ў мясцовым кіраўніцтве ўсякіх прывілеяў для памешчыкаў) і вельмі згодна падтрымалі другую думку: аб патрэбнасьці «на чале валаснога кіраўніцтва паставіць асобу, якой надана значная ўлада, незалежную па сваім становішчы, якая прадстаўляе гарантыю неабходных моральных і разумовых якасьцяй, здольную даць абарону вясковаму насяленьню ад крыўды і прыгнечаньня і прыняць на сябе адказнасьць за парадак і супакой у воласьці». Міністар унутраных спраў Аляксандра III, вядомы граф Талстой (той самы непопулярны міністар народнай асьветы, якога Ларыс-Меліков у свой час зволіў, каб падлізацца да «грамадзтва»), прапанаваўшы земскага начальніка, ішоў насустрач земству, прыхільнікі якога дарма лілі потым кракадзілавыя сьлёзы.

Такім самым фальшывым было і абурэньне «земскіх лібералаў» наконт рэформы самога земства, праведзенай у 1890 г. Па ініцыятыве таго самага Талстога (сам ён не дажыў да выданьня новага «палажэньня»). Мы бачылі, што земства й раней было памешчыцкім, што выбары ў яго і раней былі заснованы на станавым цэнзе, толькі замаскаваным у маемасны, так што дваране-памешчыкі ў земстве рашуча пераважвалі (гл. стар. 106-107). У 1890 г. гэту маску зьнялі і, значыцца, дваране атрымалі права голасу ў земстве, як дваране, а не пад прыкрыцьцем «асабовага земляўладаньня», і перавага іх над іншымі станамі была яшчэ некалькі ўзмоцнена, галоўным чынам за лік сялян. Прыкладам можа служыць Багародзкі павет Маскоўскай губ.: згодна з «палажэньнем 1864 г.» там было 44 гласных, у тым ліку 19 ад сельскіх грамадаў, а згодна з «палажэньнем 1890 г.» засталося 16, у тым ліку ад «сельскіх грамадаў» усяго 4 (пазьней памешчыкі дабіліся 24 гласных, але пропорцыя засталася тая самая, ад «сельскіх грамадаў» толькі 6).

Побач з гэтым вялізным павялічэньнем улады памешчыкаў у земстве, абмежаваньні правоў самога земства, на якія маюць пры-