Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вёлы. Сялянская рэформа ўпарта хацела затрымаць пролетарызацыю селяніна і вельмі насілася з сваім «вызваленьнем з зямлёй» (гл. стар. 85); аграрны крызіс 80-х гадоў пачаў зьмяняць селяніна ў пролетарыя так хутка, што розныя законы, якія выдаваліся супроць яго, разьляцеліся, як павуціна. Гандлёвы капітал вельмі клапаціўся аб тым, каб захаваць «самастойнага» продуктатара, да якога ён прывык. І паслухмяны гандлёваму капіталу ўрад прыгоньніцкай дзяржавы, — Аляксандар ІІІ з гэтага боку нічым не адрозьніваўся ад сваіх папярэднікаў. - ужываў розныя захады, каб прывязаць селяніна да зямлі і папярэдзіць зьмену яго ў пролетарыя: перагледзілі і зьменшылі выкупныя выплаты (1881-1883 г.г.), скасавалі падушны падатак (1882-1883), абмежавалі да немагчымасьці сялянскія надзелы (1886), урэшце абвясьціла сялянскі надзел неадчужальным (1893). Нішто не дапамагло: разьмежаваньне вёскі на пролетарыят і дробную вясковую буржуазію, на «беднату» і «кулакоў», адбывалася няўпынна, і яго павінны былі прызнаць нават народніцкія пісьменьнікі, як ні няпрыемна ім было бачыць пранікненьне тройчы праклятага капіталізму ў вясковую грамаду. «Я доўга стаяў каля магілкаў, углядаючыся ў знадворны выгляд вёскі,-пісаў адзін з іх яшчэ ў 1880 годзе. -Якая рознастайнасьць, аднак! Тут куча хат, відочна, трухлявых, двухакенных, накрытых саломаю... Тут, насупроць, новыя трохакенныя хаты, з вялікімі завулкамі між імі, накрытыя гонтамі, паміж імі мільгалі нават зялёныя жалезныя стрэхі з флюгерамі на камінох».

К канцу 19-га веку Расія мела 10 міліённую армію чыстага пролетарыяту, г. зн. людзей, якія харчаваліся толькі з заработнай платы, - ня лічачы ўдвойчы большай колькасьці вясковай беднаты, якая, маючы яшчэ сякую-такую гаспадарку, ужо не магла-б існаваць, не зарабляючы на старане. Яшчэ за 10 год раней урад Аляксандра ІІ расчараваўся ў спробах захаваць «самастойнасьць» ахвяры гандлёвага капіталу шляхам розных экономічных патураньняў. Сярод іх было, паміж іншым, і ўтварэньне «сялянскага банку», якім скарысталася ў першую чаргу, зразумела, кулацтва; банк даваў сялянам пазыку на куплю зямлі, але не цалком, так што трэба было прыплачваць, і за вялізныя процанты. 7½-8½-словам, гэта было, відочна, не для беднаты: банк вельмі памог таму разьмежаваньню вёскі, якое вызначалася ўжо само па сабе, натуральным шляхам, і раней. А для сялянскай масы пад загадам начальства застаўся толькі адзін сродак-пазаэкономічная прынука. Аляксандар ІІІ часткова аднавіў прыгоннае права, падпарадкаваўшы сялян (1889 г.) бадай адвольнай уладзе земскага начальніка, які назначаўся па рекомендацыі мясцовых памешчыкаў з «патомсьцьвенных дваранаў». У селяніна иллер зноў быў «пая», у шмат якіх месцах «земскага» так проста і началі называць. Новы пан, як і стары, мог садзіць сялян у халодную на свой погляд, а лупіць цераз валасны суд, які быў падпарадкаван земскаму началь-